Вход/Регистрация
Чорны павой
вернуться

Жук Александр Александрович

Шрифт:

Старшыня ўвайшоў у ролю, але адчыніліся дзверы, зайшлі галоўны аграном, інжынер, сакратар партарганізацыі. Ён павітаўся з Туманоўскім, што старшыню здзівіла, але выгляду ён не падаў:

— Я ў вас прашу прабачэння, Ян Данілавіч. Тут у нас…

Туманоўскі ўстаў.

— Вы можаце якую гадзіну самі пахадзіць тут, агледзець нашу цэнтральную. З усіх бакоў, не толькі з таго боку, з якога мы самі паказваем, — пажартаваў старшыня,

— Не хвалюйцеся, калі ласка. Я зайду пазней, а цяпер не буду перашкаджаць вам.

На здзіўленне старшыні, журналіст не клюнуў на дэмакратычную прапанову, не пайшоў аглядаць цэнтральную сядзібу з «чорнага» боку.

Старшыня паспрабаваў распытацца пра карэспандэнта ў парторга, але той паўтарыў прыкладна тое, што гаварыў старшыні сам Туманоўскі.

— Ён жук вопытны, глядзі, парторг. Ты ў мяне на тое, каб і прыняць чалавека, і паказаць яму. Глядзі…

— Не, у яго другое тут.

— Глядзі мне, глядзі. Калі не даецца на пачастунак, то не настырайся і ў баньку нашу не валачы. А то ён нам потым гэту баньку і распіша…

— Не, ён не такі чалавек. Ён па другой лініі,— паспрабаваў абараніць Туманоўскага парторг, але прызнацца ў тым, што лазню ён паказаў, не адважыўся. На ўсякі выпадак.

Аграном і інжынер цярпліва чакалі, пакуль кончыць гаварыць старшыня з парторгам, — часу ў іх, як заўсёды, не хапала…

Іван Спірыдонавіч быў рады, што журналіст згадзіўся паехаць у Асінаўку. Па-першае, гэта ўжо быў не іхні калгас, суседні. Таму ўсё тое, што там можна ўбачыць, ужо быццам і не датычыла ні Івана Спірыдонавіча, ні ягонага калгаса. Да ўсяго гэтага ў яго быў і канкрэтны клопат — паглядзець, хто з іхніх работнікаў сярод рабочага дня пакінуў работу і падаўся «на запраўку».

— Старшыня вам расказаў ужо, адкуль пайшла мянушка Мачанка? З-за тае мачанкі, якой карміла будучага прымака Піліпіха.

— А чаму Заторам завуць меншага?

— Ён хвастаўся, яшчэ як малы быў… Колькі ты, Валерык, вып'еш? Гэта ў яго сам Мачанка стары пытаўся. А той яму — вядро мо не вып'ю, а затор то точна… Затор — гэта выхад з аднае запраўкі брагі ў самагонны апарат. Так і пайшло — Затор Мачанкаў. Выпіўка і закуска разам…

— Вы думаеце, прыклад бацькі прычына? — дапытваўся Туманоўскі. Ён ужо бачыў гэтага ваўкаватага, зарослага шчэццю, невядома адкуль прыйшоўшага Мачанку.

— Як сказаць. Не алкаголік Мачанка. У другіх бацькі і не пілі, і слова лішняга не сказалі, а дзеці жулікамі вырастаюць, — парторг круцянуў рулём, аб'язджаючы выбоіну на дарозе. — Яго маці вінаватыя. З малых год насілася — мой сынок, мой сынок. Ні работы яму, ні абазвацца нікому на яго, нават бацьку. Во так і вырас. У школу пайшоў — настаўнікі вінаватыя, што не вучыцца. Сама яна на свінарніку, грошай хапала. А цяпер і ка мне ходзіць, каб памог, і да міліцыі дайшло… Не знаю, што можна зрабіць. У яго ўжо нецярпімасць да людзей. Калі што не па яго… Ён сябе часам спыніць не можа.

Па лагчыне дарога ішла роўная, выцягнутая, як струна, белая на зялёным, як футбольнае поле, абшары. За лагчынаю па ўзгорках цягнулася вёска, у прысадах, у садах, быццам прывялых і прапыленых ад гарачыні.

— Меліяратары дарогу зрабілі. Добрая дарога. А тут ні праехаць ні прайсці было, — усё роўна як прачытаў думкі Туманоўскага парторг.

У вуліцу машына не заязджала. Парторг пад'ехаў да магазіна з калгаснага двара.

З'яўленне машыны зрабіла сваю справу. Адразу ж сеў у кабінку «беларуса» трактарыст, які стаяў тут жа пры трактары і нешта гаварыў з двума мужчынамі. Яны таксама паглядзелі на парторга і на Туманоўскага і рушылі па вуліцы.

Амаль што разам з трактарыстам зняўся з якара і дзядзька на падводзе, нават шлегануў лейчынаю каню па баку, азірнуўся. Парторг прытрымаў Туманоўскага за руку:

— Во, Мачанка тут як тут. Ужо ганца паслалі. Цяперашняя падвода на гумавым ходзе пакацілася

па вуліцы лёгка і весела.

— А што ён робіць?

— Пры ферме, як падсобны рабочы, ці што. Падвозіць харчы, прыбіраць памагае… Работу сваю ён робіць, нічога не скажаш. Цяпер там, дзе гной і яго прыбіраць, не надта каго і знойдзеш, хоць і плацім добра.

— І што, так ён тут без роду і племя астаўся? — Туманоўскі папытаўся проста так. Невядома, навошта вёз яго сюды парторг, каб паказаць выпівак, якія прыязджаюць да магазіна па віно?

— Не, чаму. Бацька да яго нядаўна прыязджаў.

Ён недзе ў заходняй жыве. Акуратны такі дзед. Ён тут і жыў у іх. Нават Затор яго на матацыкле вазіў. Хадзіў усюды, аглядаў. Цікавы дзядзька. Мачанка хваліўся, што ў яго яшчэ два браты і сястра, і жывуць усе добра.

— Даўно гэта было?

— Не, нейкі месяц ці больш там…

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: