Вход/Регистрация
Доўгi пакой (на белорусском языке)
вернуться

Хотч Эдвард

Шрифт:

– Як зводны брат вы, здаецца, даволi спакойна ўспрымаеце яе смерць, заўважыў Леапольд, падыходзячы да вогнiшча.

– Я перастаў цiкавiцца лёсам Монiкi пятнаццаць год таму.

– Што вы скажаце пра таго чалавека, з якiм яна была на вяселлi? Д-ра Тэрзбi.

– Ён такi доктар, як я водаправодчык, - пырснуў ад смеху Iмi Фантэйн. Трэба прызнаць, што сапраўды пальцы ў яго як у хiрурга, але калi я спытаў яго наконт прамянёвай косцi - сын зламаў прамянёвую косць, катаючыся на лыжах, Тэрзбi палiчыў, што гэта галёнка. Ды лiха з iм, я нiколi не быў суддзёй Монiцы ў яе амурным жыццi. Памятаеце, я нават не пярэчыў, калi яна выходзiла замуж за вас.

– Вельмi ласкава з вашага боку. Дзе спынiўся Тэрзбi на час знаходжання ў горадзе?

– У гатэлi "Таўэрз", разам з Монiкай.

– Там яго больш няма.

– Тады я не ведаю, дзе ён. Можа, ён нават не застаўся на пахаванне.

– Што, калi б я сказаў, што Тэрзбi забiў Монiку?

Фантэйн пацiснуў плячыма.

– Я б вам не паверыў, а потым мяне не вельмi гэта турбуе. Калi б вы былi больш кемлiвы, дык прыкончылi б яе пятнаццаць год назад, калi яна кiнула вас. Я б зрабiў менавiта так.

Леапольд ехаў на малой хуткасцi назад у цэнтр горада, побач сядзеў i бурчаў Флетчэр.

– Капiтан, ну i да чаго мы прыйшлi? Здаецца, мы пачалi хадзiць кругамi.

– Можа, i так, Флетчэр, але якраз цяпер адказу чакаюць занадта шмат пытанняў. Калi мы не зможам адшукаць Тэрзбi, нам давядзецца падступацца да гэтай справы з другога боку. Пачаць з кулi, напрыклад.

– А што куля?

– Мы пагадзiлiся, што яна не магла быць выпушчана з майго рэвальвера нi тады, калi ён знаходзiўся ў маёй кабуры, нi пазней, калi Тэрзбi быў з Монiкай у машыне "хуткай дапамогi". Значыць, з яго стралялi раней. Я апошнi раз страляў з яго на трэнiроўцы ў цiры. Цi iснуе якая-небудзь магчымасць - хоць якi-небудзь шанц - таго, што Тэрзбi альбо Монiка маглi атрымаць адну з тых куляў, якiмi я страляў у мiшэнь?

– Капiтан, мы абодва стралялi ў адну i тую ж мiшэнь, - стрымаў яго запал Флетчэр.
– Нiхто не змог бы рассартаваць тыя кулi i вызначыць тыя, што былi выпушчаны з вашага рэвальвера, i тыя - што з майго. Апрача таго, як мог хто-небудзь з iх атрымаць дазвол зайсцi ў цiр, якi знаходзiцца ў сутарэннi палiцэйскай управы?

– У мяне мог аказацца вораг у аддзеле, - сказаў Леапольд.

– Глупства! У нас ува ўсiх ёсць ворагi, тым не менш гэта немагчыма. Калi вы лiчыце, што супрацоўнiкi аддзела плятуць супраць вас змову, такiм жа чынам вы можаце лiчыць, што вынiкi экспертаў-балiстыкаў таксама былi падробленыя.

– Яны i былi, нейкiм чынам. У цябе ёсць фотаздымкi, зробленыя для супастаўлення?

– Засталiся ў кабiнеце. Але глыбiня рэзкасцi на iх настолькi абмежаваная, што, вiдаць, можна даведацца больш, калi самому паглядзець на гэтыя кулi праз мiкраскоп.

Флетчэр адвёз Леапольда ў лабараторыю, дзе яны ўгаварылi супрацоўнiка, прызначанага дзяжурыць у нядзелю, дазволiць iм зiрнуць на кулi. У той час як Флетчэр i афiцэр стаялi побач, забяспечваючы захаванасць рэчавых доказаў, Леапольд, прыжмурыўшы вока, вывучаў праз мiкраскоп кавалкi свiнцу.

– Куля, якая выклiкала смерць, даволi пашматаная, - заўважыў ён, але быў вымушаны пагадзiцца, што сляды ад нарэзу ў ствале зброi былi аднолькавыя. Ён зiрнуў на бiрку, прымацаваную да кантрольнай кулi: Кантрольная куля, выпушчаная з рэвальвера 38-га калiбру сiстэмы "Смiт - Весан", серыйны нумар 2420547.

Леапольд адвярнуўся ўбок, уздыхнуў i зноў вярнуўся да кулi.

2420547.

Ён раскрыў партаманет i знайшоў там пасведчанне на рэвальвер "Смiт Весан" 2421622.

– Я памятаў дзве апошнiя двойкi, - сказаў ён Флетчэру.
– Гэта не мой рэвальвер.

– Гэта той, што я ўзяў з вашых рук, капiтан. Гатовы прысягнуць.

– I я веру табе, Флетчэр. Але гэта менавiта той самы факт, якi мне быў патрэбны. Ён раскрывае той спосаб, дзякуючы якому д-ру Тэрзбi ўдалося забiць Монiку ў замкнёным пакоi ў мяне на вачах з рэвальвера, якi знаходзiўся ў той час у маёй кабуры. I ён можа таксама падказаць, дзе шукаць няўлоўнага д-ра Тэрзбi.

Да ранiцы панядзелка Леапольду ўдалося зрабiць шэсць мiжгароднiх званкоў у Калiфорнiю, робячы гэта з тэлефона, што стаяў на ягоным стале, у той час як Флетчэр тэлефанаваў з дзяжурнага пакоя. Потым, блiжэй да поўдня, Леапольд, Флетчэр, камiсар i прадстаўнiк пракурора акругi селi ў машыну i паехалi ў Бостан.

– Вы ўпэўнены, што ўсё як след разлiчылi?
– спытаў Леапольда камiсар ужо трэцi раз.
– Вы ведаеце, што мы не павiнны дазваляць вам перасякаць межы штата да рашэння вялiкага журы.

– Слухайце, давайце вырашым - альбо вы давяраеце мне, альбо не, раздражнёна парыраваў Леапольд.

Флетчэр, якi сядзеў за рулём, не мог стрымаць усмешкi, у той час як прадстаўнiк пракурора захоўваў надзвычайную сур'ёзнасць.

– Уся гэта справа вельмi складаная, - прабурчаў камiсар.

– Мая былая жонка была складаная жанчына. I не забывайце, у яе было пятнаццаць год на тое, каб распрацаваць гэты план.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: