Шрифт:
– Неглыбока ты яго закапаў.
– Я яго кінуў каля логава серпаносых кварзаў. А закапаў - час.
– Не лухці. Усё?
– Болей чым усё. Паклапаціся пра Нерсана, у яго могуць быць непрыемнасці.
– Ну-ну. А зараз выкладвай, навошта табе патрэбны плутоній, ды яшчэ ў такіх мізэрных упакоўках? А пасля ты завядзеш нас туды, дзе яго схаваў, і аддасі плутоній мне. Я прыкідваю, што за яго, бадай, можна яшчэ палову такога злітачка адхапіць. Ды і цябе або твой труп можна здядь для доследаў, калі не збіраешся далей са мной супрацоўнічаць.
– Я з табой разлічыўся, Блэрст.
– Ты вялікі фокуснік, Шарбітрон, але ты ніколі не адолееш мяне. Шкада, што я не ўзяў свой інфрачастотны выпраменьвальнік.
А можа цябе задяволідь лазерны стынгер?
– Аферыст паляпаў сябе па левай кітэні.
Разведчык прагледзеў канструкцыю карабіна і адключыў у ім эпайстар.
– І ты не адолееш мяне, Блэрст. А твой выпраменьвальнік я проста разладзіў бы.
– Эверфарсінг адчуў перавагу над пяцёркай людзей, якія надумалі дыктаваць яму сваю волю, і ўключыў пагашальнік негатыўных эмоцый.
Ахоўнікі Блэрста як па камандзе апусцілі зброю.
– Хто ты, Шарбітрон?
– Я - бог. Але не ват. Ват бог - улада над падобнымі сабе. Іншыя істоты, якія насяляюць вашу планету, вас не цікавяць. Калі вас няма - яны кіруюць светам. Аднак вы гэтага нават не памятаеце. Сіла, вера, розум, каханне - толькі сродкі, каб заваявадь уладу. Куран, Сангом, Рэнс, Крэсда.
Шарбітрон зняў блакіроўку. Збялелы Блэрст зноў паружавеў. “Гіпнатызёр чортаў!” - вылаяўся ён.
Пасля падняў руку: “Толку не будзе. Пара”.
Ахова паўскідала зброю.
– Ты недаацаніў мяне. Вы можаце забіць мяне настолькі, наколькі я вам гэта дазволю. Бывайце.
Аўтаматная чарга зрашэціла Шарбітрона, але ён знік, нават не паспеўшы ўпасці на зямлю - трэба было ашчаджаць энергію, каб перанесці свінцовыя капсулы да спейскроса.
Блэрст са злосцю бразнуў аб зямлю стынгер, што даў асечку.
28
Эверфарсінг падзарадзіў спейскрос. Апрача гэтага, выявіў удечку з анабіёзнай камеры, часткова аднавіў адбівальнікі шкодных выпраменьванняў на правым борце. Заставалася адна праблема: валун, які зваліўся немаведама адкуль пасля пасадкі і перагарадзіў выхад з пячоры. Марнавадь сваю энергію Шарбітрон не стаў - мізер, які застаўся ў назапашвальніку, мог спатрэбіцца пры надзвычайных здарэннях. Шарбітрон прасвятліў валун, каб выявіць у ім расколіны, і навёў ультрагукавы бластэр. Аднак набліжэнне людзей вымусіла яго заняць месца ў антыгравітатары і ўключыць рухавікі на пасіўны рэжым.- Куды прэшся раней за бацьку ў пекла?
– Спынілася-спынілася! .Ой, хлопчыкі, а тут пячорка!
– Пачакай, зараз дапаўзём.
Верхалазы прыпыніліся насупрадь уваходу ў пячору.
– Т ам унутры нешта фурычыць.
– Зараз зачаплю і пацягнем.
Камень з грукатам скадіўся ўніз.
– Ой, там штосьці ёсць!
Перад здзіўленымі вачыма верхалазаў прапоўз нейкі металічны жук, падобны на цацачны касмалёт. Ён на імгненне завіс у паветры, быццам хадеў, каб яго добра разгледзелі, а потым асляпіў разгубленых падарожнікаў бляскам узлётных лопасцей і знік у напрамку Зоны Холаду.
– Ух, трасца табе ў бок!
– вылаяўся галоўны групы і падзьмухаў на падрапаную і абпаленую далонь.
30
“Сітуацыія: Заправіўся на Зямлі. Вяду ўдакладненуюразведку Марса. Верагоднасць каланізацыі Зямлі– тая ж. У межах чатырох странгаў магчыма каланізацыя Марса зямлянамі.
Дадатак: Згодна з апошнімі даследаваннямі зямлян, катастрофа, якая знішчыла папярэднюю цывілізацыю, адбылася ў выніку ядзерныіх выпра.баванняў на Месяцы. Зараз развіццё зямлян уваходзіць у тыповую для іх крытычную фазу самаліквідацыі.
Версія: У выпадку актыўнага раставання ільдоў Зоны Хола.ду Зямля ўзновіць рух вакол сваёй восі, што прывядзе да пагібелі цяперашняй цывілізацыі і зробіць праз два странгі абсалютна прыдатнай для каланізацыі ўсю плошчу планеты. Энергетычнага патэнцыіяла для гэтага не м,аю.
Рашэнне: Уваходжу ў арбіту Марса з на.дзеяй прынесці карысць Арадзе.
Эверфарсінг Шарбітрон”.
ЮБІЛЕЙ
ПСІХАПАТЫЧНАЯ ФАНТАЗІЯ
Хто не баіцца старасці (яна заўсёды наперадзе)? Каму не здаецца часам, што наваліліся ўсе хваробы адразу? А калі да таго ж крыўдлівы і аднача.сова ўпарты характар? А яшчэ і спадчынна.е псіхапатычнае захворванне?
Аўтар
Газета “Сацыялістычная рэспубліка”, рубрыка “Крымінал”:
“У выніку сваркі, што ўзнікла пасля сумеснага распівання спіртных: напояў, на падста.ве асабістай непрыіязі дырэктар малога прадпрыемства забіў свайго супрацоўніка ўдарам кухоннага нажа ў сэрца, пасля чаго спакойна пайшоў дадому. Адметна, што нагодай для сустрэчыі стаў юбілей забітага. Вядзецца следства”.