Шрифт:
Пакуль Бахмачыха слова змагла сказаць, Косьцiк аблапiў яе памядзьвежаму, пацалаваў у вусны i ўважана, бессаромна разглядаў у твар.
– Алi-ж i пахарашэла ты, матухна мая! Нi праўда, бацька?
Паўлюк буркнуў сабе нешта пад носам, ды адвярнуўся.
– Iш ты якi!
– усьмiхнулася ласкава Нiна, - бацька нi дагледзiць, дык сын хоць пагладзiць!
– Ты, бацька, што? Нi вiдзiш якую гэта харошую бабу маiш? Цi гэта вы можа пастараму яшчо ваюеце? Ну-ну! Я вас скора памiру!
Косьцiк не памахаў па настаўнiцку пальцам, ды поза й тон вылучалi яго як гаспадара. Бацькi чулiся як дзецi, на дрэнным учынку злоўленыя. Сын падыйшоў да бацькi й выцягнуў руку.
– Давай, бацька, паздароўкаемся. Як дзялiшкi?
– Ды от так...
– Сiчас ня буду ўжо па начах ад сышчыкаў хавацца, - хвалiўся Косьцiк. Сiчас я - хазяiн! З вамi буду часта вiдзiцца, парадкi наводзiць, так сказаць...
Паўлюк Бурак недаверлiва пазiраў на сына.
– Пэўня-ж начальнiкам нейкiм будзiш?
– спытаў нясьмела.
– Пэўня-ж нi пастухом, - задзiрлiва адказаў Сабакевiч.
– За што-ж я па цюрмах страдаў?
– Дык заходзь, Косьцiк, у хату.
– запрашала мачыха.
– Вiджу, што змучаны ты надта. Калi спаў? Прызнайся!
– Заўчорака, здаецца.
– Дык хадзi, хадзi!
– узяла яго руку.
– Пасьля нагаворымся. Можа табе есьцi зрабiць, цi што?
Пераступiлi парог. З кута сяней нясло пракiслай паранкай. Няёмка чуўся Паўлюк. Жонка й сын захоўвалiся так, быццам ня ён тут гаспадар. Косьцiк стаяў пасярод хаты й разглядаўся. Воляй цi не нацешыцца хацеў. Гэта ня тое, што раней: загляне ў хату, ды кажнага ценю й голасу баяцца трэба. Цяпер ён сам у гэтай хаце гаспадар. Раней цi пазьней i бацька ласкi нейкай у яго папросiць. Агледзеўшы хату, Сабакевiч сеў на пачэсным месцы ля стала. Быццам непажаданы вiзытар, бацька прымасьцiўся на канцы лавы. За дзьвярмi пачуўся сабачы пiск.
– Упусьцi, мацi, Ромка ў хату. Даўна ён мяне вiдзiў, дык пускай нацешыцца.
Нiна адчынiла дзьверы й Ромак адным скокам апынуўся ля Косьцiка. Спрабаваўшы лiзнуць яго ў твар, палажыў галаву на дзяцюковы каленi й напорыста глядзеў яму ў вочы. У гадунцовых вачох сьвяцiлася глыбокая адданасьць i ўдзячнасьць.
– Дык скажы, Косьцiк, чым табе ўгадзiць?
– лiсьлiва спытала мачыха. Можа есьцi хочаш?
– Ды не. Я мусiць тых абажду.
– Каго гэта?
– Хведар зь Лявонам у Гацi да Саладухi паехалi. Той скажа, што маем рабiць. Прыедуць назад, дык тады можа й накормiце нас. Ранiцы я ў Лявона заўтракаў. Нам тутака з гэтай пакойнiцай заботы. У баб гола ў хаце. Дзяўчына для народу работала. Ага, во што, бацька: можа ў цябе ёсьць дошкi, з каторых дамавiну зрабiць.
Паўлюк трымаў карэлыя ад працы рукi, як плашкi, на каленях i ня сьпяшыўся з адказам. У ягонай спрактыкаванай галаве пайшлi ў рух мазгавыя спрунжыны, каб хутка спанатрыць адказ на пытаньне: калi даць, дык што ўзяць. Скнэра нiкому нiчога не даваў за добрыя вочы цi ласкавую ўсьмешку. I ў вачох ягоных, што так раптоўна ажылi пасьля сынавага пытаньня, падазронасьць перамяшалася з практычнай жыцьцёвай калкуляцыяй. Цёмныя лапiкi розных вялiчыняў распаўзьлiся па вылiнялых i мясцамi папрацiраных зрэбных портках ды кужэльнай сьвiтцы. Зь левага, ашчэранага, даўно мусiць нюхаўшага дзёгаць, боту выглядала каравая ануча. Рука памацала кароткiя рыжыя вусiкi й тады Паўлюк неахвотна адказаў:
– Дык дзе-ж у мяне якiя дошкi... Лесу нiма, сам знаiш... От каб бярвеньня якога, лазьню трэба было-б як згарусьцiць, а то як памыцца захочаш, дык заўжды йдзi да каго ласкi прасiць.
– Ты, бацька, цi нi надуць мяне хочаш?
– груба адказаў Сабкевiч.
– У цябе дошкi пад паветкай лiжалi, сам вiдзiў, каб я з гэтага места нi зыйшоў... Што ты зрабiў зь iмi?
Сынава гаворка йшла ў такiм накiрунку, што зусiм старому Бураку не падабаўся. Дый тое зьверху сказанае "бацька" надта-ж не да смаку было. Калiсьцi "татам" клiкаў.
– Што ты, Косьцiк, упасi цябе Бог!
– спахапiўся стары.
– Гэныя дошкi? Дык гэта-ж самыя лепшыя дошкi!
– Калi гэна сама лепшыя, дык у цябе мусiць i горшыя ёсьць. Га? учапiўся сын за бацьку.
– Цi можа ты думаiш, што з гнiлых дамавiну зробяць?
– Дык я-ж нi казаў, што з гнiлых, алi можа абыйдзецца i з горшых... А хто-ж яе, тую дамавiну, рабiць будзiць?
– Згадзiўся Захарук, Сымон Пятух i Антось Дзяркач.
– Ну Захарук рукi маiць добрыя, а тыя два - гультаi. Ды во гэты хiтрун неяк выкруцiўся, ўцёк. Чаму-ж во другiя нi ўцяклi?
– Гэта, бацька, нi наша дзела. Уцёк i добра зрабiў. А дамавiну, калi сказалi, дык зробяць.
Настала маўчаньне. Прыпёрты сынам да сьцяны, маўчаў Паўлюк.
– От што я табе скажу, - пачаў стары, - калi ты мне дасi лесу, дык я табе дам дошак. Трэба лазьню пабудаваць, сам знаiш. I сам-жа мусiць нi купаўся даўна, праўда?
– Што праўда, то праўда. Трэба было-б выхвастацца й папарыцца. Алi што-ж, буду ждаць пакуль лазьню пастроiш?
– усьмiхнуўся Сабакевiч.
– А як гэта кажаш, каб я табе лесу даў? Дзе ў мяне ёсьцiка той лес?