Вход/Регистрация
Калыска чатырох чараўніц
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Чацвёртая. I ўрэшце ён загіне.

Другая. Зрабіўшы найвышэйшае, што дадзена чалавеку на зямлі. А смерці яшчэ не пазбегнуў ніхто.

Чацвёртая. Усіх каменняў вы не прыбярэце. Вось гэтую маці, руку якой ён цалаваў, пахаваюць у той самы дзень, калі гэтае ягонае сэрца аддадуць агню.

Першая. I вечны будзе гэты агонь.

Чацвёртая. І ён загіне, калі зямлю ягоную будзе таптаць, пляваць на яе, зневажаць яе самы бязлітасны, самы бесчалавечны, самы хлуслівы, самы крывадушны вораг.

Першая. Вораг згіне. Незлічоная будзе сіла ягоная, – а ён згіне. Бо што сіла моцных, калі чалавек ідзе ратаваць людзей, вяртаць іх гонар? Калі ён, хай сабе адзін, за свой народ.

Зарыва. Аддаляюцца крокі. I ўжо на поўную сілу, запаланяючы ўсё, гучыць Голас:

Што я мужык, усе тут знаюць, I, як ёсць гэты свет вялік, 3 мяне смяюцца, пагарджаюць, – Бо я мужык, дурны мужык. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . I кожны, хто мяне спытае, Пачуе толькі адзін крык: Што хоць мной кожны пагарджае, Я буду жыць! – бо я мужык!
Канец

1981 г.

  • 1
  • ...
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: