Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
Шрифт:
– Не, - сказаў Аляхно і сказаў гэта не сваімі вуснамі, а вуснамі
жонкі.
– Ты ведаеш, - сказаў Якуб, - ён крычыць, што гэта цяперашнія выскачкі зрабілі такімі цяжкімі ланцугі халопства, што хутка стануць халопамі і паны, увесь народ... Аляхно, ён не есць, і не п’е, і не спіць па начах. Адпусці!
– Не, - сказаў Аляхно.
– Добра, - ускіпеў Якуб, - ты будзеш вінен у пагібелі дзвюх душ. Яго і гэтай дзеўкі, таму што яна таксама шкадуе яго, я ведаю. Сорам табе, Аляхно! Дзяды часта жаніліся так, як хоча Раман. І гэтыя новыя парадкі нам не даспадобы.
– Не, - сказаў Аляхно.
– Добра ж, - і Якуб кінуў на стол корд6, - тады слухай, Аляхно. Ракутовічы табе абвяшчаюць варожасць. Беражыся.
Кізгайла пагаварыў яшчэ раз з жонкай, але тая ўпарта і тупа стаяла на сваім. А праз месяц Якуб, спасцерагаючы згасанне брата, выклікаў Аляхно на бой і быў забіты.
Смерць брата крыху працверазіла Ракутовіча. Ён стаў на ногі. І ніхто не ведаў, што ён думае. Перапалоханы гэтым нядобрым маўчаннем, Кізгайла вырашыў напасці на адну з вёсак суседа, каб паскорыць вырашальную сустрэчу.
Па дарозе туды ён быў паранены стралою з сялянскага самастрэла. Страляў адзін хлопец з аховы Якуба. Помсціў за нябожчыка.
Загонавыя дваране адступілі, забраўшы з сабой Кізгайлу. Той не дазволіў ім дякряняттття да сябе і адлежваўся ў Кісцянях, нікога не пускаючы ў свой пакой.
І вось цяпер мужыцкія орды ўзначаліў гэты чалавек, смяротны вораг майго гаспадара.
Я плюнуў, выслухаўшы гэтую гісторыю. Калі ў справу ўмешваецца баба - дабра не чакай. І ахвота яму было пытацца парады ў свае жонкі!
Але ўсё адно яна была гожая, а гэтага Ракутовіча я не разумеў.
Толькі вар’ят мог, калі яму дакляруюць такую раскошу, -патрабаваць сабе ланцугоў на шыю.
“Не мая справа. Мая справа бщца”, - вось што вырашыў я.
Між тым мяне выклікаў капітан.
– Слухай, калега, - сказаў ён, - я зараз адлучуся на малы час, а потым мы з табою пагаворым, як падтрымліваць адзін аднаго ў час вылазак, калі прыйдзе хам.
– А ці патрэбныя тыя вылазкі? Нас мала.
– Затое мы ў жалезе. Адзін латнік варты трыццацёх мужыкоў.
Я ведаў, што гэта так, але параіў вылазак не рабіць.
– А нашто ж тады конніца ў чатырох сценах?
– засмяяўся ён.
– Ды і хлеб я атрымоўваю не за сядню. Плацяць - скачы і сячы.
– А калі гэта неразумна?
– Пла-ацяць, - працягнуў ён, быццам давёў, і выйшаў.
Я пачакаў крыху і пайшоў за ім. Мне цікава было, якіх людзей ён адпраўляе з крэпасці напярэдадні аблогі.
Я прайшоў пераходамі і выйшаў на галерэю, што выходзіла ва ўнутраны двор. Я думаў, што я адзін, але потым заўважыў, што ў адным канцы галерэі стаіць гаспадар з жонкай. І тады я адышоў у другі канец, дзе было цямней, і там успёрся на парэнчы.
Унізе ярка палалі паходні, асвятляючы дзесятак вазоў. Будучая варта - чалавек трыццаць верхавых дваран, закаваных у латы, і пяць кірасіраў - трымалася трохі правей, ля брамы. З нізкіх дзвярэй, што вялі, відаць, у нейкае сутарэнне, даносілася бразганне молата -разбівалі ланцугі.
А потым з гэтых дзвярэй пачалі выводзіць людзей - абадраных, зарослых. Яны ледзь ішлі.
Вывелі дзесяць чалавек.
Дзесятую я не адразу і заўважыў, такая яна была худзенькая. Выйшла яна сама і сама села ў дзесятыя, апошнія, драбіны. За ёй выйшаў закураны замкавы каваль з зубілам і молатам у руцэ.
Паходня, якую трымаў шляхцід, кідала дрыготкія водсветы на гэтае дзяўчо ў белым. Я зверху бачыў толькі валасы, якія здаваліся мядзянымі, але на самай справе былі, напэўна, попельна-залацістыя. І твар цяпер адліваў бронзай, а ў натуры быў, вядома, бледны, як ва ўсіх пасаджаных пад замок.
Мне стала неяк не па сабе. Мала душы ў людзях, вось што я вам скажу. І дзіўна толькі, як гэта бог яшчэ церпідь нашы грахі і нашу бессардэчнасць. Напэўна, за нямногіх праведнікаў. Ды вось толькі дзе яны?
– Рыхтуйся, - скамандаваў капітан.
Коннікі пачалі збірацца вакол вазоў, бразгаючы зброяй і пераклікаючыся.
А я ўсё глядзў на гэтае хударлявае дзяўчо. Найбольш крыўдна, што і ногі ў яе былі пекныя, і ўсё астатняе, і рухі гожыя, - а гэта самая галоўная прыгажосць, калі не лічыць вачэй. Нельга такіх пад замок.
– Пан, - крыкнуў каваль, - усе ўжо раскутыя. Да вазоў куць не
трэба?
– Не, - сказаў Кізгайла.
І тут дзяўчына прыўзняла на яго вочы, і я ўпершыню ўбачыў яе твар. Бровы зламаныя, вочы вялікія, шэрыя, глядзяць, як алень на паляўнічага, безабаронна і стрымана. А рот велікаваты, і нос не зусім роўны.