Вход/Регистрация
Я з вогненнай вёскі...
вернуться

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

А потым аслабанілі нашыя. Такія яны, ой, ідуць, такія маладзенькія — не салдаты, а дзетачкі. Яны ж, як снарад падае, не крычаць, што «вайна», а крычаць «мама». Паабрасталі. I я сяжу, плачу, і яны ідуць. Рады, есці хочуць нашы дзеці, дык яны ў кацялок набралі вады і тры сухарыкі вынялі мне, у тую воду намачылі і даюць — дзецям есці.

А мы калі ўбачылі, што нашыя, дык зразу не верылі…»

Ганна Васілеўская, 67 гадоў. Гарэлае Докшыцкага раёна.

«…З таго канца сталі біць, а я з адной старушкай у хату забегла. Я не дабегла да свайго дома, а к ёй на двор. Яна спалохалася, старушка, рукі дрыжаць, і хаты не можа адамкнуць. Дык я адамкнула, і яна ўбегла ў хату за мной, села каля мяне, а я за простынь, пад койку.

Немец падышоў — трах, яе забіў, а сам адышоўся і запаліў.

I я сяджу, гару. А тут кругом поўна немцаў — няма як выйці ўжо. Усё гарыць.

А тады адышліся немцы, я тады выпаўзла ў гарод і далей, далей — папаўзла і пабегла аж у другую дзярэўню…»

Ева Горб, 66 гадоў. Пузічы Салігорскага раёна.

«…Яны паехалі туды ў лес, кажуць, акружылі там людзей і не пусцілі іх на гала з лесу выйці. А там быў раней маёнтак, у будынак у той, у хлеў увагналі… I я да вечара не знала, што іх няма.

Ну, так стаў гарэць агонь, што да неба стоўб чорны. Ну, гэтыя ізвозчыкі — усякія ёсць людзі, — еты цягне дабро людское, што засталося, а другі, з латышоў ён, кажа:

— Ой, кабетка, за што ж вашы людзі загінулі, і старыя, і малыя, і з дзеткамі, і з калыбелькамі…

Я не знала, дзе я дзелася, а далей гэта чую…

I ўсяго я засталася. Семсот восемдзесят душ спалілі ў адным хляве — яшчэ памешчыкаў быў хлеў.

З сяла ўсяго тры чалавекі засталося. Ды яны паўміралі ўжо.

А мы гэта з пасёлка».

Алена Лапаць, 62 гады. Гарэлае Докшыцкага раёна.

«…Адна я засталася… (Плача.) Я ўжо забылася шэсць раз, як гэта было…

Сям'я ў нас была… Ну, быў яшчэ і бацька і маці, і сястра была ў мяне. Сястру нашу забілі — мы яе не найшлі. Яна пашла ў другую дзярэўню, у Кліннікі. Ну, а я засталася. I мы тут з жанчынай… Пацяруха Марфа была. I мы з ёю ўбеглі ў хату сначала, як палілі. Яны хадзілі па дзярэўні і білі, у кожную хату заходзілі. Мы ўскочылі ў хату. I яшчэ жанчына другая, Пацярухі Піліпа жонка, і мы ў яму ускочылі. Ды ўжо гарыць хата. Мы ўвідзелі, што гарыць, — выскачылі праз акно. Дык гэтая Пацярухава жонка засталася тут, ля будынку, а мы выскачылі ў ячмень.

Падыйшоў.

Мы — ляжалі адна за адной.

Яе ўбіў на месце, а мяне раніў у руку, і во праз шыю куля прайшла.

Вот і ўсё…»

Параска Козік, 60 гадоў. Бабровічы Івацэвіцкага раёна.

«…Была бярэмянная. Маленькі — тры гады. А хлопчык, сем гадоў, сам уцёк у лес.

Прыйшоў у хату немец:

— Матка, дай палатна на анучы. Не ўзяў.

— Матка, дай малака. Не піў.

— Матка, сёння вас будуць убіваць.

Голая, як была, у адной спадніцы ўцякла з хаты. Яны з вінтоўкамі за мною.

— Ідзі туды, дзе б'юць!

А я ў алешнік. Бачу — свякроў забілі. Бегла па кабылу. Лезла я пад дрот, учапілася. Стралялі — спадніцу ўсю мне пажэглі. Гэта, думаю, мая жысць.

Немцы хадзілі — пастушкоў шукалі, дабіваць. Пацанят. Мой хлопец сядзеў за карчом.

Радзіла ў лесе. Зрабілі мне мужчыны будку. Пад снегам начавала. Як радзіла, два дні не было чаго есці. Знайшла казляка, упякла яго, дала малому ў роцік — узяў і ўціх. Каб цяпер гэта — век бы не выседзеў. Мужчыны буду зрабілі, хто што прынясе. Усю зіму сядзела. Яго пакармлю, а сама так страдала.

У лесе былі, пакуль не кончылася вайна.

Гэта, што там радзіла, у Целяханах цяпер, ужо дом сабе збудаваў…»

Зінаіда Рута, 55 гадоў. Асвея Верхнядзвінскага раёна.

«…Нас злавілі ў лясу. Дзвесце пяцьдзесят чалавек. Бо немцы шчыталі: «дзвесце пяцьдзесят». Усіх у рад выстраілі і пусцілі па нас аўтамат. Кагда аўтаматы прайшлі па нас — мы ўсе пападалі. У мяне дочка на руках — убілі. Дзевачка, два годзікі было,

Пытанне: — Калі яны вас выстраілі, дык нешта гаварылі вам?

— Пастроілі ў рад па чатыры чалавекі і пусцілі аўтаматы. А калі пусцілі аўтаматы, мы ўсе пападалі. Я ў плячо ранена, у наге пуля ў мяне. А дочку ўбілі. Дочку — за ўтарым разам, кагда пусцілі аўтаматы, дочку ў вісок папалі. А я сама ранена сюды, гэтая старана ў мяне была ўся чорная. Абпалілі, калі з аўтаматаў стралялі.

Пытанне: — А як вы потым выйшлі адтуль?

— Ну, я не адна засталася. У нас тут Скрыпка ёсць. Я была так нагой павярнуўшы, а яна стала мяне будзіць:

— Зіна, Зіна, уставай! Ты жыва ілі нет?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 108
  • 109
  • 110
  • 111
  • 112
  • 113
  • 114
  • 115
  • 116
  • 117
  • 118
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: