Вход/Регистрация
Чорны павой
вернуться

Жук Александр Александрович

Шрифт:

— І што далей?

— Нічога, пахадзіў тут, пажыў і паехаў… Стары-то стары, а раніцаю еду раз, гляджу, а ён на матацыкле па полі шуруе. Я вачам не паверыў: во табе і дзед. Самога Мачанку ні разу не бачыў, каб на матацыкле ехаў, а бацька яго. Пайшлі, глянем, што тут робіцца.

У магазіне было прыцемна і халаднавата. Паліцы зроблены паўз сцены.

Бліжэй да кутка сядзела за прадаўгаватым прылаўкам маладая дзяўчына ў сінім капронавым халаціку, стаялі на паліцах трохлітровыя слоікі з гуркамі і кабачкамі, кансервавыя банкі з баршчамі, салянкаю. І ўжо за прадаўшчыцаю на паліцы красаваліся бутэлькі з салодкімі вінамі, якія ніхто не браў, а таксама бутэлькі гарэлкі.

Галоўны тавар штабяліўся скрынкамі збоч ад прадаўшчыцы. І сама бутэлька з «Лучыстым» стаяла на вітрыне крыху асобна.

Прадаўшчыца адказала на прывітанне, устала. Маладая дзяўчына, з вучылішча ці з тэхнікума, якую накіравалі на работу.

— Ну, як вам тавару, завезлі? Надоўга хопіць? Парторг усміхнуўся.

— Не, паўмашыны толькі. План каб выканала, — дзяўчына прыглядалася да незнаёмых ёй людзей.

Калі выйшлі з магазіна, парторг растлумачыў:

— Мы на перыяд уборкі закрылі ў нашых магазінах продаж спіртнога. А тут як другая рэспубліка. Нашы сюды і лётаюць.

— Іван Спірыдонавіч, вы падвязеце мяне дадому?

— Чаму дадому? У мяне час ёсць, колькі трэба і куды трэба мы з вамі зможам праехаць і паглядзець, пагаварыць…

— Знаеце, я тут яшчэ буду. Праедзем з вамі не раз. А калі ў вас час ёсць, гэта самае лепшае. Паседзімо ў цяньку, пагаворым, каб не спяшацца…

— Тады, можа, у нашу баньку на азерца? Парторг не хацеў адступацца.

— Можна і ў баньку, — згадзіўся Туманоўскі. У яго было адчуванне, што галоўнае ён намацаў.

Ад магазіна паехалі па вуліцы. Недалёка ад магазіна парторг аж прытармазіў машыну:

— А во і ваш Затор тут. Паглядзіце!

Проста на вуліцы, у ценю ад старое раскідзістае ліпы, стаяў пры плоце матацыкл. Рослы кудлаты хлопец у расхрыстанай рубашцы, з закасанымі рукавамі сядзеў на лаўцы. Ён быў загарэлы і прыгожы маладой прыгажосцю. І твар рашучы, чорныя бровы аж смылелі на загарэлым твары. Не, гэты сімпатычны малады хлопец не быў падобны на таго, пра каго чуў Туманоўскі.

Побач з ім сядзеў таксама малады, коратка астрыжаны хлопец, меншы ростам, хоць і наліты сілаю ў плячах.

Абодва трымалі па бутэльцы. Яны не спяшаліся. Паміж імі на лаўцы ляжала адчыненая пачка з цыгарэтамі. Абодва курылі, смакуючы віно.

Затор, відаць, пазнаў парторга, ухмыльнуўся наравіста, усімі белымі зубамі.

— А з ім хто?

— А тут да старое аднае госць прыехаў… Сынок у яе ў горадзе. Таксама бяда горкая. Прыслаў дружна на адпачынак. Рыбак рыбака бачыць здаляка. З Заторам сышліся адразу, як хто звёў.

— Даўно?

— Не, тыдзень ці два… Разам шастаюць па вечарынках. Кажуць, гэты госць ужо ў бабкі з пенсіі пазычаць пачынае.

Туманоўскі ўжо думаў пра тое, што далей росшук яму трэба весці аднаму. Не на машыне і не з начальствам разам. Начальства ўсе ведаюць у наваколлі.

РАЗДЗЕЛ ЧАТЫРНАЦЦАТЫ

у якім зладзеі напалохалі зладзеяў і ўсё абышлося ціха.

Затор ехаў павольна. Яшчэ не пачынала брацца на досвітак. Васька на заднім сядзенні пачынаў драмаць і хістаўся з боку на бок. Тады пачынала вадзіць у бакі і матацыкл. Балела галава. Перад тым як паехаць на танцы, пілі многа, і цяпер усё, што адбывалася вечарам, пачынала злівацца ў нешта адно невыразнае, цёмнае, цяжкае. Мачанка нават не мог добра ўспомніць і твар дзяўчыны, якую ён цягнуў «прагуляцца». Памятае, што рослая, у джынсах у абцяжку. Яна так улупіла яму наводмаш, што разбіла губу. Цяпер губа распухла, павісла, як сліва. Ён не астаўся ў даўгу. Але наляцелі «курткі» — гэтак Затор зваў студэнтаў. Хоць і п'яны, але спалохаўся, зразумеў, што цяпер яму будзе так, як ніколі яшчэ не было. Ад гэтага і раўнуў: «Васька!»

І Васька выручыў. Нават сам Затор здзівіўся, як лёгка адляцелі ўбок два студэнты, потым коратка пстрыкнуў і выпрастаўся ў Васькавай руцэ нож:

— Адвалі, шантрапа!

Студэнты не чакалі такога. Васька наступаў на іх, коратка кінуў Затору: «Заводзь!» Затор кінуўся да матацыкла. І ў пару. Першая разгубленасць прайшла. Суха трэснуў выламаны з плота кол.

— Ану, шпана, аддавай нам сваю цацку!

Рослы студэнт пайшоў на Ваську, але краем вока той убачыў, што Затор завёў матацыкл, кінуўся да яго:

— Жмі!

Кінуты наўздагон кол не дастаў.

Цяпер Затор ужо не толькі радаваўся, што вырабіўся цэлым, але і шкадаваў: звязвацца са студэнтамі не варта было. Пасля бойкі і Васькавага ножыка дарога туды закрыта на ўсё лета. А там танцы амаль кожны вечар, адны ва ўсім наваколлі. Каб не гэтыя штаны ў абліпку…

Васька, які соп усю дарогу, нечакана прачнуўся і ля магазіна скамандаваў:

— Заварочвай!

Затор заехаў за магазін, хаця і не разумеў — нашто.

— Глушы, — загадаў Васька. Ён азірнуўся, прыслухаўся, потым хутка падышоў да дзвярэй складзіка, дастаў з кішэні звязку ключоў. Замок адамкнуў адразу, усё роўна як дадому заходзіў.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: