Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
Шрифт:
Таўры
В. Б. В-ч
Песня Мехмета
Чуфут-Кале
Маўзалей Джанiке-ханум
Нараканнi Насрэдзiна Ахмет-Аха эфендзi
Браты па няшчасцю
Раманс аб расстраляным каханні
Усходнiя песнi
І
Нібы ў дождж, што смагу скал і пяскоў Разам з сонцам змог напаіць, - Расцвітаюць чорныя ружы саскоў Пад дажджом пацалункаў шалёных маіх, Пад сонцам вуснаў маіх. Ты не будзеш, не будзеш давеку маёй, Прынамсі, на гэтай смяглай зямлі... Але ж сведкаю неба... Ружы цвілі... Але сведкай алах, што ружы цвілі... Боль і горыч мой: ружы цвілі... цвілі... Чорныя ружы цвілі.