Шрифт:
– Капiтан, дзiрка ў сукенцы намнога большая i рваная, чым адпаведная рана ў грудзях. Менавiта гэта я i хачу сказаць. Куля, ад якой яна загiнула, не магла ўтварыць такую дзiрку. Нi ў якiм разе. А гэта азначае, што яе не забiлi ў той момант, у якi, мы лiчылi, гэта павiнна было здарыцца.
Леапольд схапiў тэлефон i набраў вядомы яму нумар тэлефона ў гатэлi "Таўэрз".
– Спадзяюся, яны ўсталi сёння позна.
– Хто?
– Маладыя.
– Леапольд пачаў рэзка гаварыць у слухаўку, называючы тэлефанiстцы прозвiшча таго, з кiм хацеў пагаварыць, i пачаў чакаць адказу. Прайшла цэлая хвiлiна, пакуль на тым канцы лiнii пачуўся заспаны голас Тэда Мора.
– Тэд, гэта я, Леапольд. Прабач, што патурбаваў.
Голас у трубцы апразу ж ажывiўся.
– Усё нармальна, капiтан. Я ж вам казаў тэлефанаваць, калi што трэба.
– Думаю, што такая патрэба ёсць. Вы з Вiкi, вiдаць, добра ведаеце, хто быў запрошаны на вяселле. Спытай яе i скажы, колькi сярод запрошаных было лекараў?
Тэд Мор адышоў на некалькi хвiлiн i зноў вярнуўся да тэлефона.
– Вiкi сказала, што вы другi, хто пытае пра гэта.
– Вось як? Хто ж быў першы?
– Монiка. Вечарам напярэдаднi вяселля, калi яна з'явiлася ў горадзе разам з доктарам Тэрзбi. Яна, як бы мiж iншым, спытала, цi зможа ён пазнаёмiцца на прыёме з iншымi медыкамi. Але Вiкi адказала, што больш лекараў не будзе. Зразумела, мы не пасылалi яму запрашэння, але з павагi да Монiкi пачалi настойваць, каб ён таксама прыйшоў.
– Значыць, пасля стрэлу яе агледзеў Тэрзбi? Нiхто iншы?
– Тэрзбi быў адзiны доктар. Ён сказаў нам выклiкаць "хуткую дапамогу" i сам суправаджаў яе да бальнiцы.
– Дзякуй, Тэд. Ты аказаўся неацэнным памочнiкам.
– Спадзяюся, што так, капiтан.
Леапольд павесiў слухаўку i павярнуўся тварам да Флетчэра.
– Так яно i ёсць. Яна падрыхтавала ўсё разам з гэтым малайцом Тэрзбi. Можаш аддаць наконт яго загад?
– Вядома, магу, - адказаў Флетчэр. Ён падышоў да тэлефона i набраў нумар дзяжурнага пакоя палiцыi.
– Д-р Фелiкс Тэрзбi? Так, здаецца, яго завуць?
– Менавiта так. Адзiны доктар сярод гасцей, адзiны, хто мог дапамагчы Монiцы ў здзяйсненнi яе вар'яцкага плана помсты.
Флетчэр аддаў загад i павесiў слухаўку.
– Яны звяжуцца з гатэлем, у якiм ён жыве, i перазвоняць.
– Патэлефануй таксама камiсару. Паведамi яму, што мы атрымалi.
Флетчэр пачаў набiраць нумар тэлефона камiсара, але раптам спынiў палец у паветры.
– Што мы атрымалi, капiтан?
Камiсар сядзеў за сталом, не хаваючы незадаволенасцi тым, што яго выклiкалi ва ўправу ў выхадны дзень, i сумна слухаў iнфармацыю, падрыхтаваную Леапольдам i Флетчэрам. Нарэшце ён упёрся пальцамi ў стол i сказаў:
– Толькi той факт, што гэты д-р Тэрзбi, вiдаць, выехаў з горада, наўрад цi можа быць доказам яго вiны, капiтан. Як вы сцвярджаеце, жанчына заставалася жывой, пакуль яе не забiлi пазней - i што забiў яе Тэрзбi ў машыне "хуткай дапамогi". Але як ён мог гэта зрабiць з дапамогай рэвальвера, якi ўжо да таго часу перайшоў у рукi лейтэнанта Флетчэра i быў аформлены ў якасцi доказу? I як ён мог зрабiць той фатальны стрэл такiм чынам, што яго не пачулi санiтары, якiя былi ў машыне.
– Не ведаю, - прызнаўся Леапольд.
– Бог сведка, капiтан. Я хачу даць вам усе магчымыя шанцы, каб даказаць вашу невiнаватасць. Але вы павiнны прадставiць мне штосьцi больш важкае, чым сукенку з дзiркай.
– Добра, - сказаў Леапольд.
– Я прадстаўлю штосьцi больш важкае.
– Вялiкае журы пачне разглядаць справу на гэтым тыднi, капiтан, - змрочна заўважыў камiсар.
– Ведаю, - сказаў Леапольд. Ён павярнуўся i пайшоў з кабiнета, следам за iм - Флетчэр.
– Ну, што цяпер?
– спытаў Флетчэр.
– Пойдзем перагаворым з Iмi Фантэйнам - зводным братам маёй былой жонкi.
Хоць Леапольд нiколi не падтрымлiваў прыяцельскiх адносiн з Фантэйнам, аднак ведаў, дзе яго шукаць. Гэты чалавек са стомленым выглядам i залатым зубам жыў у вялiкiм старым доме, вокны якога выходзiлi на Саўнд. Менавiта там, у двары за домам, гэтым нядзельным днём яны i знайшлi Фантэйна, якi смажыў на вуглях сасiскi.
– Я думаў, што пасля ўсяго, што здарылася, вы будзеце за кратамi, - сказаў Фантэйн, жмурачыся ад сонца.
– Я не забiваў яе, - спакойна сказаў Леапольд.
– Ну, вядома, не.