Вход/Регистрация
Калыска чатырох чараўніц
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Чаховіч. Гм-м.

Янка . Кепска?

Чаховіч. Кепска. Злоўжыванне высокімі словамі і сто разоў паўтораным. Для Сыракомлі, можа, й добра было б. Але калі ён пісаў? Дый ён спрабаваў па-іншаму.

Янка. Я чуў. Але ж гэта па-тутэйшаму.

Чаховіч. Кастусь пісаў па-тутэйшаму. Хто ведае, можа, яны мелі крыху праўды. (Паўза.) А твой голас якімі словамі гаворыць?

Янка. Не ведаю. Толькі ад іх сэрца рвецца.

Чаховіч. Ад гэтых – не. Ідзі за голасам. (Задумаўся.) Пушкін, як сваю, ведаў французскую. А што ён на ёй? Можна, пачынаючы, ведаць толькі некалькі слоў. Але гэтыя словы... Але гэта будуць гучаць у табе Галасы Забытай Крыві... I паслухаць іх ніколі не позна... Слухай, вось тыя кнігі – мае ўлюбёныя. “Дон Кіхот”, “Мантэнь”... Божа, а Кнігі і няма. Ніводнай Кнігі ні для цябе, новага, ні для мяне, абноўленага... Стой, а можа... (Дастае з паліцы кніжачку.) Пра яе я й забыўся. “Братцы мілыя, дзеці зямлі-маткі маёй... Наша мова для нас святая, бо яна нам ад бога даная... Не вялікая, не малая, не чырвоная, не чорная яна была, а белая, чыстая”. Бог мой, як я забыць мог?! Прыжывальства памаракі забіла старому дурню... Вось жа яно... “Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек, перад скананнем катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!” “Язык і ёсць адзёжа душы”. (Працягвае кнігу.) На. Астатняе здабудзеш сам. А тое, што пісаў дасюль? Не такімі вершамі сплочваюць доўг. Замучанаму бацьку і забітаму Калядзе, тваёй хворай маці і ўдаве Каляды. I зямлі. Мы не разумелі гэтага. Многія. Камусьці трэба пачынаць плаціць.

Спаўзае з крэсла. Янка кідаецца да яго.

Нічога... Ні... Я яшчэ пакуль не памру... Я... дачакаюся, пакуль пачнеш плаціць ты... Як позна я... Ты вінен і за мяне таксама. Бо я дурны. Хто ведае, ці не пакарае мяне пекла... За тое, што я так доўга не мог... знайсці яе. Нічога. Iдзі ты. Можа, твая доля – сплаціць за іх...іхняй мовай. Перастанем быць як яны – тады канец.

Заслона.

Карціна шостая

Канец лета і канец дня. Гародчык, садок і плот перад хатай Луцэвічаў. Ружы, шыпшына, малады сад. Вось-вось схіліцца да гарызонта сонца. Янка канчае папраўляць плот і мармыча нешта сам сабе.

Янка. Дзве сякеры. Адну навастрыць трэба... Хай абедзве... (Адкінуў адну сякеру, другой прыбівае штыкеціну.) Вось. (Глядзіць адступіўшы.) Нішто. Прынамсі, як пайду ў свет, ніхто не ўлезе свіным лычам.

Выйшла і стала непадалёк маці.

Маці. Усё ж вырашыў.

Янка. Так, матулька. Самы час. I нельга болей цягнуць. Свет кліча.

Маці. Куды ж ты ў гэтым свеце?

Янка. Не ведаю. Па дарогах. Вучыцца б.

Маці. Ты ж і так самы з нашых навучаных на наваколле.

Янка. Беднае наша наваколле.

Маці. Было так і будзе.

Янка. Было. Не будзе. Пайду слухаць галасы. Шукаць свой Голас.

Маці. Дзе, сынок? Аднялі наш голас.

Янка. Знайду. А дзе? Не ведаю. На паромах, у грабарах, рабочым на бровары, сярод бадзяг... Дзе-нідзе – знайду.

Маці. А мы?

Янка. А вы думайце пра мяне. Сілы маёй тады прыбудзе...

Маці. Яначка!

Янка. Я вас не кіну. Кожны кавал раздзялю напалам. Але я ўжо тут не магу. Застануся – загіну. Будзе ў мяне – будзе і ў вас. Даб’юся свайго – быці табе каралевай. Не знайду – быці табе маткай бадзягі беспрытульнага. Але нельга мне тут. Ветру няма. Душыць.

Маці (плача). Застанься. Загінеш.

Янка. Як застануся – загіну. Ну, супакойся. Смеламу і лёс чуб падстаўляе. Супакойся, небачка маё яснае. Гэта ж і ты мяне клічаш. Не тая, што ў касцёле, а тая, што на полі. Твае словы клічуць, песня, бядота твая, сумленне тваё высокае. Не заваюю для іх узнагароды – шэлег мне цана, матуля.

Маці пайшла, плачучы. Янка стаіць і глядзіць на далягляд, і Голас пачынае гучаць у вушах:

Ці завылі ваўкі, ці заенчыў віхор, Ці запеў салавей, ці загагала гусь, – Я тут бачу свой край, поле, рэчку і бор, Сваю матку – зямлю – Беларусь. Хоць гарыста яна, камяніста яна, Вераб’ю па калена, што сею, расце, Дый люблю ж яе я, шкода хаткі, гумна: О, такіх няма, мусіць, нідзе.

Голас цішэе:

Гэта ёнк, гэта крык, што жыве Беларусь!

Божа, голас! Яны ўцякаюць ад мяне. Яны хаваюцца, не хочуць. Божа, я нішто, я бездар! I я кіну гэтую зямлю? Дзеля чаго? Я ж не ведаю, як служыць ёй. Злітуйся нада мною, Голас! Адгукніся. Што ты такое? Які ты?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: