Вход/Регистрация
Доўгi пакой (на белорусском языке)
вернуться

Хотч Эдвард

Шрифт:

– Капiтан Леапольд, калi не памыляюся?
– спытаў нехта, звяртаючыся да яго. Нечакана з далёкага мiнулага ўзнiк твар - твар стомленага чалавека з усмешкай, якая выкрывала залаты зуб.
– Я - Iмi Фантэйн - зводны брат Монiкi.

– Ну, як жа, як жа, - адказаў Леапольд з такiм выглядам, нiбыта ўвесь час думаў пра гэтага чалавека. Монiка рэдка ўспамiнала Iмi, а Леапольд бачыў яго не больш двух разоў на сямейных сустрэчах. Але цяпер сам выгляд Iмi, гэты залаты зуб i ўсё астатняе напомнiла Леапольду, што, недзе побач Монiка i што ён можа ў любы момант сустрэцца з ёю.

– Вельмi рады, што вы змаглi прыйсцi, - яшчэ нехта звярнуўся да Леапольда, i той, азiрнуўшыся, убачыў маладых, што вярнулiся з цэнтра залы. Зблiзку Вiкi аказалася сапраўды прыгожай дзяўчынай, якая тулiлася да мужавага пляча, як i належыць сапраўднай маладой.

– Ну, як жа я мог не прыйсцi, - сказаў Леапольд.

– Гэта Тэд, - сказала Вiкi, прадстаўляючы мужа.

Леапольд пацiснуў руку маладога, адзначыўшы ў душы цвёрдасць рукi i прыязнасць вачэй Тэда.

– Наколькi я ведаю, вы - адвакат, - пачаў размову Леапольд.

– Так. Праўда, займаюся ў асноўным грамадзянскiмi справамi, стараюся не звязвацца з крымiнальнiкамi.

Яны пагаварылi яшчэ некалькi хвiлiн, пакуль натоўп гасцей не раз'яднаў iх. Павiнны былi выстаўляць закускi, i найбольш згаладалыя сталi ў чаргу каля сталоў, на якiя падавалiся стравы. Вiкi i Тэд пайшлi да сталоў, каб пачаць усю цырымонiю, а Леапольд узяў яшчэ адзiн бакал пуншу.

– Я заўважыў, што на вулiцы чакае машына, - сказаў, зноў падыходзячы да Леапольда, Фантэйн.
– Вы павiнны ехаць на дзяжурства?

– Вось толькi дап'ю бакал i мушу iсцi, - кiўнуў галавой Леапольд.

– Монiка тут, прыехала з Захаду.

– Так, я чуў.

Нечакана пад нацiскам натоўпу з Леапольдам сутыкнуўся хударлявы мужчына з вусiкамi, якi хуценька папрасiў прабачэння. Фантэйн схапiў чалавека за руку i прадставiў яго Леапольду.

– Гэта д-р Фелiкс Тэрзбi. Ён прыехаў сюды разам з Монiкай. Доктар, пазнаёмцеся. Гэта капiтан Леапольд, былы муж Монiкi.

Леапольд нязграбна пацiснуў працягнутую руку, адчуваючы няёмкасць i за новага суразмоўцу, i за сябе.

– Цудоўнае вяселле, - прамармытаў ён.
– Вы ўпершыню тут, на Ўсходзе?

Тэрзбi адмоўна пахiтаў галавой.

– Я сам з Нью-Йорка. Але ўжо даўно там не быў.

– Я некалi служыў там у палiцыi, - заўважыў Леапольд.

Яны пагаварылi яшчэ некалькi хвiлiн, i Леапольд пачаў прабiрацца праз натоўп да выхаду.

– Так рана?
– спытаў хрыплы незабыўны голас.

– Прывiтанне, Монiка. Колькi часу прайшло...

Леапольд узiраўся ў прыгожую жанчыну сярэднiх год, якая перагарадзiла яму шлях да выхаду. Яна дабавiла крыху ў вазе, асаблiва гэта было бачна па бюсце, у валасах з'явiлася сiвiзна. Толькi вочы ўразiлi i нават крыху напалохалi Леапольда. Такi шалёны позiрк яму даводзiлася заўважаць толькi ў вачах псiхiчна ненармальных злачынцаў.

– Не спадзявалася, што ты прыйдзеш. Думала, пабаiшся мяне, - сказала Монiка.

– Глупства. Чаго мне баяцца?

Зноў зайграла музыка, чарга, нiбыта змяя, пачала нетаропка распаўзацца ад сталоў па зале. Леапольду i Монiцы здавалася, што яны адны сярод пустынi.

– Пройдзем сюды, - сказала яна, - тут мы зможам пагаварыць.
– Яна рушыла ў канец залы, агароджанай дзвярамi-гармонiкам. Леапольд, бездапаможна павiнуючыся, пайшоў следам. Монiка адамкнула дзверы i рассунула iх настолькi, каб яны маглi зайсцi ў гэты вольны закутак залы. Потым зачынiўшы i замкнуўшы за сабой дзверы, яна стала да Леапольда тварам. У гэтым пустым пакоi яны засталiся сам-насам.

Пакой быў каля дзесяцi метраў у шырыню i даўжыню з вокнамi ў дальнiм канцы i замкнёнымi дзвярамi-гармонiкам за спiнай Леапольда. У вокны, прадзiраючыся праз галiны дрэў, заглядала сонца, праз прыглушаныя галасы гасцей было чутно цiхае вуркатанне кандыцыянера.

– Памятаеш дзень нашага вяселля?
– спытала яна.

– Так. Ну, вядома.

Монiка падышла да цэнтральнага акна, правяла пальцамi па раме, можа, шукаючы засаўку, каб адчынiць яго. Але акно так i засталося зачыненым, калi яна зноў павярнулася тварам да Леапольда.

– Наш шлюб быў такi ж змрочны i пусты, як гэты пакой. Пазбаўлены жыцця, марны.

– Бог сведка, Монiка, я заўсёды хацеў дзяцей.

– Нiчога, апрача гэтай праклятай работы палiцэйскага, ты не хацеў, выбухнула ў адказ Монiка, у яе ў вачах усё мацней палаў агонь гневу.

– Слухай, мне трэба iсцi. Там у машыне мяне чакае чалавек.

– Iдзi. Гэта ты рабiў i раней, цi не так! Iдзi, iдзi! Iдзi на сваю праклятую работу, кiнуўшы мяне адну ў змаганнi, кiнуўшы...

– Гэта ты пайшла ад мяне, Монiка. Памятаеш?
– напомнiў ён цiха.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: