Вход/Регистрация
Сіндбад вяртаецца
вернуться

Ялугин Эрнест Васильевич

Шрифт:

«Каб ты дзе-небудзь пад машыну трапіў!» — пажадаў яму ў думках Шабан. Узяў сабе кавы з малаком і перасеў у другое месца — так яму было агідна. Адсюль было чутно, аб чым так ажыўлена гаварылі з гаспадаром двое мужчын у паношаных шапачках-шэшыях. Аказваецца, пра тое, як французскія карнікі знішчылі адразу некалькі соцень людзей з паселішчаў, якія не хацелі скарыцца. Людзі пахаваліся ад салдат у вялікай пячоры. З імі былі малыя дзеці, і дзеля іх людзі ўзялі з сабою кароў. А генерал, каб прымусіць людзей скарыцца, загадаў перад пячорай паліць вялізныя вогнішчы. Вогнішчы палалі дзень і ноч, і ў пячору пёр дым. Людзі ад дыму задыхаліся, і каровы таксама задыхаліся, а таму звар'яцелі і пачалі таптаць усіх, затапталі многа дзяцей і старых, а потым здохлі самі, так што ацалела, можа, некалькі чалавек.

— Прачытай-ка яшчэ, сусед, як прозвішча генерала, што такое загадаў,— папрасіў духаншчыка адзін з наведвальнікаў і зняў з галавы шэшыю, быццам хацеў лепей пачуць.

Аказваецца, тое, што яны так горача абмяркоўвалі, было ў газеце. Шабан адным глытком дапіў каву.

Духаншчык варухнуў вусамі, зіркнуў за стаяк, дзе ў яго ляжала газета.

— Генерал Бурмон, — сказаў ён і паўтарыў чамусьці: — Бурмон, і ўсё, без імя.

— Няхай нашчадкі праклянуць і адракуцца ад яго, — урачыста прамовіў наведвальнік. — Няхай гавораць на плошчы: вось быў такі продак, ведайце, людзі, мы адракаемся ад яго.

У духаншчыка трэсліся густыя вусы, ён хутка мыў посуд тоўстымі рукамі.

Шабан паклаў грошы ля духаншчыка і накіраваўся да сваёй новай машыны. Старую ён збыў, каб зблытаць сляды паліцыі.

Ён вырашыў ехаць да Марыям. Няхай яна выходзіць за яго, а потым, можа, і сапраўды з'едуць адсюль куды-небудзь. Толькі куды? Кінуць работу? Яму падабалася, што на службе лічацца з ім, яго шануюць, бо ён не лайдак і глузды ёсць у галаве. Са здзіўленнем заўважыў, што яму цікава, якім будзе гэты новы Алжыр. І ведаў, што ад Гедыфі яму цяпер не адскрэбціся за так сабе. «Ну, добра, — трасянуў ён галавою, — час яшчэ ёсць, а пакуль наперад, легіянер».

У гэты час пан Гедыфі ў добрым настроі крочыў па вуліцы. Было прыемна, што яму кланяліся даволі важныя асобы. Ля кіёска пан Гедыфі прыпыніўся зірнуць на французскія газеты. Тут да яго падскочыў хлапчук, рытмічна стукаючы шчоткамі. Пан Гедыфі паставіў нагу на скрынку, хай махне пару разоў. Запахла ваксай. Другі хлапчук здалёк прапанаваў паглядзець «кантрабандныя» паштоўкі. Пан Гедыфі пагрозліва махнуў рукой — згінь.

— Што, пачысціў? Вось табе за працу.

— Мерсі, мс'е, — падзякаваў чысцільшчык.

— Ты чаму да мяне па-французску? — пагрозліва сказаў пан Гедыфі.— Што, не ўмееш размаўляць, як добрыя людзі ў сваёй краіне?

— Умею, сейід.

— Ну, то-та ж. На табе на каву. Мы, дзякуй алаху, у сябе дома, і нечага нам паганіць глотку гукамі мовы няверных. Зразумеў?

— Так, сейід.

Ён застаўся задаволены — на разумнага хлопца трапіў, але ж маладое пакаленне трэба вучыць ды вучыць, каб яно было чаго вартым і перастала пераймаць манеры ірум'енаў.

* * *

У гэты час Селім сустрэўся з хаджы Шукры.

— І ты так позна мне пра гэта гаворыш! — успляснуў рукамі хаджа Шукры, пачуўшы навіну пра Шакала.

Селім паціснуў плячамі: а што тут такога? Шакала ўжо неаднойчы запрашалі ў паліцыю.

— Ды ты ж зусім яшчэ, бачу зялёны ў такіх справах! — Хаджа Шукры ажно абабег вакол Селіма, быццам вакол куста алоэ. — Баюся, што нам адсюль ужо не выбрацца. О алах! Ты мне, пляменнік, усё павінен быў сказаць учора… Дай хлопцам, якія такімі справамі займаюцца, колькі трэба, каб твайго Шакала ў горадзе ніхто больш не бачыў! Зразумеў? І збірайся, пляменнік. Раніцою каб быў у аэрапорце. Астатняе зраблю я.

Што — Селіму трэба ўцякаць з Алжыра? Кінуць усё, што ён столькі часу ствараў?! Шакал жа будзе маўчаць на допыце.

Хаджа Шукры прыціснуў далоні да вушэй. Ён і слухаць не хоча глупства. Але ж калі Селіму так ужо хочацца трапіць у паліцыю і адказваць на пытанні следчага пра сваю банду, страціць усё — воля яго, няхай застаецца.

Селіма скаланула. Ён раптам узненавідзеў хаджы Шукры, хоць той і даў яму магчымасць у апошні час добра такі хапнуць грошай. Праз год ён ужо планаваў купіць у кульгавага Алі павільён і перарабіць яго ў шавецкую майстэрню.

— Пра што ты пляцеш? — замахаў рукамі хаджы Шукры. — Ты думаеш, у гэтай краіне, дзе мараць зрабіць сацыялізм, табе дадуць жыць як хочаш? Ты ведаеш такое слова — экспрапрыяцыя? Слова з мовы няверных, ірум'енаў. Экспрапрыяцыя — гэта калі быццам з грудзей ірвуць сэрца, бо забіраюць у казну тое, дзеля чаго ты жыў і працаваў, як галернік. А я ведаю мясціны, дзе ты з тваімі здольнасцямі і такімі-сякімі капіталамі хутка пойдзеш уверх. Ты ж нашчадак улемаў. Твая ж маці — унучка самога Сі-Амамы, пра якога помняць святыя айцы з блаславеннай Мекі. Ды што я кажу! Цябе з пашанай прымуць у кожным палацы Аравіі! Не турбуйся, я за цябе там скажу слова. А гэта нешта значыць у землях сапраўдных муслімаў.— Хаджы Шукры паважна дакрануўся кончыкамі пальцаў да сваёй прыгожай барады, якая, па яго словах, двойчы абмятала пыл са святога камня Кааб. — Мы туды і пакіруем, пляменнік! Я ўжо маю паперку з пячаткаю, што ты мой родзіч, і павязу цябе на паклон да магілы вялікага прарока Мухамеда. — І ён ласкава пацалаваў Селіма ў лоб, паказытаўшы гарачы твар венікам барады. — Збяры хуценька свае капіталы… Ну, тое-сёе папрасі ў маці, у дзядзькі Ладжмі. Потым аддасі з працэнтамі… А Шакал ведае, дзе ты жывеш? Ага, не ведае, толькі здагадваецца… О алах! Хуценька збірайся, пляменнік, і ў дарогу, у дарогу!

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: