На празрыста-блакітную роўнядзь мора, Апускаецца сонца чырвоны жаўток. Заўтра ўстане ён зноў І ў імгненні сканання самога быцця Ёсць імгненне жыцця, і імгненне смерці, І імгненне веры ў вечнасць жыцця. Я імгненне жыву, і памру на імгненне, І у думцы і ў слове маім аджыву.
Васiлю Быкаву
Час стагоддзі, як касой, сцінае, Веры, царствы, догмы йдуць да ценяў... Ўсё мінае - Гонар не мінае, Бо народжаны адным сумленнем. Калі сонца выб'ецца з туману, Толькі іх і ўспомніць хор народаў, Воінаў сваіх, святых і зраненых, Рыцараў сумлення і свабоды.