Шрифт:
За х.. i вон!
– Што на вячэру?
– Яглi
Пацалавалiся й спаць ляглi!
– Што на палудзень?
– Сушмi.
– Якiя сушнi?
– П..да з вушмi.
– Позна ўжо.
– Гэта ж ня ў гроб лажыць, што позна.
– Дайце нажа.
– Усярыся, бяжа!
– Дай закурыць.
– Закуры кату пад хвост (адказваюць малому).
– Значыцца...
– Калi значыцца дык i целiцца.
– Як цябе завуць?
– Чым крупы дзяруць.
– Крупы дзяруць драчкай, цябе завуць срачкай!
– Навошта ўкраў цыначкi?
– Якiя цыначкi?
– Што пад хвастом у сьвiначкi.
– Навошта ўкраў тапары?
– Якiя тапары?
– Што любаўся бяз пары.
– Расказаць табе пра белых авец?
– Раскажы.
– Вось iм i канец.
– Расказаць табе пра белага лася?
– Раскажы.
– Вось i казка ўся.
Хуткамоўкi
Ядры, сьлiвы, ядры, сьлiвы, ядры, сьлiвы.
Пi здароў! Пi здарова! Пi з даёнкi!
Авечачка, сьпi з дачкой.
Стог у яме, стог у яме, стог у яме.
Бяжыць баба, за ей банка.
Пад паветкай тры канi.
Няма сала - лупi збор!
– Чые дзецi?
– Янопавы!
– Хто Яноп?
– Я Яноп!
Пракоп
Пралез праз строп,
Праз крупы, праз муку й праз падкруп'е.
Загадкi
(кнiга "Здубавецьця")
Хто як цёхкае, шчабеча, квакае, зьвiнiць, стогне
Цiмох, Цiмох,
Павёў дзяўчыну ў мох, у мох,
Павалiў, загалiў
Торк, торк, торк, торк!
(Салавей.)
Пастух пражор на пасту йдзець - жарэць,
З пасты йдзець - жарэць.
Перапiлi, пераелi, пералушчылi,
Перапiлi, пераелi, пераласавалi...
(Ластаўка.)
– Курва, курва.
– Сама такава, сама такава.
(Жабы.)
Еў я пана, еў я цара,
Толькi рыбкi ня спытаў.
За рыбкай паганюся
I сам утаплюся.
(Камар.)
Мiкiтка-сынок,
Падай тапарок
Адсеч пупок,
Паглядзець кiшок.
Фук!
(Голуб.)
Загадкi
Перагнуў цераз мяжу,
А што зробiў,
Ня скажу.
(?)
У куточку на пруточку
Вiсяць Мэндалевы яйцы.
(Клубок нiтак.)
Цыганка ў хаце,
А сiськi на дварэ.
(Бэлька.)
Ракам настаялася,
Сракай накiвалася,
Камары наелiся,
Людзi наглядзелiся.
(Полiва.)
Машоначка бараньня
Даець i зьвечара i зраньня.
(Капшук.)
Авохцi мне,
Пяць на мне,
Шосты строчыць
I той хочыць.
(Iскрыпка, пальцы, смык.)
Кладуць старца ў дамавiну,
Х.. тырчыць напалавiну.
(Грыб у кошыку.)
Памiж двух дубоў
Вiсiць цялёнак бяз зубоў.
(Тое, што й думаеш.)
Дзед бабу нагнуў,
Касмацiцу раздуў,
Салодкае выкусiў,
Горкае выплюнуў.
(Ляшчынiна, арэх.)
Iшлi лесам, сьпявалi басам,
Несьлi драўляны пiражок зь мясам.
(Хаўтуры.)
Мужык карчы драў, драў,
Корч выдраў, кiнуў,
А дзюрку панёс.
(Хадзiў за вугал.)
Сядзiць Савасьцей
Бяз скуры, бяз касьцей.
(Куча.)
Дзесяць братцаў цягнуць невад
На Пердунову гару.
(Пальцы, порткi.)
Словы матчыны з Вушаччыны
(кнiга "Здубавецьця")
Ня хвалiся сеўшы, а хвалiся зьеўшы.
Той самы блiн, ды ў рэшацi.
Ня выходзiць у Хадоры тры блiны.
Хвацiў кашу шылам.
Лёг ня еўшы, ўстаў ня спаўшы.
Пайшла сучка баразной.
Цалое, малое, большае папалам.
Так ня так, ператакаваць ня будзем.
Беднаму Iваньку i ў п..дзе каменьнi.
Як увойдуць злыднi на тры днi, дык i за сем год ня выганiш.
За тры гады боты, як перуном, спалiла.
Пашкадаваў воўк кабылу - пакiнуў хвост ды грыву. Цi будзiць яна жыва?
Высьпеiць касьцянка - высьпiцца шляхцянка.
Карову б'ець зык, а бабу бабскi язык.
Новае сiтца пакуль навiсiцца, а як навiсiцца, дык i пад лаўкай наляжыцца.
Якiя мы самi, такiя нашы й санi.
Пазайздросьцiў х.. лапцю.
Надаела сабачай лапе ляжаць на стале, дык хай пад сталом паляжыць.
