Калеснік Уладзімір
Шрифт:
Кагда ўжо запалілі жэншчыны ўсе ў печах, гатовіць заўтрык, яны пачалі ўжо зганяць народ. Прадлагалі такім спосабам:
— Будзем дзелаць праверку пашпартоў.
А ў нас жа тады пашпарта былі. Ага. Куды ж тут пашпарты, калі з маленькімі дзецьмі!.. Ужо тут не да пашпартоў, тут панятнае дзела.
Зайшло ка мне чалавек шэсць. Выганяць з хаты. У мяне было тры дзевачкі. Адной быў сёмы год, другой — трэці, і месяц адной дзевачцы было. I ацец, семдзесят пяць лет, быў. Жынка, ацец і я. Ну, пагналі. Прыгналі сюды во на вуліцу, дзе памятнік сяйчас. У каго абдзіралі з ног, што хорошае, заводзілі ў памяшчэнне і знімалі сапагі. Ну, прывялі ўжо сюды ў таўпу, і, значыцца, разрашыў аднаму бацьку паліцэйскага — сын у паліцыі быў — забраць сваё родства з гэтай таўпы. Ну, кагда ён пачаў адводзіць — кожнаму ахвота жыць… Тут ужо страляюць, б'юць, плачуць у гэтым сараі… Наадводзіў ён поўна. А яны паглядзелі, што многа, і абратна яго ў таўпу…
Пытанне: — Аёні суседзяў набраў?
— Кожны ж прасіўся. Свае людзі. Думаецца, палічаць, што радство, можа, і астануцца жывыя. А яны абратна іх вярнулі… Бралі па чатыры, па пяць, па шэсць… Так пападала, вобшчам, што сем'ямі.
Калі ўжо мяне ўзялі… Атца ўзялі, ужо ўзялі расстралялі… I кагда мяне ў сарай вялі, то адзін — цяпер яго паймалі і судзілі — крэпка ствалом таўкануў у плечы. I кагда я сказаў: «Прыдзе вочарадзь да цябе!» — дык я тады паняў, што ён рускі. Па-нашаму ён мне… А так яны ўсе ў нямецкай форме. У чарапах у гэтых. Ну, карацельны атрад. I калі яны ўтаўкнулі мяне ў сарай і палажылі, я папаў якраз на атца. I лажылі так, каб галава была ўвярху. I вот калі яны палажылі — пачалі страляць. Мне папала дзвюма па галаве, трэцяю рэзанула так (паказвае), — яна і сяйчас сядзіць у мяне… Я ляжаў на баку, і глаз левы быў у мяне адкрыты: я слядзіў за імі, што з гэтага будзе. Яны, кагда ўжо ўсіх пабілі, пачалі дзелаць праверку. Многія во так… Асобенна пацанам папала. Плачуць:
— Дабі!..
Крычаць, лаюцца — усяляк там было. У гэтае ўрэмя, кагда яны прайшлі па праходах, — крові было многа, яны ўсе ўмазаліся ў кроў. Адзін наш папробаваў выскачыць (паказвае), вот гэтага Агіевіча Кузьмы нябож, — і тут жа як падняўся, так яго і дабілі.
Ну, я ляжаў, мяне праверылі, вярнуліся назад, і мне крэпка сюда ўдарыў у нагу. Ён пачаў слухаць — пачуў дыханне, яшчэ тры разы стрэліў, але ўжо не папаў у мяне… Стрэліўі абратна слухае… Нахіліўся блізенька…
Потым яны што-та пагаварылі, паднеслі нейкую флягу з гаручым, пачалі абліваць гэты сарай, вышлі… А часавы стаяў з другога канца.
А ў гэта ўрэмя Кузьма падняўся бегчы. Яму харашо — яму толькі ў мякаць папала. I ў гэта ўрэмя я падняўся, мне бяжаць нельга было. Выскачылі мы на вуліцу, часавы крыкнуў: «Стой!» — і выстраліў уверх і сам схаваўся.
Ну, мы пабяжалі ў лес, я нямнога прайшоў, паваліўся, патом абратна ўстаў, дабраўся да кустоў, пасядзеў, паеў хлеба нямнога, патом абратна падняўся, папробаваў, дайшоў да падонка, дзе сена набрата было, і там паваліўся.
I кагда ўжо вот цяперашні яе мужык (паказвае на Ганну Грыцэвіч) дзелаў разведку, хто дзе астаўся, — вот ён мяне знайшоў, партызан, здзелаў мне перавязку, забралі ў лес, у зямлянку.
Пытанне: — Дык цяпер вы напомнілі? Таму, які гнаў вас…
— Сказаў: «Ну што, прышла вочарадзь?» Ну, што ён цяпер?.. Глядзіць».
Разліцце
Лясная вёсачка ў Барысаўскім раёне. Расказвае Юлія Сушко, жанчына адзінокая, шэсцьдзесят тры гады.
«…Вот яны як ехалі, — а я ў тым канцы жыла, — пяць машын, дык часць разгрузілася і пабяжалі па шашы, а часць да лесу пабяжала.
А я са сваёй дзевачкай хацела ў кусты. Муж быў у партызанах. Толькі прышоў з Фінляндыі, пабыў год, а тут ізноў вайна пачалася.
Хацелі мы ў жыта, а гэты немец бяжыць:
— Да старасты, да старасты!
Ну, мы знаем, дзе стараста жыве. Я дзевачку за руку, але не да старасты, а во дзе была калхозная будоўля. Але ён нас прагнаў. Тут стаіць упоперак вуліцы, а тут ачапілі — на адну сторану з пулямётам і на другую.
Тады я кажу:
— Бабачкі, хадзем прасіцца. Падышлі мы і кажам:
— Паночкі-любочкі, няўжо вы нас паб'яце? Мы ж нічога не вінаваты, што дзе ў партызанах, ці што…
А яны гавораць:
— Вас жывых будуць у агні паліць. Но толькі мы нічога не дапаможам.
Ілі яны паліцаі, ілі яны ўкраінцы?
— Кланяйцеся, — гавораць, — каменданту. Падайце на ногі.
Я спрашываю:
— Які камендант? Ён гаворыць:
— Срэдзі народу ў плашчы стаіць. Мы да таго каменданта:
— Паночак-любочак, мусіць, нас будуць біць? А ён як крыкнуў:
— Вам усім капут!
Загадаў расчыніць дзверы ў пуні.
Тут мама мая радам стаяла каля пуні. Думаю: «Пабягу, скажу, што будуць жывых паліць». Аж яны пуню расчынілі. Думаю: «Нас будуць першых паліць».
I тады сталі ўжо разбягацца, а яны сталі з пулямётаў касіць.
I вот я выбегла сюды за кусты. Аж мяне ранілі. Тут во разрыўною пуляй усё вырвала. Тады я платком перавязала. I стаяць удвух немцы. Я:
— Паночкі, дабіце мяне, мне дужа трудна!.. (Плача.)
— Ідзь, — кажуць, — у кусты, ідзь у кусты!
I тады я яшчэ з гарачкі іду, а тут дзеўка суседняя мне на ногі ўпала. Я кажу:
— Волька, я цябе не пераступлю.
А ёй у галаву якраз… А я ў кусты, аж там і мая дзевачка да мяне прылучылася, восем год. А другую маю ранілі ў нагу. Праскочыла нас: дзяцей штук пятнаццаць і бабы. А ўсіх выбілі.