Вход/Регистрация
Пастка для пярэваратня
вернуться

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Яна тут. Яна непадалёку, — усклікнуў Мацей. — Зараз вылезе і схопіць нас.

— Не вылезе. Не бойцеся, — сказаў Ясь.

— Думаеш, што недзе брэндаецца? — прамовіў бацька.

— Хочацца мне яе логава знайсці. Хочацца злавіць яе.

— З нячыстай сілай вырашыў змагацца? — вырвалася ў бацькі.

— Не такіх ламалі.

— Ясечка, не трэба, — папрасіла Алеся. — На каго ты Паўлінку пакінеш?

— Вярнуся жывы і здаровы. Сустрэне мяне Паўлінка.

— З нячыстай сілай не жартуй, — выгаварыў бацька.

Ясь усміхнуўся.

— Яшчэ паглядзім, дзе каго пасадзім. Нешта падобнае на зайздрасць адчуў Янка.

Вось які Ясь. Самой нячыстай сілы не баіцца. Сапраўдны вой. Ці будзе ён такі калі-небудзь? А бацька наставіў рукі.

— Ясь, не пушчу.

— Не бойцеся. Не васіліск гэта.

— Не васіліск? Хто ж тады?

— Пакуль не ведаю.

Ясь павярнуўся і, пасвістваючы, пайшоў. Бацька паківаў галавою.

— Такога не ўтрымаеш. Такі самога чорта асядлае.

Алеся ўсхліпнула.

— Алеська, не плач, — суцешыў яе бацька. — Вернецца Ясь. Ён вяроўку з ветру саўе. Праўду казаў. Не васіліск гэта.

— Ён… Яна мяне за руку валакла, — падаў голас Антон.

Мацей нагнуўся над ім.

— У яе капытоў не было?

— Не памятаю.

— А рогі не растуць?

— Не памятаю.

— А кіпцюры? Кіпцюроў на руках не бачыў? Відаць, доўга яшчэ ён дапытваўся б, калі б бацька не сказаў:

— Адчапіся ты ад яго.

— І праўда, прычапіўся смаліцаю, — падтрымала Алеся.

— Калі б мяне схапіла, то я яе да рысачкі запомніў бы, — буркнуў Мацей.

— Ваяка, — прамовіў бацька. Ён прыўзняў Антона. — Зараз крынічнай вады нап'ешся. Яна дасць табе сілы. А пасля і дамоў.

— Э-гэ-гэй! — пачулася непадалёку.

— Твае ідуць. Васілевіцкія. Хутка дома будзеш, — прагаварыў бацька.

З васілевіцкімі яны развіталіся каля лясной крынічкі. Праўду сказаў бацька. Сцюдзёная крынічная вада дала Антону сілы. Напіўся з берасценя — і што на свет нарадзіўся. Твар паружавеў, сам пажвавеў. Ці не чароўную сілу маюць крынічкі, звонкія, бурлівыя?

А пасля Янка, Алеся і Мацей стаялі на агародзе, чакалі Яся. Алеся ўсё ўздыхала.

— На каго нашу Паўлінку пакінуў?

Янка ж думаў пра іншае. Цвіком сядзелі ў галаве Ясевы словы: «Не бойцеся. Не васіліск гэта». Хто ж тады? І дзе Ясь падзеўся? Ён пра ўсё раскажа.

Ясь з'явіўся нечакана. Алеся кінулася да яго, абхапіла.

— Вярнуўся? Вярнуўся-а!..

— Вярнуўся, перапёлачка.

— Я Паўлінцы не сказала, што ты цётку з барадой шукаеш, — паведаміла Алеся. — Калі б сказала, то яна ўсю хату слязьмі заліла б.

— Малайчына, — пахваліў яе Ясь. Янка крануў яго за плячо.

— Ясь, ты знайшоў тое логава, дзе яна жыве?

— Знайшоў. Па зайцавых слядах можна і мядзведзя знайсці. Пад вываратнем нячысцік уладкаваўся.

— Усё-ткі нячысцік? Пярэварацень?

— Пярэварацень, ды не той. І жаба ў вадзе сядзіць, ды не рыба. Ноччу злаўлю паганца.

Зловіць… Канешне, ён зловіць. Нават бацька казаў, што чорта асядлае. А калі папрасіць, каб узяў? Трэба выціснуць страх з душы. Дый не нячысцік гэта. Відаць, нейкі прыблуда.

— Ясь, вазьмі мяне з сабою. Надакучыла хадзіць і азірацца. Не магу так. Дый дапамагу, калі што.

— Хочаш праверыць сябе?

— Ты ж некалі падлеткам пайшоў у паход.

— Было, — прамовіў Ясь. — Не будзеш плакаць, калі вазьму?

— Не буду.

— І я не буду, — усклікнула Алеся.

— І я, — азваўся за ёю Мацей.

— Кыш па хатах! — тупнуў Ясь нагою. Пасля, адвёўшы Янку ўбок, шапнуў: — Вечарам чакай мяне каля мастка.

Пярэварацень

Вельмі здзівіўся Янка, калі вечарам убачыў Яся. Было ад чаго. Ён нёс сетку, перакінутую праз плячо, а пад пахай трымаў паходню — кій, на канец якога звычайна намотваюць пакулле, прамочанае смалою.

— Ясь, ты рыбу сеткай лавіць сабраўся? — усклікнуў Янка.

— У гэтую сетку мы твайго васіліска зловім.

— Цётку з барадой?

— Яго… Яе… Цьфу! — Ясь плюнуў.— Вось брыда! Нават не ведаеш, як назваць: яго ці яе.

Рупіла Янку запытацца, як Ясь будзе лавіць цётку з барадой, ды ён сам пачаў:

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • 64
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: