Вход/Регистрация
Нераток
вернуться

Неизвестно

Шрифт:

– Ведаеш, Крафт, дрэвы таксама адчуваюць. Толькі марудна. Значна марудней, чым людзі. Іх думкі можна пачуць, калі доўга сядзіш пад дрэвам ці спіш пад ім. Дрэвы не любяць нас. Нас ніхто не любіць.

Каваль узяў грошы з прадягнутай рукі алхіміка, асцярожна прыкрыў прабіркі, паклаў іх у кішэню і выйшаў з дому.

“Ён вар’ят толькі ў адным - у сваёй мэтанакіраванасці. Але хіба гэтага не дастаткова, каб быць вар’ятам? .Ды я за тры ліўры дзесяць тузінаў кошыкаў куплю - няўжо ён разумее?! .У пойме Тарма поўна гэтай поскудзі. Як бы яна зноў не накінулася на нашы пасевы, тады і грошы не дапамогудь.”

Каваль вытрас з шарападобнай колбы саранчу, затаптаў яе нагой, пакуль не разбеглася, і схаваў колбу за пазуху.

САРАНЧА АСТРЫД

“Няма Астрыда! Ёсць мы - заваёўнікі свету. Наперадзе Вялікі Паход. І не маюць ніякага значэння калецтва ці смерць любога з нас. Мы павінны набірацца моцы і размнажядца, нават калі для таго спатрэбіцца знішчыць усіх і ўсё. Т ак наканавана. Т рава расце, каб мы маглі яе есці. Паветра існуе, каб мы маглі ім дыхаць. Месяц узыходзідь уночы, каб мы маглі кахаць. Сонца свеціць, каб нам было цёпла.

Як хораша свеціць Сонца! Яно дае моц нагам і насычае энергіяй крылы.” - Астрыд з удзячнасцю зірнуў на Сонца, і яно адказала яму асляпляльнай усмешкай.

ІЗОЛЬДА

“У тым годзе гэтак жа бязлітасна паліла сонца. Бюфон кажа, што сёлета шмат саранчы. Страшна ўявідь, што можа здарыцца. Мая гаротная матуля. Месір нарэшце разлічыўся са мной. Як бы яго самога не спалілі.”

Ізольда абмакнула ў кадзі палыновы венік і пачала падмятадь

ганак.

САРАНЧА

“Усё. Тут больш няма чаго есці - мы толькі перашкаджаем адзін аднаму.

Мы, сейбіты спусташэння і смерці, пачынаем Вялікі Паход!!!”

Велізарная зграя ў адно імгненне перастала кішэць на выедзенай да каранёў траве і ўзнялася, закрыўшы сабой сонца.

Счарнелыя, пакалечаныя берагі Тарма змярцвела і пустынна глядзелі ў неба, а хвалі яго слаба ўсхліпвалі каля прыбярэжных кустоў з абгрызеным лісцем.

Мышанё, што выскачыла з норкі і спалохана аглядала паляну, якая яшчэ ўчора зелянела, было схоплена ястрабам і, прадятае кіпцюрамі, з піскам узнеслася пад аблокі.АЙЦЕЦ ГРЫГОРЫЙ

Епіскап Грыгорый з сапеннем вылез з карэты. Ізольда, якая няўчас выскачыла на падворак, застыла ў глыбокім паклоне і нязграбна прыціснула да грудзей анучу.

Епіскап знакам спыніў ахову, гідліва штурхнуў веснічкі, далікатна абышоў трусоў, якія ляніва скакалі ў траве, марудна падняўся па прыступках ганка, асцярожна прыгнуўся ў дзвярах і велічна ўплыў у прыстанішча алхіміка.

Балтазар пакланіўся, у паўпаклоне падышоў да нечаканага высокага госця і падалаваў яго працягнутую руку.

– Табе трэба ўцякадь, Балтазар. (Фу, як смярдзіць!) Нашэсце саранчы непазбежна. У мяне не хопіць улады, каб спынідь самасуд. (Сера гэта, ці што?) Ці вызвалідь цябе ад уласнага суда, калі ты пад яго трапіш. (Як ты на гэтым спіш?!) Але маёй улады хопіць на тое, каб не паслаць за табой пагоню, пакуль ты не пакінеш межы правінцыі. Я раблю перасцярогу з-за павагі да твайго бацькі - ён у свой час пазбавіў мяне ад падагры. (Ох, як яна мяне даймала!) Ты вучоны, я ведаю. Аднак дыктат часу маднейшы, чым мая воля. Ты ўсё зразумеў, Балтазар?

Балтазар нізка пакланіўся.

– Асмелюся прапанаваць вам гэтыя таблеткі, святы айцец. Яны захаваюць вас ад апаплексіі.

– Дзякую, сын мой. Спёка і на самай справе даймае.

Алхімік зноў пачціва пакланіўся.

– Ты такі ж аскет, як і твой бадька, - пагардліва зморшчыўся пры развітанні епіскап.

ІЗОЛЬДА

– Ты больш мне не патрэбная, Ізольда. Ты павінна пакінудь гэты дом. Вось табе яшчэ два залатыя ліўры.

Ізольда выцерла рукі аб фартух і інстынктыўна ўзяла манеты.

– Што я павінна рабіць, месір?
– упершыню за ўсё жыццё разгубілася яна.

– Вяртайся да маді. Купі сабе хату. І завядзі наймічку. Ты заслужыла гэта.

– Што будзе з вамі, месір?- Мяне не будзе, Ізольда. І дома Секвестраў не будзе. Ідзі, не марудзь. І як мага далей.

АЛХІМІК БАЛТАЗАР

Балтазар прамазаў бервяно лампадным маслам з прымессю пораху. Замацаваў у штатыве павелічальнае шкло.

“Калі сонца паднімецца ў зеніт, шкло сфакусуе прамень на гаручай сумесі і падпаліць дом”.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: