Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
Шрифт:
ІІІ
Вёска, як гной. Прысады вярбовыя, Хмары. Лужыны на раллі. Хто з цябе вырве гнеўнае слова, Волат забіты, што спіць у зямлі?! Мёртвы вятрак, бруд бяздонны на полі, Вецер халодны свішча ў лазе, Каціцца, Каціцца каці-поле, Скача мячом, Як павук паўзе. Шчасця няма пад застрэхамі гэтымі, Дожджык сячэ, на шляхах вада. Бедныя, Бедныя, Бедныя дзеці, Птушкі малыя без крыл, без гнязда! Хто ж тут шчаслівы!?! Змярканне сіняе Ціха сыходзіць на сітнягі... Маці ў сухотах, дзеці пад тынам, Ў яме адзін, у турме другі. Мастакам
Састарэлы месяц
Яўрэйцы
Сплятайце рукi!
Балада пра Вячка, князя людзей простых
Камеце 1957 - ??? гадоў
Прыганятыя