Вход/Регистрация
Беларусізацыя пад №...
вернуться

Крывічанін Лявон

Шрифт:

— А што ў галаве калупаць? Мазгі, - кажа, — гэта дрэнь, густы кісель і больш нічога. І галава, — кажа, — патрэбна чалавеку хіба як покрыўка для тулава, каб у жывот лішняя вада не зацякала. Бо сам бачыш, што кажны чалавек жыватом наперад ходзе, а не наадварот, а значыцца, і ўсё чалавецтва жыватом наперад рушыць…

— Я тады пасьмяяўся зь ягоных словаў. Але неяк пазьней давялося мне тры дні ня есьці. Дык што вы думаеце? У галаве ніякае думкі, апрача тое, пра што кажа жывот. Вось тады й паверыў таму дзіваку-доктару. Знацца, калі чалавек не прападае, у яго спраўны жывот, а галава тут зусім лішняя.

Сымон сказаў гэта так пераканальна, што блізу ўсе згадзіліся.

28 жніўня. Але-ж да чаго цяпер спрытны народ пайшоў! Толькі пазірай ды дзівіся. Стаімо гэта мы сяньня на біржы, разглядаемся. А тут каля нас і Круглоў трэцца. Асоба такая імклівая й досыць размаітая. Працаваў ён за саветамі й нейкім тэхнікам, і транспартнікам, і асьветнікам, наагул, спэцыяльнасьцяў мае шмат, а тымчасам ніводнае. Пакуль гэта мы паволі прыслухоўваліся, што, дзе й як, а тымчасам зь біржы выходзіць дзядзька з барадою ды кажа:

— А хто, — крычыць, — ёсьць крысаловы? Добрыя ўмовы. Пацукоў, знацца, лавіць. На «Заготзярно».

Ну, ведама, мышалоўная спэцыяльнасьць цяпер даволі рэдкая, і таму ніхто надта й не адгукнуўся на гэты заклік. Пракрычэў гэта ён некалькі разоў ды змоўк. І вось, калі ўжо здавалася, што мышы цалкам апануюць гэтым «Заготзярном» з прычыны адсутнасьці належнага спэцыяліста, у гэты, як кажуць, крытычны момант на сцэну вырываецца Круглоў:

— Я, — крычыць, — магу мышэй лавіць! Курсы на гэта канчаў! Дыплёмы маю!

І панёсься за барадою. А праз часін дзесяць вяртаецца й паперкаю з накіраваньнем махае:

— Ну, — крычыць, — трымайся, мышы! Круглоў ідзе.

— А як ты, — пытаемся, — лавіцьмеш гэтых мышоў? Ты-ж ня спэц.

— Даражэнькія, нешта злаўлю. Калі ня мыша, то хоць збажыны якой. Гэта-ж «Заготзярно».

І пайшоў мышэй лавіць. А я ведаю, што ён ніколі нічога, апрача мух, не лавіў. Вось гэта спрыт! Такі чалавек нідзе не загіне.

29 жніўня. Маржі Іванаўне зноў занёс пшанічнае мукі й цукру. Нічога ня зробіш — трэба падкормліваць. Казала, што хутка вернецца лейтэнант. «Ад пэўнага чалавека чула». Можа гэта яна мяне палохае, а можа й запраўды ёсьць такія чуткі? Трэба папытацца ў Наязнова: ён на гэтыя рэчы знаўца.

30 жніўня. Рыгор спраўляў улазіны. Ну, трэба сказаць, што такога баляваньня я шчэ ня бачыў. Было літаральна ўсё. А гарэлкі — Божачка мой! Хоць анучы палашчы. Усе мы стараліся каля яе досыць дружна. Пасьля пачаліся прамовы. Рыгора віталі, хвалілі ягоны спрыт і розум, ягоную вытрываласьць. Ды й як не хваліць, калі чалавека навет агонь не бярэ. Згарэў ушчэнт, а праз пару месяцаў зноў у сваёй хаце, дый абсталяванай лепш за ранейшую. Не, такі чалавек варты пашаны. Навет і Сымон у сваёй, хоць і кароткай, але гарачай прамове адзначыў гэта:

— Што-ж, — казаў Сымон, — што Рыгор выгляду ня мае? Што, пытаюся ў вас, з таго, калі наш паважаны сусед з выгляду як-бы й дурань які? Выгляд гэта, кажа, дрэнь, глупства. Другі бывае й выглядам паважны й гэтым за разумнага сябе ўдае, а загадай паміж трох сьвіней зацірку падзяліць — не патрапіць! А Рыгор падзеліць! Ды так падзеліць, што яшчэ й сабе застанецца. Вось у чым сэнс! Вось у чым, кажу, уся навука. Хай жыве Рыгор!

Мы дружна выпілі за Рыгора, таксама й за ягоную жонку, але ў канцы ўсяе справы нашае лагоднае частаваньне ледзь не сапсуў Апанас Дзюрка. Сярод іншых пачастункаў ён неяк згледзеў на стале сьвежаніну і ўспомніў, што ў яго калісь укралі кабана, і што варажбітка паказала на свайго. Гэта ў яго сфармавалася ў пэўную думку, якая й выклікала рэальныя чыны. Ён падняўся, грымнуў кулаком па стале і, хоць ня зусім выразна, але досыць станоўка, загадаў:

— Пакіньце жэрці! Мая сьвежаніна! Украў!
– і яшчэ раз грымнуў.

Але мы яго хутка супакоілі: нацадзілі ў ягонае чэрава літровую конаўку «ярша», пасьля чаго ён зусім астаўпеў і забыўся ўжо пра ўсё на сьвеце.

Так мы лагодна й скончылі баляваньне.

— Дай Божа так кажнаму пагарэць, як Рыгор, — казаў Загржэмбіцкі, калі мы ўжо разыходзіліся.

31 жніўня. Сяньня жонка сьцягала ў царкву. «Ідзі, кажа, грахі адмольваць, распусьнік». Мабыць, ей нешта сплялі. Няйначай. Таму я надта й ня ўпіраўся. Узяла гэта яна трохі натураю (грошы, кажа, Богу не патрэбныя). Ну й пайшлі. Хто моліцца, а хто й так. Пастаяў гэта я трохі і, як толькі жонка адхінулася спарадкаваць прынесеную натуру, я й сігануў за дзьверы.

Ля царквы народу шчэ больш. Тут я назіраў адну цікавую зьяву, якая мяне пераканала ў тым, што ні ў якай справе нельга быць надта заўзятым. Нейкі былы актыўны бязбожнік у сувязі са зьменаю агульнага кірунку зьмяніў і свае перакананьні й паціснуў з бязбожнай ячэйкі ды ў панамары. А якаясь цётка расшыфравала ягоны манэр і, згледзеўшы былога бязбожніка каля царквы, счапілася зь ім:

— Прэч, — крычыць, — бязбожнік, прэч адсюль! Не пагань сьвятога месца.

Тут народ зграмадзіўся, цікава ўсім.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: