Вход/Регистрация
Тры таварышы
вернуться

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

— Ён адразу перабіў мяне:

— Не трэба, дзіцятка, твой Готфрыд недарма знаўца варыяцый людскога сэрца. Я сам здагадаўся. Поспехаў, золатка.

— Заткніся! — радасна сказаў я і аб'явіў на кухні, што я хворы і да полудня буду ў пасцелі. Тройчы мне давялося адбіваць клапатлівыя атакі фраў Залеўскі, якая прапанавала рамонкавы настой, аспірын і кампрэсы. Потым мне ўдалося кантрабандай правесці Пат у ванну. Нарэшце нам быў дараваны спакой.

XIV

Праз тыдзень у нашым двары нечакана з'явіўся булачнік на сваім «фордзе».

— Выйдзі, Робі, — сказаў Ленц, з'едліва гледзячы ў акно, — кухонны Казанова, відаць, з'явіўся з рэкламацыяй.

Булачнік выглядаў крыху зморана.

— Нешта не ў парадку з машынай? — спытаў я.

Ён пахітаў галавой.

— Наадварот. Бегае выдатна. Амаль як новая.

— Дык яна новая і ёсць, — пацвердзіў я і з цікаўнасцю паглядзеў на яго.

— Справа ў тым… — сказаў ён. — Як вам сказаць… Я хачу купіць іншую машыну… большую. — Ён азірнуўся па баках. — У вас, здаецца, быў «кадзілак».

Я адразу ўцяміў, у чым справа. Чарнявая, з якой ён жыў, даканала яго.

— Так, быў «кадзілак», — летуценна сказаў я, — трэба было хутчэй браць яго тады! Цацачка! Сплыў за сем тысяч марак. Як задарма!

— Гм, задарма…

— Задарма! — паўтарыў я настойліва, а сам думаў, што можна зрабіць.

— Я даведаюся, — сказаў я. — Магчыма, чалавеку, які купіў яго, спатрэбіліся грошы. Сёння такое — звычайная справа! Пачакайце хвілінку. — Я пайшоў у майстэрню і хутка расказаў пра ўсё. Готфрыд аж падскочыў.

— Хлопцы, дзе ж нам тэрмінова дастаць стары «кадзілак»?

— Пакінь гэта мне, — сказаў я. — Лепш прыгледзь, каб тым часам булачнік не ўцёк.

— Згода! — Готфрыд знік.

Я патэлефанаваў Блюменталю. Я не вельмі спадзяваўся, але ж за спрос не б'юць у нос. Ён быў у канторы.

— Ці не хочаце вы прадаць «кадзілак»? — спытаў я без хітрыкаў.

Блюменталь засмяяўся.

— У мяне ёсць чалавек, — працягваў я, — плаціць наяўнымі з рук у рукі.

— Наяўнымі… — паўтарыў Блюменталь, хвілінку падумаўшы, — сёння гэта слова гучыць як высокая паэзія.

— І я так думаю, — сказаў я і раптам павесялеў. — Дык як, абмяркуем гэтую справу?

— Абмеркаваць заўсёды можна, — адказаў Блюменталь.

— Цудоўна. Калі я магу бачыць вас?

— Сёння аполудні ў мяне будзе час. Скажам, у дзве гадзіны тут, у канторы.

— Добра.

Я павесіў слухаўку.

— Ота, — усхвалявана звярнуўся я да Кёстэра, — ніколі не падумаў бы, але, здаецца, «кадзілак» вяртаецца да нас.

Кёстэр адарваўся ад папер.

— Праўда? Ён згодны прадаць?

Я кіўнуў і глянуў праз акно туды, дзе Ленц нешта энергічна даводзіў булачніку.

— Ён сапсуе справу, — сказаў я заклапочана. — Ён замнога гаворыць. Булачнік вельмі недаверлівы. Яго трэба пераконваць маўчаннем. Я пайду змяню Готфрыда.

Кёстэр засмяяўся.

— З богам, Робі.

Я падміргнуў яму і выйшаў. Але я не паверыў сваім вушам: Готфрыд і не думаў загадзя ўслаўляць «кадзілак» — ён з вялікай стараннасцю тлумачыў булачніку, як індзейцы ў Паўднёвай Амерыцы пякуць кукурузны хлеб. Я пахвальна зірнуў на яго і звярнуўся да булачніка:

— На жаль, той чалавек не хоча прадаваць.

— Я так і думаў, — падхапіў Ленц, быццам мы згаварыліся.

Я паціснуў плячыма.

— Шкада… але і яго можна зразумець…

Булачнік стаяў у нерашучасці. Я зірнуў на Ленца.

— Можа, ты зробіш яшчэ адну спробу? — адразу спытаў ён.

— Абавязкова! — адказаў я. — Мне ўдалося дамовіцца з ім на сустрэчу днём. Як з вамі потым звязацца? — спытаў я булачніка.

— У чатыры я тут буду недалёка. Тады заскочу…

— Добра… тады я ўжо буду ведаць дакладна. Спадзяюся, што нам пашанцуе.

Булачнік кіўнуў. Потым ён сеў у «форд» і даў газу.

— Ты зусім з глузду з'ехаў, — узарваўся Ленц, калі той выехаў. — Спачатку я з усіх сіл утрымліваю хлапца, а ты яго адпускаеш як нічога ніякага…

— Логіка і псіхалогія, мой мілы Готфрыд! — адказаў я і паляпаў яго па плячы. — Ты ў гэтым яшчэ не разбіраешся так…

Ён адкінуў маю руку.

— Псіхалогія… — прамовіў ён з пагардай. — Найлепшая псіхалогія — удалы выпадак! А ён быў! Тып цяпер павек не вернецца!

— У чатыры ён будзе тут.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 57
  • 58
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • 64
  • 65
  • 66
  • 67
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: