Вход/Регистрация
Я з вогненнай вёскі...
вернуться

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

(З расказу жыхаркі Капацэвіч Вольгі Сцяпанаўны Вядзерка.)

На судзе адзін з былых карнікаў нагадаў, як аднойчы яго родны сын сказаў, гледзячы тэлефільм: «Я б сам іх сваімі рукамі…» Пра забойцаў, фашыстаў сказаў… Былы карнік нават замахнуўся тады на сына. Быў вельмі п'яны — гэтым жонка і дзеці вытлумачылі незразумелыя яго паводзіны.

А потым даведаліся…

Многія з падсудных клялі тых, у каго калісьці стажыраваліся, хто камандаваў імі. Малых і буйнейшых сваіх фюрэраў — камандзіраў рот, узводаў — Поля ды Пляца, Цымермана ды Сальскі, батальённых камандзіраў Зіглінга ды Дзірлевангера. А вышэй былі паліцэйскі генерал Готберг ды самыя галоўныя карнікі — гімлеры, гітлеры…

Ды толькі і самі яны, хоць і выканаўцы, але не «дробныя», калі ўдзельнічалі ў такім. Рабілі ж, выраблялі разам з тымі пляцамі ды зіглінгамі вунь што!..

Гэта — з расказу капацэвіцкага жыхара Кузьмы Лук'янавіча Агіевіча.

«— Хазяін?

Я кажу:

— Хазяін.

— А дзе матка?

— Адкуль я ведаю, дзе матка.

— Забірай з сабой дзяцей.

Двое дзяцей было па два гады, а адно — шэсць месяцаў. Хлопчык яшчэ быў, восем лет. Дык таго жынка адправіла за бацькам паліцэйскага, сказала яму:

— Можа, ты будзеш жыць, дык хоць маё дзіця спасі.

Ён не сусед, а проста ішоў па сяле, а ў яго такі самы хлопчык быў, яны ўмесце дружылі… Яны як сказалі мне: «Забірай дзяцей», дык я адразу віжу, што гэта дзела к канцу прыходзіць. Я гавару, што як жа траіх дзяцей вазьму! Дык яны ўзялі на вуліцы дзвюх жэншчын, ды ім па аднаму дзіцяці, а я трэцяга ўзяў — і нас пагналі.

Патом па дарозе мяне адзін дабраволец [26] вызваў… А на мне былі хромавыя сапагі. Вызваў з таўпы народа, завёў мяне ў хату, садраў з мяне сапагі і даў галошы фабрычныя, гаворыць:

26

Так называлі здраднікаў з ліку былых ваенапалонных.

— Дайдзёш!

Загналі нас на плошчу, дзе памятнік цяпер стаіць, і вот на гэтай плошчы, значыць, адбіралі чалавек па пяць, па тры, такімі парціямі, і заганялі ў кароўнік. Тут жа радам. Ага. А ў гэтым кароўніку стаяў ён і расстрэльваў людзей.

Калі папаў я таксама ў тую абору, мяне там раніла…

Пытанне: — Вас заводзяць туды, а вы яго не бачыце, таго, што страляць будзе?

— Чаму не? Ён стаіць і камандуе: «Далыпа, дальша!..»

А трупы ляжаць. Як толькі адышоў ад сцяны, дык ён з аўтамата — шах!..

Ну, а я якраз прыгнуўся, і мне на галаве пуля толькі сарвала кожу. Ну, я ўпаў. Дзіця ў мяне было — дзіця ўбілі. А тыя ж — я не ведаю дзе. I старэйшы хлопчык мой да мяне папаў, паколькі паліцэйскага бацьку таксама туды загналі і расстралялі. Дык хлопчык мой ка мне папаў і пры мне быў. Ну, я ляжаў… Ляжачаму мне папала яшчэ чатыры пулі. Пяць пуль я панёс у аборы. Але касці нідзе не пабіла, толькі ўсё ў мякаці.

Ну, мы паляжалі, пакуль гэта ўсіх перабілі людзей, і патом яны вышлі.

Ну, асталіся некаторыя падросткі. Яны, значыцца, падняліся і гавораць:

— Ужо няма нікога.

Дык голас жа ж мы знаем свой! Я прыпадняўся. I яшчэ адзін мужчына падняўся:

— Ты жыў? Я гавару:

— Жыў.

— Бегчы можаш?

— Магу.

Ну вот, мы падняліся і пабеглі. Басяком. Галошы там засталіся. Вядома ж, яны толькі ваткнуты былі на ногу. I я басяком кілометра тры па снезе прабег. А потым ужо жанчыны за мною беглі і мужчыны. I мне жанчына адна зняла галошы, яна была ў валёнках з галошамі, другая — юбку, я ногі паабверчваў, мы пашлі дальша. I там начавалі.

Нас тады вышла з аборы дзевятнаццаць чалавек.

Пытанне: — А колькі там засталося?

— Забілі чатырыста дваццаць шэсць чалавек. Пробавалі некаторыя мужчыны пабег дзелаць, але іх на хаду… Гяны ва ўсім гэтым шчоце…»

Як здзівіўся, спалохаўся адзін з былых карнікаў, калі яго прывезлі ў сённяшнія Капацэвічы — пастарэлага ўжо, азызлага, — а яго пазнаў Мікалай Іванавіч Рудзеня.

— Ну што, прышла вочарадзь? — спытаўся ён у карніка. — Памятаеш, ты штурхаў мяне пад таго немца, што страляў, а я табе сказаў: «Прыдзе вочарадзь і да цябе!..»

«…Па хатах размясціліся, у каторых былі малыя сем'і, і там яны жылі ноч гэтую, — расказвае Мікалай Рудзеня, — у мяне ў хаце не былі. У суседа былі. У мяне яны паставілі толькі коней у сарай. А ў мяне якраз жыў брат, з сям'ёю жыў, дык яны толькі коней у мяне паставілі. Тая хатка была ўжэ на замку, а ў мяне было і так поўна — дзве сям'і.

Пытанне: — А пра што яны ўвечары гаварылі з людзьмі?

— Што яны там гаварылі — не магу я сказаць, бо я туды не хадзіў. Ну што, яны? — яны пазіралі так, каб што-небудзь зрабіць… Каб якую дзевушку маладую паймаць… Такія працадуры былі, канешне… Рабілі. Насілавалі…

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 112
  • 113
  • 114
  • 115
  • 116
  • 117
  • 118
  • 119
  • 120
  • 121
  • 122
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: