Вход/Регистрация
Пастка для пярэваратня
вернуться

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Ясь, — нясмела азваўся Янка, — крывічы, дрыгавічы і радзімічы розныя плямёны. Чаму яны блізкія нам, панямонцам? Не даходзіць да мяне.

— Цікаўны ты, — сказаў Ясь. — На запытанне ёсць і апавяданне. Вядома, спярша крывічы, дрыгавічы і радзімічы паасобку жылі, але адзін аднаго не цураліся. Сустракаліся, у госці ездзілі, ад ворага разам бараніліся. Здаралася, спустошыць вораг вёску альбо горад. Куды падзецца тым, каму пашчасціла жывым застацца? Ішлі да сваіх, да блізкіх, якія прымуць, якія прывецяць. З-пад Сажа на Шчару, з-пад Шчары на Сож.

— Як наш Алекса? — падала голас Алеся.

— Як наш Алекса. Я яшчэ так думаю: пасля аб'ядналіся яны, каб лягчэй было абараніцца. Продкі крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў сёння жывуць не толькі каля Нёмана, каля Шчары, каля але і каля Дняпра, каля Свіслачы, каля Нямігі, каля Прыпяці. Усё гэта Радзіма нашая.

— Усё гэта Радзіма нашая, — паўтарыў Янка. Успомнілася, як і бацька казаў, што ў паход на ворага ідзе не толькі Слонімская харугва, але і Гарадзенская, Берасцейская, Дарагічынская. Плячо ў плячо воі б'юцца, бо Радзіма адна. Б'юцца, абараняюць не толькі Парэчча ці Васілевічы, але і іншыя вёскі. Радзіму абараняюць. Сёння ты яе абароніш, заўтра яна цябе. Вось чаму людзі, калі віцы прышлюць, як адзін за зброю бяруцца. Радзіму ў крыўду не даюць.

Ідзе Янка поруч з Ясем, думае, разважае. Новы свет адкрываецца перад ім. І да гэтага адкрываўся. Лісцікам у траве, пчолкай на кветцы, хмаркай на небе. Ды не такі. Нейкі не такі. Іншы. Гэты цяжэй зразумець.

Змяя ў Шчары

Яны непрыкметна выйшлі да Шчары.

— Бачыце вунь тыя кучы галля? — тыцнуў пальцам Ясь.

Сапраўды, каля густых лазнякоў, каля берага, горбілася невялікімі копкамі галлё, пачарнелае ад дажджоў.

— Ну і што? — паціснуў плячыма Мацей.

— Ясь, ты абяцаў нам бабровыя хаткі паказаць, — напомніла Алеся.

Ясь, не зважаючы, прагаварыў:

— Янка, і ты нічога не заўважаеш? Глядзі. Янка прыгледзеўся. Нездарма Ясь на тое галлё пазірае. Здаецца, прынесла яго немаведама адкуль, прыбіла да берага. Але ж зверху свежыя галінкі. Нават лісце на іх яшчэ зялёнае.

— Гэта бабровыя хаткі,— здагадаўся ён.

— Не, — не пагадзіўся Мацей. — Татка казаў, што бабровыя хаткі што каменныя. А тыя горбы воўк адной лапай раскідае.

— Няхай паспрабуе, — сказаў Ясь. — Усярэдзіне і знізу яны глеем абмазаныя. Глей засох, што гліна на таку.

— Няўжо гэта бабровыя хаткі? — прамовіў Мацей. — Няўжо бабры іх глеем абмазваюць?

Ясь павярнуўся да яго.

— Калі-небудзь бачыў птушынае гняздзечка?

— Бачыў. Такое маленькае, прыгожанькае, кругленькае. Мне нават не паверылася, што птушка так умее рабіць.

— І бабры ўмелыя работнікі,— сказаў Ясь.

— Мядзведзь усё роўна, калі возьмецца, разбурыць бабровую хатку.

— Таптун дужы звер. Ды бабра яму не злавіць.

У бабра ёсць падводны ход. Калі нявыкрутка, выберацца і паплыве.

— Давайце залезем у бабровую хатку, — загарэўся Мацей.

Ясь кашлянуў у кулак.

— Навошта баброў трывожыць? Усім хочацца спакойна жыць.

Янка моўчкі пагадзіўся з ім*. Сапраўды, усім. І людзям, і звярам. Бач, якія гэтыя бабры разумныя. Хатку ўмеюць будаваць. А яшчэ бацька казаў, што і рэчышча запрудай перагароджваюць. Валяць упоперак дрэвы, нават калы ў дно ўторкваюць. Пасля запруду абмазваюць глінай, глеем, дзёран наверх кладуць. Такую плаціну не кожны чалавек пабудуе.

— Бабёр! Бабёр! — нечакана крыкнула Алеся. Але, бабёр. Выплыў, чорнай кропкай застыў каля крайняй хаткі. Пазірае, дзівіцца: «Хто такія? Чаго прыйшлі? Не прасіў жа вас». Мацей замахаў рукамі.

— Э-э-э…

Бабёр, гучна пляснуўшы хвастом, аж хвалі пайшлі, умомант знік пад вадою. Зноў выплыў, зноў пляснуў, нібы на развітанне.

— Во як б'е! — усклікнуў Мацей. — Каб мне так.

— Хвастом? — засмяялася Алеся. Мацей надзьмуўся.

— Ты сама, як хвост, за намі цягаешся. Хвастом, хвастом… Рукамі.

— Навошта табе так? — пацікавіўся Ясь.

— Каб крыжакоў біць. Ясь абняў яго за плечы.

— Крыжакоў тады паб'еш, калі навучышся. «Добра сказаў Ясь, — падумаў Янка. — Ворагаў-крыжакоў нялёгка перамагчы. Відаць, прыйдзецца з імі счапіцца. І дзед ваяваў, і бацька ваюе. А што зробіш? Воўк кожны год ліняе, але нораву не мяняе».

— Мне на балота трэба. Зойдзеце без мяне ў вёску? — сказаў Ясь.

— Не першына, — за ўсіх адказаў Мацей.

— Бывайце, хлопчыкі і дзяўчынка. — Ясь усміхнуўся і пашыбаваў да балота.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: