Вход/Регистрация
Пастка для пярэваратня
вернуться

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

Была на Купаллі, цяпер — на вяселлі

Настаў дзень вяселля. Вяселле, як вядома, ад слова «весела». Весела распачаўся гэты дзень у вёсцы. Ох і хвацка танцавалі! Янку асабліва спадабаўся танец «Мікіта». Два хлопцы-танцоры, узяўшыся за канцы кія, пад музыку то адну, то другую нагу перакідваюць над кіем, як бы пералазяць праз яго. Спрыт трэба мець, каб станцаваць «Мікіту».

Янка глядзеў, глядзеў, не стрываў. Схапіў за руку Мацея.

— Давай і мы патанцуем. Той упёрся, што вол.

— Не хачу.

Ну, што такому скажаш?

А надвячоркам, калі Паўлінку збіраліся выпраўляць да маладога, знайшла іх Алеся.

— Ідзіце за мною. Пакажу, які пасаг у нашай Паўлінкі. Ён у скрыні ляжыць.

— А скрыня дзе? — запытаў Мацей.

— У гумне стаіць. Вось-вось хлопцы яе на воз панясуць.

У гумне, на таку, на якім звычайна малацілі збожжа, і сапраўды стаяла скрыня. Алеся прыўзняла вечка.

— Бачыце? — стала паказваць. — Кужаль, радзюжкі, ручнікі, абутак, вопратка, падарункі, якія наша Паўлінка падрыхтавала для Ясевых родзічаў.

— Багатая маладая! — працягла вымавіў Мацей.

— А ты як думаў? Некаторыя, каб скрыня была цяжэйшая, каменне кладуць, — сказала Алеся і заспявала:

Лёгка скрыня, Лёгка скрыня, Маладая ляніва, Вечарам спала, Палатна не ткала. Маладая ў скрыню Камення наклала…

— Хітрая тая маладая, — прагаварыў Мацей, калі Алеся скончыла спяваць.

А яна зачыніла вечка, сказала:

— Паглядзелі і хопіць. Бацька будзе сварыцца, калі ўбачыць.

Засмяялася і паляцела ў хату, што матылёк. А Мацею зарупіла вады напіцца.

— Братка, у роце перасохла. За Алесіным гумном крынічка.

— Ідзі і напіся. За руку цябе вадзіць?

— За руку не трэба, але хачу з табой.

— Баішся?

Мацей заморгаў вачыма.

— Баюся. Цётку з барадой.

Янка і сам пасля купальскай ночы хадзіў і азіраўся. Не жартачкі. На Купалле прыперлася, не пабаялася.

Яны абмінулі гумно, хацелі накіравацца да крынічкі, ды Янку здалося, што за рогам гумна нехта мільгануў. Ён стаў.

— Мацей, ты нічога не заўважыў? Мацей пераступіў з нагі на нагу.

— А што?

— Нехта за гумном стаяў. Убачыў нас і ўцёк. За рогам гумна схаваўся.

— Праўда?

— Я не жартую. Нехта схаваўся.

Не плач, дзеванька, астаўляй слёзкі, Бо твайго свекратка курава хатка, Да будзеш памятаці, слёзкі праліваці,—

данеслася да іх песня.

— Паўлінка хату пакідае, — сказаў Мацей. Янка і без яго ведаў, што пакідае, што цяпер тры разы вакол стала абыходзіць, тры разы кланяецца пярэдняму куту, бацьку, маці і ўсім у хаце. Заўсёды так, калі гэтую песню спяваюць. Канешне, ён не стрываў бы, пабег бы паглядзець. Маладая сваю хату пакідае. Хіба не цікава? Але трывожна на душы. Нібы перад навальніцаю. «Хто там схаваўся? — думалася. — Няўжо знарок? Няўжо пачуў, як гаманілі?»

— Мацей, я не жартую. Там нехта хаваецца, — паўтарыў яшчэ раз.

— Нехта з гасцей. Зараз праверым, — прамовіў Мацей і пацёпкаў.

Янка — за ім. Выглянулі з-за рога гумна. Анікога.

— Дзверы! Дзверы самі зачыняюцца! — усклікнуў Мацей.

Янка глянуў. Ёкнула сэрца. Дзверы ў гумне паволі-паволі зачыняюцца.

— Мацей, хтосьці ў гумне сядзіць! Дзверы цягне, зачыняе.

— Зноў ад нас хаваецца?

— Але.

У дарозе Паўлінка, у дарозе, Палажыла сярпок на парозе, Няхай бацька грошы мае, Жанцы наймае, У чыстае поле пасылае, Буйное жыта пажынае.

— Паўлінка ўжо ў сенцах, прыгаршчамі жыта ва ўсе бакі сыпле, — прагаварыў Мацей.

Янка не адказаў. Хто ж там хаваецца? Няўжо нехта з гасцей? А калі?..

— Ведаю, чаму хаваецца, — парушыў маўчанне Мацей.

— Чаму?

— Хтосьці з гасцей у гумно залез, хоча Паўлінчын пасаг украсці. Давай у шчыліну паглядзім.

— У якую шчыліну?

— Каля дзвярэй ёсць, бярвенні рассохліся. Не раз мы з Алесяй глядзелі.

— Давай паглядзім, — пагадзіўся Янка.

Хлопцы ўкленчылі каля дзвярэй, зірнулі ў шчыліну і… аслупянелі. Вечка ў скрыні адчынена, а ў ёй сядзіць цётка з барадой.

— Э-э-э… — вырвалася ў Мацея.

Цётка з барадой прыгнулася, пацягнула вечка. Яно глуха стукнулася аб скрыню.

У дарозе Паўлінка, у дарозе, Палажыла сярпок на парозе…—

спявалі дзяўчаты і маладзіцы.

Янка моўчкі стаяў на каленях. Краечкам вока ўбачыў: з хаты выйшла Паўлінка. На галаве вянок з зеляніны. Ясь побач. Высокі, прыгожы. На шапцы кавалачак чырвонай стужкі, зялёная галінка руты. За Паўлінкай і Ясем ідуць шаферы, свацця, сват. Вось падышлі да вазоў. Паўлінка вешае на дугу зеляніну, рознакаляровыя стужкі, чырвоныя хусцінкі.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • 59
  • 60
  • 61
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: