Вход/Регистрация
Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Маці паблажліва ўсміхнулася:

— Бо трэба было. Памятаеш, як бацька "саслаў" у камору старыя партрэты i кнiгi з «яцем»?

Андрэй усміхнуўся.

— Памятаеш, ма, як я ўначы туды прабіраўся ў адной кашулі, забіраўся з нагамі ў старое крэсла і чытаў… А на падлозе яблыкі ляжалі. На аўсянай саломе. А партрэты глядзяць, глядзяць.

— I я цябе там аднойчы заспела на гарачым. I не выдала.

Яны зарагаталі.

— Ну вось, — сказала маці, - я тады найбольш каштоўнае па ўспамінах аддала Марцэлі. Мала, думаю, што.

Яна адкінула вечка скрыні і дастала з яе даволі вялікі скрутак, загорнуты ў дзіцячую коўдрачку, таксама саматканую ў шашачкі.

— Твая, — сказала яна, — бачыш, як Марцэля зберагла.

— Ма, — сказаў Андрэй, — я думаю вось што. Палову ганарару за кнігі трэба аддаць гэтым унукам. Усё ж старэйшы ўжо амаль трактарыст. А Марцэлю трэба ўзяць да нас.

— Добра. Пагамонім яшчэ пра гэта.

Яны селі ля століка. Маці разгарнула скрутак.

— Мала што засталося, — уздыхнула яна.

На коўдрачцы ляжаў нейкі пажаўцелы рукапіс, некалькі дагератыпаў і фотакартак, бронзавы медаль, другі бронзавы медаль, батлеечная лялька — цар Ірад, жалезны пярсцёнак, яшчэ нейкія паперы, срэбны мёдальён.

Андрэй перабіраў іх. Адзін медаль быў "За ўціхаміранне", другі — інсургенцкі, са зламаным крыжам і пагоняй. Неяк дзіўна было браць іх у рукі.

Пацьмянелыя сведкі даўніх страсцей, якія нікога зараз не абыходзілі.

— А вось гэта добра, — сказала маці, трымаючы на руцэ распяленага "цара Ірада", — гэта была адзіная рэч, якую твая прабабка павезла ў Сібір. Адзіны напамін аб роднай зямлі.

Ірад тапырыўся на яе руцэ, зласлівы, з чорнымі вусамі, што амаль вылезлі, у выцвілай царскай вопратцы, ён варушыў рукамі і схіляў галаву.

— Яго ледзь не адабралі ў тваёй прабабкі. Нейкі дурань з чыгуннымі мазгамі палічыў, што гэта антыдзяржаўны намёк.

Яна наблізіла Ірада да сябе і зараз глядзела яму проста ў шкляныя вочы. Ірад замахнуўся на яе рукой.

— Бач ты, які злосны, — маці раптам зусім па-маладому засмяялася. — Трэба будзе яго, Андрэйка, пасля мяне ў музей здаць. Разам з усім. Мне гэта яшчэ патрэбна, а вы… вы зусім другія, новыя. Вам да гэтага барахла няма справы.

Андрэй падумаў, што ён не здолее так па-маладому смяяцца ў матчыны гады.

— Глядзі, - сказала маці, - зусім выцвіў дагератып.

На матавым, вясёлкава-цьмяным срэбры сапраўды толькі з цяжкасцю можна было разгледзець двух маладых мужчын, амаль юнакоў. Адзін, моцна складзены, з грубавата-гожым тварам і доўгай грывай цёмных валасоў абдымаў другога, значна вышэйшага, за плечы.

— Каліноўскі, - здагадаўся Андрэй.

— Так, і амаль у тым узросце, што і на тваім дагератыпе. А гэта твой прадзед, мой дзед. У Пецярбурзе зроблена.

— Шкада, што аблiчча разгледзець нельга.

Маці расчыніла медальён.

— Сапраўды, шкада. Добра, што хаця мініяцюры з часам не псуюцца. Хіба на сонечным святле. Але ў медальёне гэта ім не пагражае. Глядзі, гэта прадзед і прабабка.

У прадзеда быў звычайны, даволі мужны твар. Каштанавыя валасы, жаўтаваты колер скуры, уладная складка ля вуснаў. I недзе, толькі ў зморшчынках ля вачэй, дабрыня.

Затое на прабабку Андрэй глядзеў на поўныя вочы. Крылатыя цёмныя бровы над агромністымі цёмнымі вачыма, маленькі рот, магчыма, занадта доўгая — бо так тады любілі маляваць мастакі — шыя, прамы невялікі нос. Мастаку добра ўдалося перадаць нейкую мяккую жаночую пакорлівасць у спалучэнні са сціплай, але ўладнай цвёрдасцю.

— Бог ты мой, якая жанчына! — уздыхнуў Андрэй. — I падумаць толькі, што я атрымаўся гэткай пачварай.

Ён яшчэ паглядзеў на партрэт, прыўзняў вейкі на маці:

— Ты падобная на яе трошкі… А я — не.

— Ты хутчэй на прадзеда падобны, — сказала маці, - але скардзіцца табе няма на што… У цябе… зусім яе вочы. I веі таксама яе. Толькі ў прабабкі вочы былі цёмныя.

Маці і сын моўчкі глядзелі на партрэты ў медальёне…

— Урэшце, добра, што ты аддала ўсё гэта Марцэлі, - сказаў ён, — усё іншае пагарэла разам з домам… Нічога не шкадую, толькі карцін і кніг шкада.

Маці засмуцілася:

— А мне — не гэтага. Мне Джэка шкада. Бацька, перад тым як у партызаны ісці, сцягнуў з гары яму ўсе шынкі: піруй, брат. Меркавалі яшчэ вярнуцца за ім, ды не атрымалася. Так, пэўна, і згарэў з хатай.

— Так, сабакі палаючы дом не пакідаюць.

Маці пакруціла галавой, быццам адганяючы думкі.

— Глядзі, вось пярсцёнак. З ланцужнага звяна катаржнік скуў для бабкі. Яе там вельмі любілі, на пасяленні. Яна была вельмі харошы чалавек.

— А гэта што? — Андрэй паказаў на рукапіс.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: