Вход/Регистрация
Закрываўленае сонца
вернуться

Акула Кастусь

Шрифт:

– Гэта вы што, хлопцы, здурэлi цi якой трасцы? Што гэта тутака ў вас робiцца? Нашто брама гэта? Хто бабу павесiў?
– паказаў Захарук таўстым, рудым ад табачнага дыму пальцам на Макатунiшку.

Лявон закашляўся i ўпiхаў у штаны кашулю, трос галавою, каб адкiнуць назад непаслухмяныя валосы. Быццам злачынец, Косьцiк вiнавата пазiраў то на найдужэйшага ў вёсцы гаспадара, то на Лявона, то на браму. Маленькая макулiнка чалавечае годнасьцi, што захавалася нейдзе глыбака ў Косьцiкавай натуры, паставiла яго, распранутага да поўнай духовай галечы, перад дакорлiвымi вачмi лiтоўскага асiлка. Каб сiлу меў, не сьцярпеў-бы. Сьвярбела правая рука. Як бабахнуў-бы гэтаму самаўпэўненаму дзядзьку здаравенную аплявуху, як закрыў-бы гэныя дакорлiвыя колкiя вочы! Што яму да таго, што тут сталася? Чаго так рана прынесла яго сюды нейкая трасца на мiравога пасрэднiка.

Як нiколi ў жыцьцi, адчуў Сабакевiч сваю фiзычную слабасьць i маральную нiкчэмнасьць. Тлумач ты цяпер во гэтаму дзёрзкаму мужыку, дый во гэным людзям, што ўжо да гасьцiнцу зь вёскi наблiжаюцца, што, як i чаму гэтта адбылося. Збыўшы Захарука маўчаньнем, Косьцiк разглядаўся навокал. Ля абочыны гасьцiнца знайшоў раструшчаны абрэз. Захарук падыйшоў да Павалiцкага Хвёдара.

– Можа ты, Хвёдар, скажаш што тут сталася?

Хведар памарудзiў.

– Цэлую, братка, ноч браму строiлi. Нас трох i Макатунiшка. Сягоньнiка рускiя прыйсьцi маюць. Ранiцы нячыстыя сiлы копаўцаў нарвалiся. Мы ўсьпелi ў лес уцячы, а яе павесiлi.

– Ааа, - разiнуў вусаты рот Захарук, - дык гэта бальшавiкi сягоньнiка прыйдуць... Павесiлi, кажаш? Гэта яны стралялi?

– А хто-ж, - буркнуў Хвёдар.

– Цьфу на вас!
– узлаваўся Захарук.
– От i нарабiлi-ж, дзялкi. Жарцiкi во, нявiнная дзяўчына галавой налажыла. Вам-бы штаны спусьцiць ды аддубасiць, каб сесьцi не маглi! Чаму-ж не баранiлi яе, га?

– Баранiлi?
– успыхнуў Хвёдар.
– Самiм яшчо на ражон? Нас во траiх i бiз аружжа, толька ў Косьцiка аднаго абрэз, а iх чалавек дваццаць. От i баранiся...

– Ну мы... нашы iх яшчо паймаюць псоў панскiх! Нi я буду!
– пагрозьлiва загрымеў Сабакевiч.

– Ну, ну паймаiш, - зьдзеклiвым тонам адказаў Захарук.
– Ката за хвост, цi з носу ды ў рот, гярой гэткi!

Косьцiк узгарэўся, бурчэў пад носам, ня ведаючы дзе рукi падзець. Бясьсiльная злосьць расьпiрала грудзi.

– Дый што-ж там такое, калi няшчасьця... Свабоды-ж бяз жэртваў нi бываiць, - пасьмялеў Хвёдар Павалiцкi.

– Гм, - задумаўся Захарук, пiльна мерачы зрокам Хвёдара, ды аглядаючы браму з усiмi ейнымi адзобамi.
– Кажаш: свабоды бяз жэртваў нi бываiць... Можа ты й разумнейшы-ткi за мяне, хлопча. Ну як на маю цёмную мужыцкую галаву, дык цi не пасьпяшылiся вы, малойчыкi... А можа каб у пару, дык i цэлымi выйшлi-б...

На гэта нiхто нiчога не адказаў. Лявон ужо ацiх, стаяў i слухаў.

– Дык сягоньнiка, кажаш, прыйдуць?
– пытаўся Захарук.
– А калi, рана цi позна?

– Далжны рана, - адказаў Павалiцкi, - но точна нi знаем.

У голасе прабiвалася нота сумлеву й рашчараваньня.

– Ага, во як - прадаўжаў Захарук, - ну й наварылi-ж вы, дзяцюкi, кашы... што й гаварыць. А хто-ж яе расхлёбваць за вас будзiць, га? Чаго стаiцё, як папруцянелi? Цi можа вiсець во гэдак будзiць, бальшавiком на паказ?

Сьвежым раньнiм тварам зiрнула з-за Гараваткi сонца й сьвятлом залiло гасьцiнец, прыдарожны лес, браму й труп на ёй. Як валадарны самаўпэўнены гаспадар, у падкасаваных зрэбных портках, вылiнялай сiняй кужэльнай кашулi, басаногi, з апоўзлай на патылiцу кепкай-аладкай, стаяў побач замарожаных сваей ненаважанасьцю трох падпольнiкаў даўгавусы дзядзька. З-над брамы тупым зрокам уталопiўся ў гэтую групу ўтрапёных людзей бяздушнатвары дыктатар.

– Ну дык чаго пасталi?
– загарэўся Косьцiк.
– Давайце здымаць.

Але сам Косьцiк i сябры ягоныя, быццам iм хто волю адабраў, топалi на месцы. Увагу iх адцягнулi людзi, што незаўважна зьявiлiся на гасьцiнцы. Лiтоўскiя жыхары, устрывожаныя стралянiнай, пасьпяшылi сюды зь вёскi. Цi ня першай з рукамi запэцканымi ў сажу, - мусiць ад чалесьнiкаў, - прысьпела Аўдоля Кмiтава. У гурце былi й два лекаравы хлапцы, i Бахмач Пракоп зь Януком i ягоным неадлучным Тапсiкам, i Пiлiпава Аксеня з Арсенем.

– А матухны-ж мае, а божачкi!
– галасьлiва завойкала Аўдоля.
– А што-ж гэта, ягодка мая мiлiнькая, гэттака нарабiлася?

Натоўп гусьцеў. Падыходзiлi, але не дакраналiся да вiсячай дзяўчыны, аглядалi браму ды дакорлiвымi вачмi мерылi трох перадавiкоў камунiстычнага падпольля.

I тады, адкуль нi вазьмiся да натоўпу далучыўся Антось Дзяркач. У правай руцэ трымаў неадлучны бярозавы кiй, а па ягоным сухiм, змарнелым твары з гусьценька чорнай бародкай, што зь дзеркача ў мяккую мяцёлку вырасла, шныраў праменьчык вядомай вясковым людзём кплiвай усьмешкi.

– Антось!
– кiнулася да яго першая Пiлiпава Аксеня.
– А ты адкуль?

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: