Вход/Регистрация
Доўгi пакой (на белорусском языке)
вернуться

Хотч Эдвард

Шрифт:

Яны заязджалi ў цэнтр Бостана, i Леапольд сказаў Флетчэру ехаць у гатэль каля...

– Але я ўсё ж не веру ў версiю наконт падмены рэвальвера, - запярэчыў прадстаўнiк пракурора.
– Вы хочаце сказаць, што ён адшпiлiў кабуру, выцягнуў рэвальвер, паклаў замест яго iншы i вы нiчога не заўважылi?

– Я хачу сказаць, што гэта мог зрабiць чалавек адпаведнага тыпу спецыялiст, прафесiйны злодзей-кiшэннiк. Эстрадныя нумары ў выкананнi такiх спецыялiстаў часам можна бачыць у начных клубах цi па тэлебачаннi. Менавiта такiм чынам я здагадаўся, дзе яго можна адшукаць. Мы абтэлефанавалi ўсю Паўднёвую Калiфорнiю, пакуль знайшлi чалавека, якi быў знаёмы з Монiкай, а таксама ведаў, што яна сустракалася з нейкiм мужчынам па прозвiшчы Томсан, якi выступаў з нумарам, iмiтуючы кiшэннага злодзея. Мы патэлефанавалi iмпрэсарыо Томсана i даведалiся, што той некалькi вечароў на тыдзень выступае ў адным бостанскiм гатэлi, у якiм i жыве.

– А калi б яго нумар не прайшоў i вы злавiлi б яго за руку? Альбо ў вас пры сабе не было б зброi?

– Большасць дэтэктываў носяць пры сабе зброю, нават калi яны не на дзяжурстве. Калi б мяне там не было альбо Монiка i Тэрзбi не змаглi б атрымаць рэвальвер, яны б проста памянялi свой план. Тэрзбi, вiдаць, падаў сiгнал, калi паспяхова зрабiў падмену.

– Ну, вось i прыехалi, - сказаў Флетчэр.
– Хадзем.

У гатэлi iх чакалi два супрацоўнiкi, прысланыя бостанскай палiцыяй. Усе разам яны ўзнялiся на лiфце ў нумар, здадзены на iмя Макса Томсана. Флетчэр пастукаў у дзверы, i, калi тыя адчынiлiся, з'явiўся знаёмы твар Фелiкса Тэрзбi. Вусоў ужо не было, але пальцы былi такiя, як заўважыў Iмi Фантэйн, тонкiя, як у хiрурга. Толькi гэта былi пальцы не лекара, а кiшэннiка.

– Мы забiраем вас на допыт, - сказаў Флетчэр, а супрацоўнiкi бостанскай палiцыi зрабiлi стандартныя папярэджаннi наконт яго юрыдычных правоў.

Тэрзбi зiрнуў на iх стомленымi вачыма i ўсмiхнуўся, пазнаўшы Леапольда.

– Яна гаварыла, што вы хваткi. Што вы як i палiцэйскi хваткi.

– Вам неабходна было забiваць яе?

– Не я зрабiў гэта. Я толькi трымаў зброю, а курок нацiснула яна сама. Усё рабiла яна сама. Я толькi падмянiў рэвальвер. Так яна вас ненавiдзела.

– Я ведаю, - цiха сказаў Леапольд, углядаючыся ў нешта ўдалечынi.
– Але думаю, вiдаць, гэтак жа яна ненавiдзела i сябе.

Пераклад: Уладзiмiр Шчасны

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: