Вход/Регистрация
Тры таварышы
вернуться

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

Ён дастаў бутэльку і дзве чаркі.

— А ці не пара падысці да булачніка? — спытаў я.

— Усё роўна.

Ён наліў.

— Будзь здаровы, Робі. Усё роўна аддадзім богу душу.

— На здароўе, Фердынанд. Пакуль мы жывыя.

— Што ж, — сказаў ён. — Часам мы цудам выжывалі… Дык вып'ем па адной і за гэта.

— Давай.

Мы вярнуліся ў майстэрню. Сцямнела. Булачнік усё яшчэ стаяў, уцягнуўшы плечы, перад партрэтам. У вялікім пустым памяшканні ён меў выгляд пакінутага бедалагі, і мне здалося, што ён зрабіўся нават ніжэйшы ростам.

— Упакаваць партрэт? — спытаў Фердынанд.

Той уздрыгнуў, як спужаўся.

— Не…

— Тады я прышлю яго вам заўтра.

— Нельга яго пакуль што пакінуць тут? — у нерашучасці спытаў булачнік.

— Але чаму? — здзівіўся Фердынанд і падышоў бліжэй. — Вам не падабаецца?

— Падабаецца… але я хацеў бы пакуль што пакінуць яго тут.

— Не разумею…

Булачнік павярнуўся да мяне, нібы просячы дапамогі. Я зразумеў: ён баяўся чарнявай лярвы вешаць партрэт дома. А магчыма, ён баяўся і нябожчыцы.

— Слухай, Фердынанд, — сказаў я, — няхай партрэт спакойна павісіць тут. Чалавек жа плаціць.

— Няхай сабе…

Булачнік з палёгкай дастаў з кішэні чэкавую кніжку. Яны пайшлі да стала.

— Чатырыста марак? — спытаў булачнік.

— Чатырыста дваццаць, — сказаў Фердынанд. — Гэта са скідкай. Выпісаць квіток?

— Так, — адказаў булачнік. — Дзеля парадку.

Абодва моўчкі пачалі выпісваць — адзін чэк, другі — квіток. Я застаўся стаяць каля акна, разглядаючы пакой. У вечаровым паўзмроку з усіх сцен пазіралі твары незапатрабаваных і неаплачаных партрэтаў у залатых рамах. Яны здаваліся зборам прывідаў з таго свету. Стваралася ўражанне, што ўсе іх мёртвыя позіркі былі скіраваны на карціну каля акна, якая зараз павінна далучыцца да іх, а пакуль што змярканне наводзіла на яе апошні бляск жыцця. Гэта было незвычайнае відовішча: дзве фігуры, якія схіліліся над сталом, пішучы, цені і мноства маўклівых партрэтаў.

Булачнік вярнуўся да акна. Яго вочы з чырвонымі пражылкамі здаваліся шклянымі шарамі, рот быў паўадкрыты, ніжняя губа адвісла, так што былі бачны няроўныя зубы — яго пастава была камічная і вартая жалю. На верхнім паверсе нехта пачаў іграць на піяніна, хтось выконваў практыкаванне, паўтараючы адно і тое. Гук быў высокі, пакутлівы. Фердынанд Граў усё яшчэ стаяў каля стала. Ён запаліў цыгару. Агеньчык ад запалкі асвятліў яго твар. Змрочнае памяшканне здалося надзвычай вялікім і, асветленае маленькім ружовым святлом, вельмі сінім.

— Ці можна сёе-тое змяніць у партрэце? — спытаў булачнік.

— Што менавіта?

Фердынанд падышоў бліжэй. Булачнік паказаў на ўпрыгожанне:

— Ці можна ўбраць гэта?

Ён меў на ўвазе вялізную залатую брошку, якую заказчык абавязкова патрабаваў намаляваць.

— Вядома, — сказаў Фердынанд, — яна нават не пасуе да твару. Без яе партрэт толькі выйграе.

— І я так думаю. — Ён хвілінку памуляўся. — Колькі гэта будзе каштаваць?

Мы з Фердынандам пераглянуліся.

— Нічога не будзе каштаваць, — зычліва сказаў Фердынанд. — Наадварот, вам трэба было б яшчэ вярнуць нейкую суму. Намалявана ж будзе менш.

Булачнік ашаломлена ўзняў галаву. На імгненне здалося, што і ён так думае. Але потым, пераадолеўшы сябе, ён сказаў:

— Ды што вы, не трэба, вам жа давялося маляваць.

— І то праўда…

Мы пайшлі, на лесвіцы, гледзячы на прыгнутую спіну перад сабой, я быў крануты і выглядам булачніка, і тым фактам, што фальшывая брошка ўсё-такі разбудзіла яго сумленне. Цяпер, калі чалавек у такім настроі, мне няёмка было напамінаць яму пра «кадзілак». Аднак потым я падумаў, што часткова прычына яго шчырай жалобы па нябожчыцы жонцы — чарнявая сужыцелька, якая аказалася сапраўднай падлай… І да мяне вярнулася ўпэўненасць.

— Мы можам абмеркаваць нашу справу ў мяне дома, — сказаў булачнік, калі мы выйшлі.

Я згодна кіўнуў. Мне гэта падыходзіла. Булачнік верыў, што дома сцены дапамагаюць, я ж разлічваў на падтрымку чарнявай.

Яна ўжо чакала нас каля дзвярэй.

— Сардэчна віншую, — пачаў я, не даўшы булачніку разявіць рот.

— З чым? — спытала яна хутка, страляючы вачыма.

— З вашым «кадзілакам», — адказаў я, не міргнуўшы вокам.

— Любы! — у адно імгненне яна павісла на шыі ў булачніка.

— Але ж гэта яшчэ не… — Ён спрабаваў вызваліцца і даць тлумачэнне. Але яна ўчапілася моцна і кружылася разам з ім, дурэючы. Ён не мог вымавіць слова. На мяне пазіралі то з-за яго пляча — хітрая падміргваючая мордачка, то з-за яе пляча — поўны дакору, дарма пратэстуючы твар мучнога чарвяка.

Нарэшце ён з цяжкасцю вызваліўся.

— Мы ж яшчэ ні пра што не дамовіліся, — адфыркнуўся ён.

— Чаму ж, — сказаў я надзвычай сардэчна, — дамовіліся. Бяруся збіць цану яшчэ на пяцьсот марак. Вы плаціце за «кадзілак» сем тысяч — і ні пфеніга больш. Згода?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • 64
  • 65
  • 66
  • 67
  • 68
  • 69
  • 70
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: