Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
Шрифт:
Затое тыя, што рыхтаваліся абараняць вазы, і сам Раман былі цяпер амаль у нашых руках. Я паставіў на мур сотню сваіх хлопцаў з мушкетамі і стаў пядавадь каманду:
– Ступі! Стой! Мушкет да бока! Фіділь - з курка! Фіділь - на месца! Мушкет да рота! З брамкі здзьмухай! Набой бяры! Мушкет уніз! Порах на брамку - сып! Утрасі! Брамку зачыні! Страсі! Здзьмухай! Мушкет да левага бока! Порах і кульку - у мушкет! Клак -на брамку! Забойнік бяры! Кульку і клак дабі! Забойнік на месца ўсунь! Правай рукой мушкет падымі! Левай падсошак рыхтуй! Мушкет на вілкі! Гатоўся!
Я ведаў гэтыя каманды на памяць ужо двадцяць восем год. А мае хлопцы былі лепшыя стралкі з усіх, якіх я ведаў. Не мінула і дзесятай часткі гадзіны, як мур ашчадініўся гатовымі да стральбы ручнідамі.
– Палі!
– крыкнуў я.
Зубцы завалакло едкім парахавым дымам. Я праз яго бачыў, як падалі, круціліся ў віхуры, мітусіліся людзі ў белай вопратцы.
І яшчэ бачыў я чалавека ў барвяным плашчы. Ён крычаў нешта жахлівым голасам, узнімаючы адной рукою старадаўні двухручны меч.
Сашчэраны рот і грыва валасоў, што ўстала дыбарам, - ад іх нельга было адарваць вачэй. Калі дым разышоўся, на траве засталося дзесяткі тры нерухомых белых цел.
І яшчэ я пабачыў, што на лініі ўзгоркаў стаідь надзіва роўны строй мужыкоў. Я не ведаў, нашто ім спатрэбілася стаяць там. За іхнімі спінамі былі толькі вазы. Другі атрад - іначай не назавеш, бо гэта было войска, а не бязладны мужыцкі натоўп - набліжаўся здалёк строем у тры плутонгі. Ён стаў значна лявей Жабінай вежы. І пад маўклівай аховай гэтых людзей натоўп мужыкоў, узброеных чым папала, цягнуў ад пагоркаў дзесятак доўгіх асадных лесвіц.
Чорт бы пабраў гэтага мужыцкага караля! Ён ваяваў зусім не па правілах. Праўдзівей, не па тых правілах, па якіх ваююць ва ўсім свеце. І незразумела па якіх. Я глядзеў на яго вялізную постаць, што махала мячом. Мы далі другі залп па натоўпе з лесвіцамі і па ім. Але ён быў цэлы і здаровы, быццам і агонь яго літаваў.
Я ўбачыў перакошаны твар Кізгайлы. Ён кідаўся па забралу, лаяў пуmкароў самымі чорнымі словамі. Схапіў ядро, паляпаў, быццам кавун, па крутых баках і зашіурхнуў у жарало “Маркабруна”, гарматы французскага ліцця, самай вялікай з тых, што стаялі на мурах. Потым затрос кулакамі ў паветры:
– Палі!!!
“Маркабрун” раўнуў. І зноў, як заварожаны, стаяў на месцы чалавек у плашчы. Ядро вырвала з рук хлапчыны, што стаяў поруч з ім, прапар і ў трэскі разбіла адну з лесвід.
Астатнія лесвіды паўзлі далей у атачэнні кос, сякер і віл. Кізгайла і я адначасова зразумелі, што, калі лесвіды ўкрыюць за валам, паблізу ад спаленай брамы (ад яе засталіся ўжо толькі вуголлі і палаючыя бэлькі), наша справа пагоршыцца. Тады атрад маўклівых вартаўнікоў кінецца да іх, і ніхто не ўратуе муроў ад штурму.
Унізе, ля брамы, стаяла напагатове кірасірская сотня.
– Капітан, - крыкнуў Кізгайла, - падрыхтуйся! Зламі іх, знішчы лесвіцы, пастарайся ўзяць Рамана.
– Добра, - глухім голасам адказаў з-пад забрала капітан.
Форткі брамы разышліся з цяжкім рыпам, упаў падёмны мост,
і адразу ўсё запаланіў трывожны нарастаючы грукат капытоў па жалезе моста.
Кірасіры рынуліся ў атаку.
Усе на вараных конях, усе ў чорных латах і шаломах, увянчаных чорнымі пер’ямі, яны імчалі выцягнутым клінам, і я не ведаю, што здолела б устаяць перад іхнім імклівым ударам. Сам Аляксандр не адмовіўся б камандаваць такой сотняй.
Абаронцы на мурах праводзілі іх лямантам захаплення, і нават мая халодная кроў ускіпела, як у першым баі, калі мне было пятнаццаць год.
– Сячы іх! Хапай!
Мужыччо каля лесвід замітусілася, але не стала ўцякаць. Яны, праўда, кінулі лесвіды, але не ўцякалі, а адступалі. І апошнімі падаваліся задам людзі з косамі ў руках.
Капітан, яка скакаў наперадзе, падаў знак рукою ў жалезнай пальчатцы. І адразу, як зладжаны хітравумны механізм, жалезны клін пачаў мяняць строй: двадцадь ці трыццадь латнікаў аддзяліліся ад лятучага атрада і паскакалі да тых маўклівых, што стаялі на схіле строем у тры плутонгі.
Астатнія на хаду ператварылі кінутыя лесвіцы ў кучу ашчэпкаў. Яны падазрона лёгка ламаліся, і я ўжо ў той момант западозрыў няладнае. Але думадь не было калі. Я наогул не ведаў, на каго глядзець, на тых, што ляцелі да маўклівай аховы, ці на тых, што спасцігалі атрад удекачоў.
Я паспеў толькі заўважыць, што першая плутонга мужыцкага атрада раптоўна апусцілася на калені, выставіўшы наперад доўгія дзіды, а другая, стоячы, пачала весді беглы агонь паўзверх яе галоў. Адзін коннік пакадіўся цераз галаву каня, другі, трэці. Гэта было жахліва! Трапнасць стральбы можна было растлумачыць толькі так: Ракутовіч паставіў у гэты атрад паляўнічых. Але як ён мог за тыдзень навучыць людзей так спрытна арудавадь дзідамі?