Вход/Регистрация
Гiсторыя аднаго злачынства (на белорусском языке)
вернуться

Мудров Винцесь

Шрифт:

Гаспадар хаця i рагатаў, але быў не ў гуморы. "Абрыдзеў, вiдаць, Гарашчэня, вось i ўсхадзiўся", - Iван уздыхнуў, пачухаў азадак i зьбiраўся ўжо сысьцi з прысенку, як раптам дзьверы разнасьцежылiся i перад вачыма паўстала магутная постаць дзядзькi Хвядоса.

– Хто тут? Ты, Ванька?
– гаспадар выйшаў у прысенак, зачынiў уваходныя дзьверы на ключ, лёгкiм штуршком запрасiў Iвана заходзiць.

– Алькаш гэты не дае жыцьця. Стаў яму пахмялiцца, i ўсё тут...
– дзядзька Хвядос запiхнуў у штаны трыкатажную майку, i вытатуiраваная русалка на ягонай руцэ махнула Iвану шырокiм хвастом.
– Ну, калi прыехаў?

– Учора, - госьць шморгнуў носам, хацеў уздыхнуць, тлумачачы тым самым прычыну прыходу, але гаспадар зразумеў усё i без уздыхаў.

– Што, бутэлька трэба?

– Трэба!
– з клёкатам у горле адказаў Iван i, стаiўшы дых, пачуў, як пад нагамi дзядзькi Хвядоса зарыпелi масьнiцы.

Дзядзька сышоў у прысенак, доўга бразгаў там нейкiм жалезьзем, суцiшна мацюкаўся i неўзабаве ўвайшоў у сьвятлiцу з пляшкай "вэрмуту" ў левай руцэ i касмылём павуцiньня па правым вуху.

– На вось, бяры. Глядзi толькi, каб Гарашчэня ня ўбачыў, - згадаўшы Гарашчэню, гаспадар хаты мацюкнуўся, скоса зiрнуў у вакно.
– Са сьвету зжывае. Дай пахмялiцца, i ўсё...

– Ня ўбачыць!
– ужо ад парога азваўся Iван, вылецеў на двор, i, азiрнуўшыся на хату Баркоўскiх, рынуўся гародамi, прыстасоўваючы бег да мернага булькаценьня вiна ў бутэльцы.

Таго вечару Лябёдка круцiў фiльм з iнтрыгуючай назваю "Памылка Анарэ дэ Бальзака". Ратуючы касавы плян, кiнамэханiк пусьцiў чутку, што ў фiльме пакажуць голую бабу, i народу ў клюб набiлася як завязаць. Асаблiва шмат прыйшло дзятвы. Тыя падшыванцы, што мелi грошы, сядзелi ў залi, астатнiя таўклiся на ганку, просячы Мандрычыху пусьцiць iх безь бiлетаў.

– Сёньня не магу. Даўгалёў з праверкай едзе, - казала Мандрычыха, i бычкоўская дзятва, пачуўшы прозьвiшча дырэктара раённай кiнасеткi, асуджана апускала галовы.

Стоячы разам з падшыванцамi на ганку, Iван прыкметна хваляваўся. Лёшка Мандрык хаця i быў на падпiтку, але на нагах трымаўся цьвёрда, i гэта не магло не хваляваць. "Цi хопiць бутэлькi?" - думаў Iван, прыслухоўваючыся да бязладнай Лёшкавай гамонкi. Абкружаны малалеткамi, Лёшка распавядаў iм пра бойкi ў азярышчанскiм рэстаране. Доўгiя чвэрць гадзiны Iван уважлiва слухаў гэтыя аповеды, з насьцярогаю пасьмiхаўся, а калi Лёшка, паказваючы, як ён вырубiў нагой азярышчанскага фраера, не ўтрымаўся на нагах i ляснуўся вобзем, з упэўненасьцю ў голасе прашаптаў:

– Хопiць!

На пачатку фiльма стужка рвалася ледзь ня кожную хвiлiну. Пад час замiнак ў залi ўключалi сьвятло, i Iван уцiскваў голаў у адтулiну, спрабуючы ўгледзець Машу. Маша сядзела ля сьценкi, i праз амбразуру можна было ўбачыць ёйную руку ды абцягнутыя вэльвэтавымi штанамi каленi. Гэтыя каленi не давалi Iвану спакою. Ён круцiў галавой у цеснай нiшы, пускаў сьлiну на падбародзьдзе, а калi Лябёдка зь Пецькам запускалi праектар, стагнаў i пакутлiва моршчыўся.

– Лябёдка, адпусьцi тормаз!
– крыкнулi з залi пад час чарговага парыву.

Лябёдка прыпаў да амбразуры, спрабуючы разгледзець, хто гэта там такi разумны, i ў гэты момант у лоб яму заехалi яблычным агрызкам. Другi агрызак праляцеў ля Iванавага вуха, i кiнамэханiк, перакрываючы гамэрню, гойкнуў у адтулiну:

– Чаго ўсхадзiлiся?! Фiльм трэцяй катэгорыi!

Гледачы былi абражаныя: замест францускага фiльму пра мушкетэраў iм круцiлi нейкую лухту. У залi сьвiсталi, тупалi нагамi, а той-сёй з гледачоў, уголас шкадуючы змарнаваных грошай, сунуўся да выхаду.

"Час!" - мiльганула ў Iванавай галаве, i ён, адарваўшыся ад адтулiны, крадком сышоў з кiнабудкi. У цемры глядзельнай залi ён мiжволi зiрнуў у той бок, дзе сядзела Маша, потым - на таўстуна, якога паказвалi на экране, i, набраўшы ў грудзiну паветра, прашаптаў:

– Лёха!

– Навошта ён табе?!
– азвалася зь цемры Мандрычыха.
– Зноў пiць будзеце?

– Будзем!
– пачулася ад заднiх радоў, i кудлатая Лёшкава галава чорным ценем праплыла па экране.

Зьдзiраючы зубамi мэталёвую галоўку, Лёшка парэзаў сабе губу, але пры гэтым нават не паморшчыўся i прагна глынуў замяшанае на ўласнай крывi "чарнiла". Дакладней, нават не глынуў: вiно папросту лiлося ў ягоную глотку, i коўцiк пры гэтым не варушыўся. Падзiвiўшыся такому штукарству, Iван пераняў бутэльку, але пiць ня стаў - ашчаджаў пiтво для сябра.

– Люблю кiрнуць, - прамовiў сябра, выцiраючы рукавом крывавую пену з вуснаў, - асаблiва пад балдою.
– Лёшка ўзьняў вочы, i яркi маладзiк сьветлымi кропкамi адбiўся ў ягоных зрэнках.

Балдою сябрук называў месяц. Слоўца гэтае ён прывёз з аршанскай зоны, i яно, як i шмат якiх iншых слоў з таго рэпэртуару, намёртва прылiпла да языкоў бычкоўскай дзятвы.

Лёшка плюхнуўся на траву, задаволена адрыгнуў, дастаў папяросу.

– Слухай, хто гэта ўчора мае коры насунуў?
– запытаўся ён у Iвана, i той, хаця i ведаў, куды заляцеў Лёшкавы чаравiк, страсянуў галавою.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: