Вход/Регистрация
Блакіт і золата дня
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Яны не заўважылі гэтай манернасці і прынялі яе сур’ёзна. Як усім людзям, занадта перапоўненым сабою, ім здавалася, што іншыя таксама адчуваць глыбока і моцна. Нават самотная старая, што дрэмле ў шэзлонгу на тэрасе, нават гэты мармуровы Ахіл.

– Яго знявечылі. Ён зусім не Патрокл, а прыгонны, - сказала

яна.

– Так, - згадзіўся ён, - гэты хлопец хацеў будаваць, а яго прымушалі аўсянку сабакам варыць.

– Што ты, ён музыка, - запярэчыла яна, - бычыш, якія пальцы. А наконт аўсянкі твая праўда.

Яны ішлі суцэльным тунелем, які спускаўся ўніз, да грота. І раптам яна з перарывістым уздыхам прыпала да яго.

– Любы, - сказала яна, - мы адны. Як добра!

І падалася да яго з закрытымі вачыма, уся пасур’ёзнеўшы тварам.

Ён цалаваў яе, спачатку стрымана, потым усё больш моцна, усё больш пяшчотна.

Прахожы з тоўстым партфелем у руках адарваў іх ад гэтага карыснага занятку. Прайшоў, пачырванеўшы патыліцай, пакруціў галавой.

– Ну і ну. Р-распусціўся народ.

Яна паглядзела яму ўслед і ціха сказала спадарожніку:

– У яго партфель з мамантавай скуры.

Спадарожнік засмяяўся. Абое пайшлі далей і хутка выйшлі на балюстраду. Безудзельна глядзелі на іх твары мармуровых багоў і герояў. Вільготна зелянеў пад нагамі партэр.

Вусны дзяўчыны раптам склаліся ў манерную ўсмешку:

– У мяне няма рэшпекту да такіх пагулянак. І супірант мой нешта маўклівы. Зусім, відаць, не кахае.

Ён, здавалася, не чуў. І яна зразумела: нешта не дазваляе яму жартаваць.

– Раскажы хаця, як твае справы. Шэсць... не, нават дзевяць год мы не бачыліся, - спытала яна.

– Так. З пяцьдзесят першага.

– І што ты робіш?

– Даганяю. Часу мала. Я і тады зрабіў памылку, што пайшоў ва універсітэт. Я ж любіў жывапіс больш за ўсё. А думаў, што будзе больш карысці.

– Чым займаўся гэтыя гады?

Ён усміхнуўся:

– Жыццё вывучаў. Усялякае было. Спачатку на шахтах прадаваў, потым... Ды гэта цябе не павінна цікавіць.

Твар яго перасмыкнуўся, але дзяўчына, здавалася, не заўва-

жыла.

– Мне дваццаць сем, а я амаль нічога не зрабіў. Зараз вось партрэт маді скончу, а потым ёсць у мяне задума. Гістарычная. Іван Вецер, здраджаны сябрам.

Яна ўважліва паглядзела на яго.

– Гэта ў паўстанні?

– Так. Разумееш, здорава павінна атрымацца. Пястрыцкі ў парчы і гэты, пасінелы на снягу. Ядловец такі, разумееш, дымчата-зялёны, неба цяжкае.

– Т ак, - сказала яна, - гэта было гістарычнае свінства: гарматы супрадь бяззбройных...
– правяла позіркам па голых мурмуровых фігурах і неяк нават паспешліва сказала: - Бр-р, як ім холадна.

Абое збеглі па прыступках уніз, і тут, у алеі, каля грота Кадярыны, яна зноў прытулілася да яго.

– Пацалуй мяне.

– Не магу, - сказаў ён, - надта ўжо гэтая баба зайздросна глядзіць. Сурочыць, бадай што...

– Не жартуй.

– Ды я і не жартую. Проста небяспечна мне быць з табою. І табе... таксама.

Яна апусціла вочы ўніз. Лімонныя, барвяныя, іржава-чырво-ныя лісты клёнаў стракатай мазаікай ляжалі на зямлі. Дзяўчына нагнулася і стала збірадь іх. Хлопец дапамагаў.

– Ты дзе спынілася?

– У сваякоў. Станцыя па Яраслаўскай дарозе.

– Ведала, што я тут?

– Нядаўна даведалася.

– Здзівілася?

– Не вельмі.

Хлопец прадягнуў ёй велічэзны, зялёны, у пунсовых кропках

ліст.

– Бачыш, прыгожы які... Ты развялася?

– З кім?

– З Барысам.

– Каб развесціся, трэба спачатку выйсці замуж, - сказала яна.

– Гэта праўда.

Зноў пачуўся звонкі шолах у паветры. Яна прыўзняла бліскучыя вочы.

– Мінулае не забываецца. А наша было цудоўным. Ты не пісаў, я разумею, ты не мог. Але потым...

– Што потым?

– Потым, калі... боль прайшоў. Я даведалася, што яны ўзвялі на цябе паклёп, што гэта яны выжылі цябе з універсітэта, і не магла ім дараваць. Я так чакала, мне было так цяжка.

– Барыс не вінаваты, - сказаў ён, - гэта ўсё Толька, яго дружок. Падумаеш, вакцына супрадьчумная. Змагар. Дбайнік.

Дзяўчына здрыганулася:

– Гэта была вялізная подласць: наклеіць на цябе, такога добрага да людзей, той паршывы ярлык. Але ж ты памятаеш, які быў час? І я адхіснулася ад цябе, паверыла. Потым мне сказалі, што ты абразіў мяне, назваў дурніцай-энтузіясткай...

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: