Вход/Регистрация
Калыска чатырох чараўніц
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

I зноў увальваецца дзікі натоўп.

Казік. Чаму не ўсе пайшлі... у карчму... Ты, з лірай... I ты, Луцэвічаў псюк.

Янка (спакойна). А няма чаго туды ісці. Дзе ты – там і карчма. Хаця й не п’юць – рыгаць хочацца.

Казік. Цо? Цо ты гадаш? Гальцапа ты гэткая.

Янка. Змоўч ужо, гадота цэлага свету.

Казік. Ты, ты... гіцаль!

Марыся. Разыдзіцеся вы, пеўні.

Казік (крыху адышоў). Ды я яго за шэлег куплю.

Стафан. За шэлег? А я вось табе.

Казік. Адкасніся галадранец (хапае Янку загрудкі).

Стафан. Ты на нашых хлопцаў?! На дзяўчат? За камень гарачы хапайся, а не за іх.

Блажэй (спалоханы). Вураднік ідзе! Снулы!

3-за царквы выплывае ў раднік з двума стражнікамі.

Снулы. Тут што такое?

Блажэй. Дык, Рахцей Рахцеевіч...

Снулы. Ерафей Ерафеевіч.

Блажэй. Рах... Рахце... Пшэпрашам... Гулялі... А гэтыя да паніча біцца палезлі.

Марыся. Няпраўда!

Стафан. Казюк пагражаў, што ўсіх за шэлег купіць!

Снулы. Пло-оха. I міня?

Казік. Ды што вы, хіба вам шэлег цана?

Янка. Дарагі вы наш... дарагі.

Казік. I куплю! Усё куплю!

Жабракі на цвінтары.

Цяпер я багаты, бога не баюся, Ад наглая смерці грашмі адкуплюся, Да царства нябеснага я сам набліжуся, А ад злога чалавека з ружжа адаб’юся.

Лірнік (падхапіў).

Ад лютага звера псамі адцкуюся, Ад брата Лазара навек адракуся.

Снулы. Што-о. Какурат бунт?! Страж!

Адзін са стражнікаў вырывае ліру з рук старога. Янка схапіў яго, але стражнік ужо адкінуў ліру ўбок. Там яе паддаў наском Блажэй. А пасля на яе цяжка апусціўся бот Снулага.

Я вам урэмя пакажу спяваць катаржныя свае песні.

I тут яго ўразіла дзіўная цішыня і твары людзей. Яшчэ дагасаюць енкам струны ліры.

I маўчанне страшней за крык.

Разыдзісь (голас у Снулага няўпэўнены). Ціха.

Пайшоў з плошчы. За ім паступова разыходзяцца людзі. Памкнулася была да Янкі дый пайшла Марыся.

Хацеў быў сказаць нешта, ды зірнуўшы на Янку, павалокся прэч Казік. Янка ўзняў знявечаную ліру.

Янка. Ну... дзе ж цяпер шукаць апошняе слова?

Лірнік. Ліра будзе. А слова – у песні, у казцы.

Стафан (адыходзячы). Казкі? Не, тут казкамі не пахне.

Лірнік. А ісці? Ісці па праўду. Жывая яна недзе ў госпада бога.

Янка. Мы адны. А колькі ж іх. Абыякавых, чужых, моцных.

Лірнік. А ты забудзь гэты дзень і сябе. Ты ідзі за ўсімі, за моцнымі. Лягчэй. Не прападзеш... Унь за такімі, як гэтыя.

Голас. Божа! Гэткі свет тут

Моц стварыла твая! Дзе ж мой дом, дзе ж мой люд? Дзе айчызна мая?

Янка. Чуў голас?

Лірнік. Не.

Янка (разгублена). А я чуў (ашчаперыў галаву рукамі). Забыў. Забыў.

Лірнік. Каб крыніцы не былі такія запушчаныя – лячыўся б з іх.

Янка (амаль непрытомна). Каб крыніцы не такія запушчаныя...

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: