Шрифт:
Але зло не можа быць непакараным. Гнеў Божы спасцігне іх, Божая кара немінучая.”
ВЕДЗЬМА СНЯЖАНА
Аголеная Сняжана засмяялася чыстым звонкім смехам і паклікала Белазора. Ён усміхнуўся ў адказ, працягнуў наперад рукі і памкнуўся да яе.
Усё зыначыў нечаканы парыў ветру: яркае святло раніцы змянілася паўдемрай ночы, а сонца - поўным месяцам. Раскошныя валасы Сняжаны аказаліся доўгімі звілістымі змеямі, жыццярадасная ўсмешка пераўтварылася ў паўмёртвы драпежны выскал, а вочы засвяціліся крывавым агнём.
“Ідзі да мяне, Белазор!” - уладарна вымавіў хрыплы голас, і пена сліны сцякла з патрэсканых вуснаў.
Белазор паспрабаваў перахрысціцца, але з жахам заўважыў, што замест рукі ў яго - раздвоены капыт. “Згінь!” - крыкнуў Белазор, але замест крыку пачуў агіднае тонкае бляянне.
Сатыры, што ўзніклі невядома адкуль, падштурхоўвалі яго да Сняжаны, праз стары і зморшчаны твар якой пачалі выразна выступаць косці чэрапа. Пах магільнай зямлі данёсся да яго.
Не маючы сіл супрадіўляцца, Белазор упаў на калені і заплакаў.
ХРЫСЦІЯНІН БЕЛАЗОР
Белазор прадёр вочы дзяругай і сеў на ляжанцы. ‘Тады таксама быў поўны месяц. У тую ноч, калі Сняжана нарадзіла мёртвае дзіця. Бог сведка, што толькі гэта пашкодзіла ёй розум і зрабіла ведзьмай. Сатана заўсёды аказваецца побач са слабымі людзьмі ў цяжкую часіну.”
Белазор ускудлаціў валасы і закрыў рукамі твар.
“Не, яна заўсёды была ведзьмай. Яе майстэрства ў каханні і тая бессаромнасць, з якой яна аддавалася, маглі быць толькі ад Д’ябла. Таму Бог пазбавіў нас дзяцей. Яе начныя шпацыры па садзе - сустрэчы з Д’яблам. Яе чароўны спеў - дар, якім спакусіў яе Д’ябал. Яна зачаравала мяне, пазбавіла розуму.
Калі Жанну пакаралі смерцю і душа яе сышла ў Царства Змроку, яна забрала з сабой маю патрэбу ў каханні. Не, яна заўсёды была ведзьмай, заўсёды. І, напэўна, таму ў нас не было дзяцей. Бог не захацеў нашчадкаў ведзьмы.”
Нечаканая думка яркай іскрай прамільгнула ў памутнелай свядомасці алхіміка. Успышка азарэння пазбавіла яго сну і правяла звыклым шляхам па цёмным пакоі. Ён запаліў свечку, накінуў халат, сеў за лабараторны столік, разгарнуў кандуіт і ўзяў пяро.
АЛХІМІК БАЛТАЗАР
“Размнажэнне ёсць аснова працягу роду. Любую істоту можна пазбавіць жыцця: забіць, атруцідь, замарыць голадам. І сутнасць у тым, каб здзейсніць гэта, перш чым істота тая пакіне патомства. Інстынкт размнажэння на ўсім працягу развіцця прыроды з’яўляецца асноўным і наймацнейшым. Прырода не клапоціцца аб істотах, якія выканалі свой абавязак перад ёй. Толькі рэшткі інстынкту самазахавання дазваляюць на некаторы час падоўжыць іх жыццё. Але яно ўжо не мае ніякай каштоўнасці для прыроды. У сувязі з гэтым найбольш прыстасаванымі з’яўляюцца віды, якія рэпрадуктуюць патомства, здольнае клападідца аб сабе з моманту нараджэння.”
Балтазар чарговы раз абмакнуў пяро і пачаў малявадь чарцёж
пасткі.
“Патрэбны Крафт. Мне зноў патрэбны Крафт.”
МАЙСТАР КРАФТ
– Мая ідэя такая, Крафт. Ты робіш пасткі - чым хутчэй, тым лепей. Адтуліна павінна быць дастаткова вялікай, каб саранча знайшла яе і праціснулася ўнутр, але дастаткова малой, каб яна не здолела вылезці адтуль. Вось табе некалькі палаваспелых самцоў.
Балтазар падаў Крафту шарападобную колбу.
– На знешнім баку пасткі будзе атрактант - сумесь, якая сваім пахам прываблівае самцоў. Але замест самкі яны будудь знаходзідь сваю смерць - унутры будзе іншая сумесь. Яна не адрозніваецца пахам ад атрактанту.
Алхімік прыблізіў да твару каваля дзве колбы: з бэзавай і сіняй вадкасцямі.
Каваль адхіснуўся.
– Не трэба баяцца, Крафт. Ты ж не саранча. Зрэшты.
Алхімік пранікліва глянуў на майстра, усміхнуўся і прадоўжыў:
– Рабіць пасткі лепш з вольхі - яна дае насякомым пачуццё бяспекі.
– Я ўсё зразумеў, месір. На адтуліну я знутры прыклею лісцік. Саранча адсуне яго, калі будзе прадіскацца ўнутр, але не зможа адагнуць, калі паспрабуе выбрацца. І яшчэ, месір: можа, лепш рабідь пасткі з лазы ці вярбы? Т ады б я плёў кошыкі з вялікімі шчылінамі. Да таго ж вакол лазы таксама заўсёды ўецца машкара.
– Ты ўсё вырашыў лепш, чым я.
– Балтазар скамечыў чарцёж.
– За кожны тузін кошыкаў я буду пладідь табе залаты ліўр.
– Ці не дазволіце, месір, узяць сабе трохі вашага сродку, каб выпрабаваць яго на сваім агародзе? Шмат распладзілася сёлета гэтых шасціногіх разбойнікаў.
Алхімік адліў у дзве прабіркі бэзавай і сіняй вадкасці.
– Адной кропляй можна знішчыць больш самцоў, чым жыве людзей у Альмі. Вось табе тры залатыя ліўры, Крафт. Задатак.
Балтазар зноў утаропіў позірк на майстра, але вочы яго быццам зацягнула туманам.