Вход/Регистрация
Я з вогненнай вёскі...
вернуться

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Бягуць, бягуць і бягуць. А таго не знаюць, што яны бягуць, а іх — у хаты заганяюць, б'юць. Да. I палюць. Вот і ўсё.

Пытанне: — Ну, а вы? Вас таксама?

— Нас шэсць чалавек ішло з косамі. Ну, і іх ішло восем.

— Кідайце цераз забор косы, — загадваюць.

Ну, мы і бросілі. Як бы на цяперашні розум, дык развярнуў бы гэтай касой — не справіўся б мяне застрэліць, як яму галаву ссек бы касой. Дурныя, можна сказаць, былі. Вот і ўсё. Не вучаныя. Не здагадваліся, што гэта робіцца.

Пытанне: — Аяк яны адзеты былі?

— У форме. Ага. Ну, дык мы ідзём з луга, а часавыя смяюцца. А чаго яны смяюцца, мы ж не знаем. Сустракаем па вуліцы гэтых, каторыя заганяюць і б'юць. Гавораць:

— Стоп! Назад заварачвайце! Брасайце косы цераз забор.

Ну, і бросілі. А тут гарыць. Пытанне: — А крыкі людзей чуваць?

— Не чуць нічога. Нічаго не чуць, а толькі стральба і ў гэтым канцы гарыць. Да. Ну, нас завярнулі і кажуць:

— Захадзіце ў гэту хату.

Мы заходзім у хату гэтую, а тут поўна ўжо загната. Людзей. I зразу ж гранату нам сюды — шарах! Граната ўзарвалася. Крык! Закрычаць — утарая! Трэцяя! Ну, кагда трэцяя, тагда ўжо ўсё. I замоўклі.

Пытанне: — А вы як у гэты момант?

— Я замеціў, што ён у дзвярах чаку з гранаты вынімае — я ж быў на вайне ўжо. Я ж у Фінляндыі быў на вайне, дык я знаю аружыя.

— Лажыцеся!.. Гранату кідае!

Я сам толькі ўспеў кінуцца, каторыя ляглі, каторыя не — ён ужо кінуў гранату. I мальчык, катораму жывот вырвала — граната перад ім узарвалася, — ён бросіўся на мяне. Яго галава на маю галаву папала. I кагда ўжо трэцюю гранату яны кінулі, узарвалася — усё, цішына стала. Дым гэты сышоў нямнога — заходзе адзін, немец ці паліцай, і правярае каждага. I з вінтоўкі дабівае. Гэтага мальчышку — ён яшчэ жывы быў — пацягнуў, ён лыпнуў вачамі, дык ён яму ўдарыў, а яго галава была вышэй маёй, і мне толькі фуражку прабіла. А самаго не затрывожыла. I з етай групы вышла нас два не ранетых, я тожа не ранеты быў, ета не раненне, што шапку прабіла, валасы выскубнула. Да, і два ранетых вышла. А ўсе пагібшыя ў гэтай групе. Там народу, можа, сорак ці пяцьдзесят чалавек было — я не магу точна сказаць.

Пытанне: — Вы доўга ляжалі?

— Не, як яны тольківышлі… Я сазнанне не губляў, я слышу: выходзіць… вышаў… пайшоў… разгавор, пайшлі на вуліцу… Да, як на вуліцу пайшлі, я падымаюсь. Кругом паглядзеў — няма нікога, усе ляжаць! Ціхонька гавару:

— Ці ёсць хто жывы? Да. Другі гавора:

— А я жывы. I другі кажа:

— Я ранеты, але жывы.

Што рабіць? Да. Давай на чардак. Мы на чардак усхваціліся. Там дыра была. Да, я наблюдаў. Яны пашлі ў адну хату. Пасля далей. Я гавару:

— Будуць паліць, усё, мы пагарым тута.

— Ды не будуць!

— Ды як не будуць, дым ідзець жа, гарыць што-та. Ну, саскочылі і — у гарод. Ячмень быў. У ячмень гэты. Да. I там поўзалі да гэтаму ячменю. А там праз лужок у жыта.

Пакуль часавы адвярнуўшысь быў. I ў лес.

Пытанне: — Аў вас сям'я была?

— Усіх пабілі. Адным словам, сродства, братніх дзяцей, сёстры і браты ў мяне, — пагібла ў тое ўрэмя ў мяне дваццаць пяць чалавек. I жану ўбілі…»

Так гэта бачыў Палікарп Мікалаевіч Шакуноў. Мы яго сустрэлі на красніцкай вуліцы, вёў каня з пашы, можа, як тады, трыццаць год назад, — мы яго спынілі, спыталіся, хто мог бы расказаць, «як білі»…

— Ёсць, засталіся людзі. Я застаўся. Адамкнулі нам клуб, і пакуль Палікарп Мікалаевіч расказваў, збіраліся яшчэ жыхары ранейшай, забітай Красніцы. Прыходзілі па аднаму. Садзіліся ўздоўж сценкі, каля акон і моўчкі слухалі тое, што бачылі, перажылі і самі.

857 чалавек тады забілі ў Красніцы…

Пётр Юр'евіч Перапечын.

«…Я быў малы. Нас было ў маці чэцвера малых. Брат дваццаць шостага года, каторы астаўся жывы, сястра трыццаць трэцяга і трыццаць сёмага — брат. Ацец умершы ў трыццаць сёмым годзе. Брат старэйшы пайшоў хавацца ў ячмень, а ў гэта ўрэмя бяжала Бабкова Марыя. Яна цяпер у Магілёве жывець. Дзяўчына. Выскачыла. Мы ў адным класе вучыліся з ёй. Бегла і крычала:

— Уцякайце, хавайцеся, б'юць усіх падрад!

Я маці стаў прасіць, гаварыць, што, значыць, пайдзём хавацца. Маці што-та, ілі расцяралась яна, ілі што:

— Нікуды, — гаворыць, — не пойдзем.

Ну, тагда я стаў прасіць, каб меншага брата ці сястру аддала, штоб мне пайсці ўдваіх. Яна не пусціла, гаворыць:

— Ідзі, еслі хочаш, адзін, раз табе нада так.

Ну, і патом, у ета ўрэмя, кагда мы… Убачылі мы ўжо, што падзвігаюцца сюды, мы на свой двор зашлі там к сараю, селі паўз забор: я самы крайні сеў. Заходзяць двое. Адзін гаварыў па-нямецку, адзін па-руску, каторы гаварыў па-нашаму — гэты з вінтоўкай. А той з пісталетам. Стаў на праходзе. Зайшоў той, каторы гаварыў па-руску, ён, канечна, дабраволец.

— Ідзіце ў хату, лажыцесь.

Ну, матка тут на каленкі, усе мы радам там, давай прасіцца там. «Паночкі, галубочкі» — там усё гэта… Ну, патом ён, значыць, хацеў мяне прыкладам ударыць. Я зразу сабраўся і пайшоў уперадзі. Пайшоў уперадзі, за мной сястра, трыццаць трэцяга года. Я як ішоў, — у нас дзве хаты было, — на ўтарую хату прайшоў, а маці з маленькім, трыццаць сёмага гэты, — у той хаце. Ён адразу… Маць убілі насмерць зразу. Брат доўга мучыўся. Патом зайшоў — сястру зразу насмерць. А мне сюда вот у плячо ўдарыў, сюда пуля вышла. Як ляжаў, закрыўся і глаза закрыў. Кроў пайшла, я ляжаў, ну, хто яго знае, прэдпалажэнне — кнігі чытаў жа — кроў ёсць, думаю: скора я памру ці не? Ну, патом яны… Там стаяў атцоўскі яшчэ, ну, па-нашаму, як чамадан такі, сундук такі. Яны там, што лучшае было, выкінулі, пасматрэлі ўсё, перакапалі, ка мне сюды ў кроў выкінулі. Ну і выйшлі з хаты яны тады, пайшлі, значыцца. Я ўстаў, сястру гэтую перавярнуў — мёртвая. Матка ляжыць — тожа мёртвая. Я яшчэ брата на рукі ўзяў, панасіў. Ён тожа кончыўся. Я яго матцы на руку палажыў, у акно паглядзеў — нікога няма.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 130
  • 131
  • 132
  • 133
  • 134
  • 135
  • 136
  • 137
  • 138
  • 139
  • 140
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: