Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
Шрифт:
ІІ
І сонца, І дзень, І паўночны цень, І раніца ў сумнай журбе... Гады сплываюць, І дні лятуць, А я ўсё шукаю цябе. Без каня і асла, Без глытка вады Я іду па міжгор'ях сухіх І часам цалую твае сляды І зноўку губляю іх. Дзе тая крыніца, каля якой Пераседзела поўдня пажар, Дзе той горны дуб, Што лістотай сваёй Зацяняў ад сонца твой твар? Што мне дзюба грыфа, Джала змяі, Аднарога смяротны рог?! Я ў барса спытаю, Сцежкай якой Можна ўпасці да любых ног. Не знікай! Злітуйся! Над зямлёй Таеш ты, як над сакляй дым. І ўсё ж каханне са мной, са мной, Як Яйла, Чатырдаг і мора - са мной І ўсё ж каханне са мной... У сэрцы маім. Фантан слёз
Штыль
– Самкнёны веі. Якая цішыня!
– Вады не чуць... І ветразі абвіслыя на рэях, Нібыта ў сне, не дрогнуць, не дыхнуць. Паміж нябеснай і марскою смагай Над караблём, што да змярцвення звык, Арол на мёртвых рэбрах Аю-дага, Як джала, сонцу высунуў язык. Праплысці б рэкамі радзімы ранняй, Пачуць хаця б на міг прызыўны звон: Радзімы кліч, кліч буры, кліч кахання, Якім чужыя штыль, спакой і скон.
Сэрца гары
На роднай магiле
Сапернiца
Супакоены ўспамін праз трыццаць год
Зноў у старасці будзе Таўрыда. Але ў сэрцы спакой скамянее, І прыпомню без болю словы пяшчотнай і дарагой: - Што ў цябе часамі, каханы, так вільготна вочы сінеюць? Ты кагосьці недзе пакінуў? Ты часамі сумуеш па ёй? Ветрык нячутны з мора. Цішыня рытмічна ракоча, У вільготнай пахучай цемры магнолій белы падман. - У яе, напэўна, мой любы, глыбокія сінія вочы? - Так ( і Свіцязь успомніў), чысцейшых і глыбшых няма. Рука на грудзях высокіх. Плыве ў нязнанае ложак. Цёмных вачніц таямніца, і голас - журботны ўздых: – Яна, мой апошні, напэўна, вельмі-вельмі прыгожая? - Так ( і Нёман успомніў). Яна прыгажэй за ўсіх. На горных вяршынях пад ветрам, дубоў вясёлыя гульні, Мора прыбой блакітны, бэзавы скал прыбой. - Што? Памёрла? Ці, можа, здрадзіла? Не было ў вас мовы агульнай? - Так, была калісьці маёю, так, не хоча быці маёй. * * * Ўсё мінула. Тады ж мінула... Па-ранейшаму неба сіняе, Але нашу ростань апошнюю ўкрыў няўмольнага часу дым. Не хацела дзяліць кахання з другой, з вялікай жанчынай, Хай сабе ў той час і нялюбай, хай сабе заручонай з другім. Ўсё жыццё абрыкосы квеценню дарэмна твой след замяталі... Не вынесла ценю ўспамінаў і начнога дрыжання вей, Бо да скону жадала мяне, бо, як сонца, мяне кахала, Бо любоў мая пралівалася - Хай часамі - Тугою вачэй. Падмогi!
Таўрыдзе