Вход/Регистрация
Калыска чатырох чараўніц
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

I тады здалёк пачынаюць весці напеў галасы:

Дубочак зялёненькі, Іванька малодзенькі, Ой, лі-люлі, ой, лі, ой, люлі, Іванька малодзенькі. Іванька малодзенькі. Ідзе невясёленькі. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . – Ой, як мне вясёлым быць, Ой, як жа мне не тужыць.

Вось, вось яно. Ну, гучней. Ну, на поўныя грудзі.

I раптам хрыплы, недалёкі і нейкі асабліва дзікі пасля празрыстага хору голас:

Вядзі ў сваю хатачку, Пацеш мамку, татачку.

Голас збіваецца на блекатанне, пачынае перабіваць сам сябе:

Ляжыць нялюбы на правай ручцы... Адкаціся... Вуду страляці, лучаці з тугога лука...

Пасля з’яўляецца за плотам і мінае двор сілуэт жанчыны, цёмны на фоне заранкі.

Марыся. “Сядлай каня, з’язджай са двара...” Не твой гэта двор, не твая зямля. Не наша яна, зямля. Чужая. Чорт Савул яе забараніў. Чаго сохне, чаго вяне? Жаласная зязюля век гаруе. I траўка памірае, і сонейка за лес коціцца. Мёртвая зямля пад мёртвымі вішнямі. Пакуту нясе, красу дарма аддае. Жыве, а не будзе жыці. Свет ёй завязалі, як мне, маладой. Сама завязала.

Выйшаў за ёю Стафан Каляда з сякераю за поясам.

Стафан. Гэй, ды апамятайся. Ты, Марыся! Ды што, сапраўды свет завязаці праз гэтага прыдурка?

Марыся. Розум завязаці. Не памятаць. Не, не. Вось гэты. Шэры барон. Ручкі ў касцёле вяжа. Рэчкі паўсыхалі, землі паздыхалі, добрыя паўміралі. Няма абароны! Ваўкі!.. А вы... Як я мучыла вас?! Нічога, зараз МНЕ слязьмі расіць. Адна ў чыстым полі, і вакол ворагі.

Пайшла.

Хрыплы голас:

Хаджу каля Дунаю, Тапіціся думаю.

Янка. Ну, Стафан? Бачыш. Мы яе гэтаму аддалі. Ты праз нясмеласць. Я – праз свае пустыя мары.

Стафан. Сагналі ўсё ж бацькоў. Казік, вірлавокі грыбазвон, не заступіўся. Расперазаўся яшчэ горш, гойсае па фальварках. А яна за ім. Ён зараз тут, і яна сюды. То нібы пасвятлее ў галаве, а тады яна сябе дакарае, і бог тады быццам злітуецца, зноў адбярэ ў яе розум.

Здалёк хмельная песня, і, нібы ў адказ ёй, вельмі далёкі голас:

Хаджу каля Дунаю, Тапіціся думаю. Ну, што рабіць, Яне?

Янка. Ведаю адно: болей так нельга.

Стафан. Стой... Што там такое?

Наводдаль невыразны голас, выкрыкі. Прабягаюць паўз плот два мужыкі.

Янка. Што там галосяць?

Першы. А, дзеўка ў стаў укінулася.

Другі. Вар’ятка тая. Ды галавою аб камень.

Стафан памкнуўся быў за імі.

Янка. Не хадзі туды. Ну, убачыш абалонку без душы. Як яно і пры жыцці было ў апошнія месяцы. Аддавала душу не таму, каму трэба. I засталася без яе. Усё ясна.

Стафан. Так, усё ясна. Бацька забіў сябе – усё ясна. Я раб – усё ясна. Яе забілі – усё ясна. (Кладзе руку на сякеру.) Усё, урэшце, ясна.

Пайшоў. Праз некаторы час да плота падыходзіць маці.

Маці. Ну, вось. Вось і канец тваёй байцы. Ты ж ёй па шчырасці?

Янка. Па шчырасці. Ды што я мог ёй даць?

Маці.

А яшчар-паночак, Проша мне аддаць вяночак, Я па расе хадзіла, Па красачцы збірала.

Пагубіла душу. I, можа, не толькі сваю.

Янка. Я пайду адсюль. У свет. (Упарта.) Яшчэ раз кажу: суджаны мне рубель – палова ваша. Суджана памерці ў астрозе ці пад плотам – ты даведаешся сэрцам. Усё адно жабракоў яны з нас зрабілі. Сорам, калі людзі твае, кроў твая – адно жабракі. Без славы, без слова, без гонару.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: