Шрифт:
Рымскi тым часам зрабiў наступнае: акуратна склаў усе атрыманыя тэлеграмы i копiю са сваёй у стосiк, стосiк паклаў у капэрту, заклеiў яе, напiсаў на ёй некалькi слоў i ўручыў яе Варэнуху са словамi:
– Зараз жа, Iван Савельевiч, асабiста завязi. Няхай там разбiраюцца.
"А вось гэта на самай справе разумна!" - падумаў Варэнуха i схаваў капэрту ў свой партфель. Затым ён яшчэ раз набраў тэлефонны нумар Сцёпавай кватэры, прыслухаўся i таямнiча i радасна замiргаў, пачаў падаваць знакi. Рымскi выцягнуў шыю.
– Артыста Воланда можна папрасiць?
– салодка спытаўся Варэнуха.
– Яны занятыя, - адказала слухаўка трэснутым голасам.
– А хто пытаецца?
– Адмiнiстратар Вар'етэ Варэнуха.
– Iван Савельевiч?
– радасна закрычала слухаўка.
– Вельмi рады пачуць ваш голас! Як ваша здароўе?
– Мерсi, - ледзь адказаў Варэнуха, - а з кiм я гавару?
– Памочнiк яго, памочнiк i перакладнiк Кароўеў, - трашчала слухаўка, гатовы да вашых паслуг, дарагi Iван Савельевiч! Распараджайцеся мной, як вам трэба. Слухаю?
– Выбачайце, а Сцяпана Багданавiча Лiхадзеева зараз няма дома?
– На жаль, няма! Няма!
– крычала слухаўка.
– Паехаў.
– А куды?
– За горад на прагулку на машыне.
– Я... як? На... прагулку?.. А калi ж ён вернецца?
– А сказаў, падыхаю свежым паветрам i вярнуся!
– Ага...
– разгублена сказаў Варэнуха.
– Мерсi. Майце ласку, перадайце мсье Воланду, што выступленне яго сёння, у трэцiм аддзяленнi.
– Слухаюся. А як жа. Абавязкова. Тэрмiнова. Найабавязкова. Перадам, коратка стукала слухаўка.
– Усяго добрага, - здзiўлена сказаў Варэнуха.
– Прашу выслухаць, - гаварыла слухаўка, - мае найлепшыя гарачыя прывiтаннi i пажаданнi! Поспехаў! Удач. Поўнага шчасця. Усяго!
– Ну, вядома! Я ж гаварыў!
– узбуджана крычаў адмiнiстратар.
– Нiякая не Ялта, а ён за горад паехаў!
– Ну, калi гэта сапраўды так, - пабялеў ад злосцi фiндырэктар i сказаў: Дык гэта сапраўды свiнства. I слоў няма!
Тут адмiнiстратар падскочыў i крыкнуў гэтак, што Рымскi здрыгануўся:
– Успомнiў! Успомнiў! У Пушкiне адчынiлася чабурэчная "Ялта"! Усё зразумела. Паехаў туды, напiўся i зараз адтуль тэлеграфуе!
– Ну, гэта ўжо занадта, - у фiндырэктара торгалася шчака i ў вачах гарэла сапраўдная злосць, - ну што ж, дорага яму гэтая прагулянка абыдзецца, - тут ён раптам спатыкнуўся i нерашуча дадаў: - Але як жа, крымiнальны вышук...
– Глупства гэта! Яго самога штучкi, - перабiў экспансiўны адмiнiстратар i спытаўся: - А пакет везцi?
– Абавязкова, - адказаў Рымскi.
I зноў адчынiлiся дзверы, i зноў зайшла тая самая... "Яна!" - чамусьцi з сумам падумаў Рымскi. I абодва ўсталi насустрач паштальёнцы.
Цяпер у тэлеграме былi наступныя словы: "Дзякуй пацверджанне тэрмiнова пяцьсот крымiнальны вышук заўтра вылятаю Маскву Лiхадзееў".
– Ён зусiм звар'яцеў...
– слаба сказаў Варэнуха.
Рымскi пазванiў ключамi, дастаў з шуфлядкi незгаральнае шафы грошы, адлiчыў пяцьсот рублёў, пазванiў, уручыў кур'еру грошы i адправiў яго на тэлеграф.
– Злiтуйцеся, Грыгорый Данiлавiч, - не верачы сваiм вачам, прамовiў Варэнуха, - па-мойму, ты дарэмна грошы высылаеш.
– Яны вернуцца назад, - адказаў Рымскi цiха, - а вось ён на поўную катушку адкажа за гэты пiкнiчок, - i дадаў, паказваючы на партфель Варэнухi: - Едзь, Iван Савельевiч, не марудзь.
I Варэнуха з партфелем выбег з кабiнета. Ён сышоў на першы паверх, убачыў даўжэзную чаргу каля касы, даведаўся ад касiркi, што тая праз гадзiну чакае аншлагу, таму што публiка проста валам валiць, як толькi ўбачыла дадатковую афiшу, загадаў касiрцы загнуць i не прадаваць трыццаць лепшых месцаў у ложах i ў партэры, выскачыў з касы, адразу ж на хаду адбiўся ад надакучлiвых кантрамарачнiкаў i нырнуў у свой кабiнет. У гэты час затрашчаў тэлефон.
– Слухаю!
– крыкнуў Варэнуха.
– Iван Савельевiч?
– спыталася слухаўка брыдкiм гугнявым голасам.
– Яго няма ў тэатры!
– крыкнуў спачатку Варэнуха, але слухаўка адразу ж перапынiла яго:
– Не прытварайцеся, Iван Савельевiч, а слухайце. Тэлеграмы гэтыя нiкуды не нясiце i нiкому не паказвайце.
– Хто гэта гаворыць?
– зароў Варэнуха.
– Хопiць, грамадзянiн, гэтакiх штучак! Вас зараз жа знойдуць! Ваш нумар?
– Варэнуха, - адклiкнуўся ўсё той жа брыдкi голас, - ты па-расейску разумееш? Не насi нiкуды тэлеграмы.
– А, дык вы не супакойваецеся?
– люта закрычаў адмiнiстратар.
– Ну глядзiце ў мяне! Вы за гэта атрымаеце!
– Ён крычаў у слухаўку яшчэ нейкiя патрозы, але змоўк, таму што адчуў, што ў слухаўцы яго ўжо нiхто не слухае.