Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
Шрифт:
– А ён хто?
– Нобіль. Раман Грынка з Ракутовічаў, - адказаў пан.
Прызнаюся, што я даволі непачціва свіснуў.
Справа паварочвалася зусім дрэнна. Нобілі - самыя знатныя і самыя паважаныя народам людзі на гэтай зямлі. Яны не проста маюць дрэва продкаў, яны вядуць яго ад якога-небудзь слаўнага чалавека.
Іхні закон гонару: кожнае пакаленне павінна прымножыць славу гэтага продка сваімі дзеяннямі. Таму большасць з іх вызначаецца справядлівасцю, шчырым норавам і неўтаймаванай адвагай у баі.
Гэтыя тры добрыя якасці - я заўсёды казаў гэта - зусім не садзейнічаюць прадвітанню. Таму гэта парода належыць да ліку выміраючах. Зніклі нашчадкі князя Вячка, няма прамых нашчадкаў Андрэя Полацкага, нястомнага ворага Крэўскай уніі. Іх забылі. І па заслузе - няма чаго дарэмна геройстваваць. Чалавек створаны на тое, каб пладзіцца, а не на тое, каб знішчадь сябе. Які толк у тым, што іх імёны занесены ў які-небудзь гарадзельскі прывілей або першы статут, калі носьбітаў гэтых імён не засталося на зямлі.
Але я заўсёды казаў, што ў гэтага народа галава змайстравана не так. Я не ведаю, мякіна ў іхняй галаве ці інакшыя мазгі (калі здарыцца выпадак, трэба будзе паглядзець), але яны абкружаюць гэтую пароду ўвагай і пяшчотай. Мужыкі асабліва любяць іх, бо тыя амаль заўсёды небагатыя і лічадь празмернае багадце за ганьбу.
Аднойчы, пасля разгрому татар пад Крутагор’ем, трэцюю частку здабычы прапанавалі аднаму з Ракутовічаў (не памятаю ўжо, што ён зрабіў, здаецца, закалоў ці ўзяў у палон хана Койдана), і ён аддаў яе мужыкам, якія прыйшлі пад яго сцяг. Тыя потым маліліся на яго, як на бога, і калі іхні бажок паклікаў іх з сабою ў паход на яцвягаў - кінулі ўзбагацелыя гаспадаркі і пайшлі за ім. Вядома, гэта ўсё скончылася дрэнна - з правадыра-завадатая знялі скуру, узяўшы яго ў палон.
І даніну з гэтых яцвягаў можна было ўзяць толькі венікамі для лазні і лыкам. Неразумная рызыка!
Я ведаў усё гэта ад аднаго быхаўскага манаха. Ён пратрубіў нам усе вушы гэтай мінулай славай.
І ўсё ж я ўстрывожыўся. Кіраўнікі яны нядрэнныя, і, калі чуткі спраўдзяцца, значыць, у мужыцкага цела вырасла някепская галава.
Гаспадар з гаспадыняй між тым сварыліся. Ён крычаў на
жонку:
– А ўсё ты! Патрэбна мне была тая халопка. Вось зараз і расхлёбвайце кашу, пані Любка.
Т ая ласкава гладзіла гарнастая, які ляжаў у яе на плячы, ляніва выгнуўшыся, і лашчыўся галоўкай. Потым сказала холадна:
– Не бойся, ён цябе адсюль не дастане. Ён не мацнейшы за
цябе.
І спытала ў капітана:
– Тую дзеўку адправілі ў Магілёў?
Капітан ледзь не ўдавіўся кавалкам і пачырванеў:
– Праз гадзіну адправяць. Разам з астатнімі.
– Загадайце берагчы яе. Калі з ёй што-небудзь здарыцца ў дарозе і той даведаецца - ён не пакіне ад Кісцянёў каменя на камені.
– Слухаю вас, - буркнуў кяпітян.
Я не пытаў ні аб чам. Занадта многа таямніц на адзін вечар.
Потым мы спехам вырашылі, каму які мур абараняць, а Кізгайла даў загад трымаць напагатове смалу і дровы і змазаць пад’ёмнік другой ряшоткі.
Загадзя ведаючы, што гэта бескарысна, вырашылі ўзняць на супраціўленне мужыкоў з замкавых вёсак Кізгайлы.
Потым Кізгайла прачытаў загад збароўскім мятчанам, на якіх таксама маглі напасці. Ім належала: “Стрэльбу ўсякую, то бок гакаўніцы, ручніцы і сагадайкі, і іншую абарону, то бок шыбні і што іного да той абароны належыць, у дамех сваіх маці; а хто не можа больш, іно хаця адну ручніцу і рацішча няхай маець, а без абароны ў даму няхай не мешкае”.
– Не атрымаецца і гэта, - усміхнуцся Крот.
– Гэта чаму?
– узвіўся Кізгайла.
Крот выцер ільсняныя губы:
– Яны ў нас пра падатак прасілі?
– Ну, прасілі.
– А ты не зняў?
– Не зняў...
– Таму і не атрымаецца. Скажуць, як п^ць ды ядуць, дык нас не завуць, а як с... і д... дык нас ішчуць.
– Не лайся, Іван, - скрывіўся гаспадар, - баба за сталом.
– Калі яна баба, - нахабна адказаў той, - няма чаго ёй за нашым сталом сядзець. А калі села, няхай слухае. Воінам без лаянкі нельга. Прыцерпіцца.
І тут пані Любка мяне здзівіла. Глянула на Крата цёмна-блакітнымі вачыма і сказала цвёрда:
– Калі пан хоча лаяцца, няхай пакіне замак і за мурамі лаецца з тым, хто ідзе.
Крот наліўся крывёй:
– А ці не хоча пані, каб дваране і яе ядпрявілі за муры сустракаць гэтага чалавека?
– Добра, - усміхнулася яна, - пагроза за пагрозу.
І раптам устала.
– Пан Цхакен, клікніце сваіх людзей. Я загадваю вам выкінуць гэты зброд за браму. Няхай абараняюцца ў чыстым полі.