Вход/Регистрация
Крэсла з гербам i розныя крымiнальныя гiсторыi (на белорусском языке)
вернуться

Хомченко Василий Федорович

Шрифт:

Нiхто з насельнiкаў камеры Лёву не спынiў, нiхто нiчога яму не сказаў, усе маўчалi i чакалi, што ж зараз будзе. А ён так i стаяў з дошкай у руках, ужо нейкi расслаблены i спустошаны. Твар памякчэў, чырвань сплыла, на губах з'явiлася нешта накшталт усмешкi.

Доўга чакаць расплаты Лёву не прыйшлося. Неўзабаве дзверы камеры адчынiлiся i зайшлi чалавек пяць з турэмнай абслугi.

– Выходзь!
– скамандаваў старшы, але падыходзiць да Лёвы нiхто з iх не адважваўся.

– Лёва, - сказаў шапачнiк, - не рабi глупства, не зарабляй сабе новы артыкул. Iдзi.

I Лёва акуратна паклаў дошку на месца i выйшаў з камеры.

У камеру вярнуўся праз дзесяць сутак з карцэра, з упалымi шчокамi, праваленымi вачамi, нейкi ўвесь абмяклы, яшчэ больш марудлiвы. За дзесяць галодных карцэрных сутак ён аслаб i целам, i душой. Зайшоў, лёг на свой ранейшы ложак i ляжаў так да вячэрняй баланды.

На допыт Лёву выклiкалi ў тую ж ноч. Ранiцай вярнуўся, сеў на ложак, абхапiў галаву рукамi i захiстаўся, прыгаворваючы:

– Мама мая родная, ой, ой. Я - шкоднiк. Сказалi, што я шкодзiў на бойнi. Забiваў худых быкоў. Цi ж я iх гадаваў, прывозiў такiх на бойню? Мама мая родная...

Асудзiлi Лёву дзён праз дзесяць. Спецкалегiя Вярхоўнага суда дала Лёву ўсяго восем гадоў. Не дзесяць i не пятнаццаць. Добра, што не ваенны трыбунал судзiў, а то б i "шлёпку" мог Лёва атрымаць. I за што? За тое, што забiваў худых быкоў, а не адкормленых.

ХЛЕБАПЁК

Калi эшалон зэкаў прыбыў на тэрыторыю Бамлага, у вагон зайшоў нейкi пiсар i пачаў запiсваць, якую хто мае прафесiю. Дайшла чарга i да мяне, i я назваўся хлебапёкам. Iменна так i назваўся, бо не ведаў, як гэтыя хлебапёкi правiльна называюцца. Пiсар ухмыльнуўся i запiсаў мяне пекарам. Каб больш мне было веры, я дадаў, што скончыў два курсы хiмiка-тэхналагiчнага тэхнiкума прамысловага хлебапячэння. Пiсар таксама гэта запiсаў.

– Усё, - сказаў мой сусед па нарах, - цяпер ты з голаду не прападзеш. На хлебе будзеш сядзець, хлебапёк.

На гэта спадзяваўся i я, палiчыўшы, што калi той запiс унясуць у мой фармуляр, то на пякарню абавязкова траплю.

Нiякiм пекарам я нiколi не працаваў, нават не бачыў, як той хлеб пякуць у пякарнях. А ў тэхнiкуме я сапраўды вучыўся два гады. Паступаць у яго не хацеў, але настояў бацька i ўгаварыла стрыечная сястра Варка, якая там вучылася. Трыццаць трэцi год быў галодны, а Варка, прыехаўшы ў вёску на канiкулы, хвалiлася:

– На хлебазаводзе кожны дзень на практыцы бываем. Белы хлеб там ад пуза ядзiм. Буханку разламаеш i еш колькi ўлезе. Гарачанькi, пахучы.

Бацька, наслухаўшыся яе пахвалёнкi, i настояў, каб я паехаў вучыцца ў той тэхнiкум.

– З голаду нiколi не памрэш на такой рабоце. Едзь.

Я паехаў i паступiў. На практыку студэнты хадзiлi толькi з трэцяга курса, i мне так нi разу i не ўдалося трапiць на хлебазавод i паесцi таго белага хлеба ад пуза.

Вучыцца мне там было нецiкава, а таму i цяжка. Я любiў навукi гуманiтарныя, а ў тэхнiкуме трэба было вучыць супрамат, механiку, нават вышэйшую матэматыку i ажно тры хiмii - неарганiчную, арганiчную i аналiтычную. Я ўцёк з тэхнiкума пасля двух курсаў на рабфак пры Беларускiм унiверсiтэце.

На Бамлагу, куды нас прывезлi, асноўныя работы былi скончаны - засталiся толькi сякiя-такiя недаробкi. Большасць зэкаў ужо адправiлi з Бамлага ў iншыя лагеры.

Пасля галоднай сямiмесячнай адсiдкi ў турме, месячнага этапу я ледзь валачыў ногi i ўвесь час хацеў есцi. Я быў малады, арганiзм яшчэ рос, i яму патрабавалася харчаванне для росту. А нас адразу, без перадыху, пачалi ганяць на пагрузку чыгуначных платформаў гравiем. I якiя ж вялiкiя, бяздонныя здавалiся мне тыя платформы. Колькi кiдкоў лапатай трэба зрабiць, каб запоўнiць па барты платформу.

Гравiй - цяжкi, шуфля цяжкая, i ўжо ад некалькiх кiдкоў у мяне млелi рукi i плечы. Норма была вялiкая - пагрузiць дзве платформы траiм. Мы ледзь паспявалi загружаць толькi адну платформу, на другую сiлы не ставала. Я браў шуфляй, можа, не трэць грузу. I чым даўжэй працаваў, тым менш набiраў у шуфлю гравiю. Калi яго кiдаў у платформу, то не мог утрымаць шуфлю, каб не стукнуць цаўём аб борт. "Асцярожна, зламаеш чаранок", - папярэджваў мяне брыгадзiр. А я тады захацеў, каб ён хутчэй зламаўся, i ўжо знарок стукаў iм мацней аб востры край борта.

Напарнiкi мае былi мужчыны хоць i сталыя, але i яны за турэмныя днi i месяц этапу таксама амаль дайшлi i ў рабоце гэтак жа, як i я, ледзь варушылiся.

Мы часта рабiлi перапынкi, к канцу змены перапынкi доўжылiся, а ўсё адно сiлы не прыбаўлялася, не адкрывалася другое дыханне, бо рэзерваў арганiзм не меў. Можна было кiнуць шуфлю, легчы i праляжаць да канца змены. Але ж пужала заўтрашняя трохсотграмовая пайка, ад якой я дайду яшчэ хутчэй. У мяне i так засталiся шкiлет ды скура, мышачны слой - тоненькi, толькi каб звязаць скуру з касцямi.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: