Вход/Регистрация
Калыска чатырох чараўніц
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Маці (плача). Дык хто ім гэта верне? Ты? Бедны, як вавёрка вясной, недавучаны.

Янка. Лёс дапаможа мне. Боль іхні мяне спадобіць. Адбярэцца ў сільных сіла іхняя і дадзена будзе – нам. Сірым, гнаным, непісьменным, без хлеба... Не плач, маці. Нас гоняць, як ланяў, але мы не памрэм. Нас па пальцах можна пералічыць, але з намі наш край. 3 намі яна, вялікая Маці-Праўда.

Маці пайшла. Захад згасае, але робіцца нібы святлей, усходзіць месяц. I зноў гучыць аднекуль Голас:

Пад навалай крыўдаў многія сталецці Мы няслі пакорна лямку беспрасвецця. Мы няслі – ўсё ныла, гінула памалу, Аж не нашай наша бацькаўшчына стала. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Усё спаганяць людзі, покі ноч шалее, Вырвуць веру ў шчасце, веру і надзею, Ды таго не вырвуць, што напела маці Ночкай над калыскай роднаму дзіцяці.

Зноў знікае некуды. Але нічога... Урэшце пачуе, і ты не знікнеш.

З’яўляецца Каляда. Кідае ля Янкі сякеру. Лязо цёмнае.

Янка. Гэта што?

Стафан. Кроў.

Янка. Чыя?

Стафан. Пакуль не мая... Можа, хаця нехта, калі не пасаромеецца, дык падумае, перш чым зачапіць праўду.

Янка (хутчэй сцвярджае). Казік.

Стафан. Хай яна будзе апошняй ягонай ахвярай. Украў ён у мяне бацьку, працу, страху над галавой. Ён украў у мяне мой гонар. За ім стаяла багацце. За ім стаяла царства. За мною – нікога. Больш ён не будзе ні ў каго красці. (Чырванее край неба.) Памятаеш, мы на гульні ў маёнтку глядзелі. Агні пацешныя ў небе. Хварварк. Вось ім, хе-хе, і хварварк і асвятленне.

Янка. Гэта што?

Стафан. Валахоўскае гняздо гарыць. I няма аніводнага іхняга птушаняці.

Янка. Ты? Адзін? Ці нейкі ў вас хаўрус?

Стафан (паказвае на агонь). Унь ён, мой хаўрус, мая, хм, кунпанія.

Янка. Згасяць.

Стафан. Яшчэ запалім.

Янка. Ссылка... Вісельня.

Стафан. І ў Сібіры зямля. А вісельня? Няма ў мяне нічога. Голаму дождж не страшны.

Янка (пасля паўзы). Лічы, што я з табой у таварыстве. Хай не з сякерай.

За сцэнай частыя крокі. Янка бярэ Стафанаву сякеру і кідае яе за плот, у копанку. Там плюхнула. Увагнаў у слуп адну са сваіх сякер.

Вось цяпер твая.

Уваходзяць стражнікі на чале з ураднікам Снулым.

Стражнік. Ну дык вось ён. I бегаць далёка не давялося.

Янка. Ды ў чым справа, панове?

Снулы. Убейства паніча, падпал Валахоўскіх.

Янка. Бачыў нехта?

Снулы. Нет. Але прычына. Распутны чалавек. Дзеўка тут утапілася. Бацька п’яны сябе прыкончыў. Ну і, какурат, азліўся на ўвесь свет.

Янка. А калі гэта ён?

Снулы. Толькі што-с.

Янка. Ды Рахцей Рахцеевіч...

Снулы. Ерафей Ерафеевіч.

Янка. Памылка тут нейкая, васпане. Ён ужо... гадзіны дзве, як тут.

Снулы. Што рабілі?

Янка. Праходзіў, спыніўся. Плот мне дапамог скончыць, каб свіння розная ля маёй хаты не лазіла.

Стражнік. Мо й сапраўды не ён?

Снулы. Разбяромся. Ідзі, Стафан.

Янка. Стафан-першапакутнік. Народзіны – другі дзень калядаў. Як здзек. На каляды – Каляда.

Стафан. Ды хіба я першапакутнік? Я без ліку які замучаны.

Янка. Вазьмі сваю сякеру, Стафан-першапакутнік.

Стафан узяў. У яго хочуць адабраць.

Стафан. А што? Лес валіць. Ды хіба адзін лес? (Размахвае сякерай.) Добра. (Аддае яе стражніку.) Трымайце пакуль.

Стражнік. Крыві няма. Стружкі-габлюшкі (нюхае). Дрэвам пахне.

Снулы (спахапіўшыся, да Янкі). А твая дзе?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: