Вход/Регистрация
Сіндбад вяртаецца
вернуться

Ялугин Эрнест Васильевич

Шрифт:

26. МІНА «БОНДЭСАНТ»

Вярнуўшыся ў лагер, Акліль раскатурхаў Хуары.

— Чуеш, — шаптаў ён. — Мы матор адрамантавалі!

— Матор? — Хуары сеў, праціраючы вочы. — Вось як трэсну зараз!

І Акліль з прыкрасцю ўбачыў, што сябар зноў з закрытымі вачамі паваліўся на ложак. Спіць сабе, а тут такое адбываецца!

— Слухай, — зноў зашаптаў Акліль, — у матор нехта засунуў вось гэта… Ну паглядзі, Хуары!

Хаця за акном ужо добра развіднелася, Акліль уключыў ліхтарык.

— Брыдота нейкая, — мармытаў Хуары, прыглядваючыся да кардону.

— Памятаеш, як знайшлі ля аазіса міну… — прашаптаў Акліль.

— Цішэй ты! — на гэты раз ужо захваляваўся Хуары. — Гаварыць голасна пра такое…

Знайшлі яе малыя пляменнікі хамеса Амамы. Побач з дарогай на Таманрассет знаходзяцца напаўразбураныя французскія казармы. Дзеці там, як звычайна, гулялі ў вайну. Прыбягаюць на цэнтральную плошчу паселішча, хваляцца Аклілю і Хуары: глядзіце, што мы знайшлі. З хлопцамі быў Сідкі. Заўважыўшы ў хлапчука яго «цацку», Сідкі хутка адхіснуўся, прысеў, балюча пры гэтым ціскануўшы Хуары на плячо. Аднак у наступнае імгненне ён ужо са спакойнай усмешачкай папрасіў хлапчука патрымаць міну над галавой, каб яе ўсе добра бачылі. Потым падышоў, забраў міну.

— Ага, не на ўзводзе, — прамармытаў з палёгкай, засмяяўся. — Табе бацька вушы накруціць, калі дазнаецца, што за цацку ты прывалок! — цыкнуў ён на хлапчука, які патрабаваў сваю знаходку назад. — Гэта ж французская міна «бондэсант»!

Але, відаць, і сам сейід Сідкі зацікавіўся небяспечнай «цацкай», бо вельмі ж прагна разглядаў яе. Хлопцам ён растлумачыў, што міна гэтая зроблена так, што калі таргануць танюткі дрот, які мацуецца да запалу на яе донцы, то спачатку ўзрываецца парахавы зарад. Ён падкідае ўсё ўверх. А тады ўжо адбываецца выбух самой міны.

Сідкі спрытнымі пальцамі хутка звінціў паддон «бондэсанта». Там сапраўды быў порах. Потым асцярожна выцягнуў асноўны запал — бліскучы аловачак з колцам для тросіка. Запал і міну Сідкі шпурнуў у ваду. Затое паддон паставіў на дарогу, загадаў усім адысці, дастаў запалкі, уторкнуў у адтуліну, дзе віднеўся порах, сухую быліну, падпаліў яе і адступіў крокі на два. Завіўся дымок, потым гучна пыхнуў порах — і імклівае сіняе полымя вузкім лязом свіснула высока ўверх. Хлопцы былі ў захапленні ад умельства Сідкі. А моўчкі зірнуўшы адзін на аднаго, яны вырашылі, як дзейнічаць далей. Як толькі Сідкі пайшоў у кавярню, дзе ён любіў згуляць у косці і пагутарыць з паважанымі сейідамі аазіса, хлопцы кінуліся да вадасховішча. Ужо мінут праз дзесяць Акліль намацаў нагой міну. За запалам давялося ў саланаватую мутную ваду ныраць разоў дваццаць.

— Дык ты заўважыў, якія запалкі былі тады ў Сідкі? — горача шаптаў Акліль. — Мараканскія!

— Ну і што з таго? — ніяк не мог канчаткова прачнуцца Хуары.

— А цяпер зірні зноў на гэты кавалак кардону… Бачыш, лісце пальмы, так? А вось літары.

Хуары ледзьве разабраў: «…roc». Ён чмыхнуў носам.

— Ды не чмыхай! — раззлаваўся Акліль. — Карабок у мараканскіх запалак сіні? І пальма намалявана. А яшчэ літары: «Made in Maroc», зроблена ў Марока…

Хуары пачынаў разумець. Але чаму Акліль гэтую справу так бярэ да галавы?

— Ці ў аднаго толькі Сідкі мараканскія запалкі? У каго хочаш маглі такія быць. Нават у мяне.

— У цябе? — хмыкнуў недаверліва Акліль. — Ні ў кога больш у лагеры такіх няма, магу пабіцца аб заклад… Што будзем рабіць, а, Хуары?

Той пачухаў патыліцу і соладка пазяхнуў.

— Я думаю, што трэба трымаць язык за зубамі. Ляпнеш каму пра запалкі гэтыя, а цябе самога ноччу — цоп! А галоўнае — тады ж могуць і пра міну даведацца. Сідкі адбрэшацца, а нам як? — Хуары прысунуўся да Акліля: — Зараз адно трэба — як мага хутчэй выбрацца дадому. А там… Эх, во зажывём з табой! А то падумаеш скарб — вада. Я ўжо разведаў, як можна даехаць да Аль-Джазаіра. Выберамся на Транссахарскую шашу — і спадарожнымі грузавікамі.

Акліль разумеў, што сябар мае рацыю. Цяпер у іх, нарэшце, ёсць усё неабходнае, каб дабрацца да патаемнай схованкі ў сутарэнні турэцкай крэпасці. І душа яго разрывалася на часткі. Скарб, які здабывалі тут савецкія бурыльшчыкі, ён таксама прывык лічыць ужо крышачку сваім. Але ж пра кардон сапраўды нельга нікому гаварыць. Зноў агульная з Хуары тайна прымушала яго маўчаць. Вельмі хацелася піць, і Акліль накіраваўся ў сталоўку.

Вецер сек па твары гарачым пяском. Прыжмурыўшы вочы, хлопчык шмыгнуў да прыкрытых брызентам дзвярэй сталоўкі. Але адчыніўшы іх, Акліль скамянеў: у сталоўцы сядзеў… Сідкі. Няўжо здагадаўся, што Аклілю стала вядома таямніца кардону ў рухавіку буравой устаноўкі? Перад Сідкі стаяла бутэлька мінеральнай вады «Сайда». Матарыст курыў і задумліва паглядаў у акенца, па якім секла пяском. Заўважыўшы хлопчыка, ласкава заўсміхаўся і спачувальна прамовіў:

— Не спіцца, сі-Акліль? Адпачывай. Ты ж таксама ўкалваў у начную змену.

Побач з бутэлькай ляжаў карабок запалак. Алжырскі, зроблены ў горадзе Аране…

27. ШТО Ж ТАМ, У НЕТРАХ?

Пясчаная бура сціхла толькі на трэція суткі, але спёка не апала — узмацнілася. К адзінаццаці гадзінам раніцы пустыня награвалася так, што металічныя прадметы голымі рукамі лепш не чапаць — абавязкова абпячэшся. А тут яшчэ аднекуль з глыбіні Афрыканскага кантынента пачынаў дзьмуць сірока. Ад гэтага гарачага ветру, нягледзячы на тое, што быў ён не моцны, перахоплівала дыханне. Праз кожныя пятнаццаць — дваццаць мінут бурыльшчыкі пілі падкісленую ваду ці з тэрмасаў халодны «сахарскі» чай. Але нават алжырцаў, больш прывычных да спёкі, мучыла смага. У роце перасыхала, гарчыла. Ужо ад нязначнай фізічнай работы пачынала тахкаць сэрца і звінела ў галаве. Але ўсе разумелі: свідраваць трэба без перапынку, іначай няўстойлівыя пароды маглі заціснуць трубы. А тут яшчэ Карнееў, які вярнуўся з аазіса Батна, паведаміў, што там ужо дайшлі да пласта прамысловай прэснай вады.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 43
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: