Вход/Регистрация
Доўгi пакой (на белорусском языке)
вернуться

Хотч Эдвард

Шрифт:

Яна была настолькi безабаронная, што не мела нават сумачкi, каб шпурнуць у яго.

– Зразумела, я пайшла! Таму што мяне чакала кар'ера! I ты ведаеш, што здарылася са мной толькi таму, што ты нс паехаў разам са мной? Ты ведаеш, што здарылася са мной там? У мяне адабралi грошы, самапавагу, рэшткi ўласнай годнасцi. Ператварылi ў шлюху i, атрымаўшы ад мяне ўсё, што змаглi, засадзiлi ў псiхiятрычную бальнiцу на тры гады. Тры гады!

– Я табе спачуваю.

– Кожны дзень там я ўспамiнала цябе. I думала пра тое, што зраблю, калi выйду на волю. Так, я думала пра гэта. Планавала. Меркавала. Так, ты цяпер вялiкi дэтэктыў! Часам аб справах, якiя ты вядзеш, паведамляюць нават у калiфарнiйскiх газетах.
– Монiка хадзiла ўзад i ўперад па пакоi, нiбы загнаная ў клетку, з пагрозлiвым выглядам.
– Вялiкi дэтэктыў! Але я магу ўсё парушыць, як гэта ты зрабiў са мной.

Леапольд азiрнуўся на зачыненыя дзверы, шукаючы магчымасцi выйсцi. Усё было ў тысячу разоў горш, чым ён меркаваў. Яна была вар'ятка, помслiвая i страшэнна небяспечная.

– Монiка, табе трэба звярнуцца да лекара.

– Я звярталася да лекараў.
– Вочы Монiкi звузiлiся. Яна спынiлася каля цэнтральнага акна, стоячы тварам да Леапольда.
– Я ехала сюды з Захаду, у гэткую далячынь, бо ведала, што ты прыйдзеш. Гэта месца куды лепш за тваю кватэру цi твой кабiнет альбо вулiцу. Тут за дзвярамi паўтары сотнi сведкаў.

– Чорт, што ты вярзеш!

Вусны Монiкi перакрывiлiся ў жудаснай усмешцы.

– Ты зведаеш тое, што зведала я. Краты, камеру прынiжэнне. Ты зведаеш адчай, якi мучыў мяне ўсе гэтыя гады.

– Монiка...

У той момант яны стаялi адно ад аднаго на адлегласцi, вiдаць, метраў сем. Монiка ўзняла руку, як бы баронячы сябе, потым крыкнула з жахам у голасе:

– Не! О Божа, не!

Леапольд замёр, не здольны крануцца з месца, i тут рэхам па зале грымнуў стрэл. Ён убачыў, як у грудзi Монiкi трапiла куля i яна адхiнулася назад нiбыта ад удару магутнага кулака. Потым неяк так здарылася, што ён выцягнуў з кабуры пiсталет i крутануўся тварам да дзвярэй.

Тыя па-ранейшаму былi зачыненыя i замкнёныя. У пакоi былi толькi Монiка i ён.

Леапольд азiрнуўся i ўбачыў, як яна курчыцца на падлозе, вакол чорнай iрванай дзiркi на сукенцы разлiлася кроў. Леапольд перавёў позiрк на вокны. Яны таксама былi зачыненыя i замкнёныя. Ён патрос галавой, намагаючыся сканцэнтраваць увагу на тым, што здарылася.

За перагародкай пачуўся шум, моцна загрукалi ў дзверы. Нехта з таго боку адамкнуў замок, дзверы рассунулiся.

– Што здарылася?
– спытаў нехта. Убачыўшы на падлозе цела, адна госця крыкнула. Другая страцiла прытомнасць.

Леапольд ступiў крок назад, разумеючы, што ўсё яшчэ трымае ў руцэ рэвальвер, i ўбачыў, як праз натоўп гасцей прабiраецца лейтэнант Флетчэр.

– У чым справа, капiтан?

– Яна... Нехта выстралiў у яе.

Флетчэр падышоў блiжэй да Леапольда i ўзяў у яго рэвальвер асцярожна, нiбыта беручы з рук дзiцяцi паламаную цацку. Ён паднёс зброю да носа, панюхаў, потым адкрыў барабан, каб праверыць кулi.

– З яго нядаўна стралялi, капiтан. Адзiн стрэл.
– Вочы лейтэнанта павiльгатнелi, ледзь не да слёз.
– На якое лiха вы гэта зрабiлi?
– спытаў ён.
– Ну, на якое лiха?

Тое, што адбывалася далей, Леапольд ужо не бачыў. Вельмi цьмяна i абрывiста ён прыпамiнаў, як нехта агледзеў Монiку i сказаў, што яна яшчэ жывая, як выклiкалi "хуткую дапамогу" i якi навокал быў вэрхал. Флетчэр адвёз яго ва ўправу, правёў у кабiнет, дзе ён сеў i пачаў чакаць, водзячы па штанах вiльготнымi далонямi. Леапольд не здзiвiўся, калi яму паведамiлi, што яна сканала па дарозе ў бальнiцу. Монiка заўсёды ўсё даводзiла да канца.

У кабiнет камiсара зайшлi i выйшлi трое - дэтэктывы, што былi пад яго началам, - цiха перагаворваючыся, схiлiўшы адзiн да аднаго галовы, нязграбна выказаўшы яму рухамi сваё спачуванне. Навокал панавала атмасфера смутку, i Леапольд ведаў, што прычынай гэтага быў ён.

– Капiтан, у вас больш нiчога няма нам паведамiць?
– спытаў камiсар.
– Я зраблю ўсё, каб палегчыць вашу сiтуацыю.

– Я не забiваў яе, - настойваў Леапольд.
– Гэта зрабiў нехта iншы.

– Хто? I як?

Леапольду заставалася толькi пахiтаць галавой.

– Каб толькi я мог ведаць. Здаецца, яна сама нейкiм вар'яцкiм спосабам забiла сябе спецыяльна, каб адпомсцiць мне.

– Такiм чынам выстралiла з вашага рэвальвера, якi быў у вашай кабуры, у той час, як вы стаялi за сем метраў ад яе?

– Гэта быў не мой рэвальвер, - сказаў Леапольд, пацiраючы лоб. Экспертыза гэта вызначыць дакладна.

– Але з вашага рэвальвера неўзабаве да гэтага стралялi, i ў пакоi знайшлi пустую гiльзу.

– Я не магу гэтага растлумачыць. Апошнi раз я страляў з яго гэтымi днямi ў цiры, але пасля перазарадзiў.

– Скажыце, капiтан, магла яна настолькi вас ненавiдзець, - спытаў Флетчэр, - каб зрабiць вiнаватым у забойстве?

– Магла. Думаю, што яна была вельмi хворая. Калi гэта я быў прычынай яе хваробы, тады лiчу, што заслугоўваю ўсё тое, што зараз адбываецца.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: