Вход/Регистрация
Мёртвым не баліць
вернуться

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Гвардыіі маёр запасу.

Ён адразае кавалак біфштэкса і апраўляе яго ў рот. Маёр? Можа быць. Вядома, пасля капітана — маёр. Калі сапраўды не Сахно, дык, мусіць, які камандзір батальёна. А мо палітработнік? Ці пампатэх? Калі, скажам, танкіст. Калі танкіст — я яму прызнаюся ва ўсім і папрашу прабачэння. Перад танкістам я зніму шапку.

20

З пагорка дванаццаць нямецкіх танкаў відаць як на далоні. Звузіўшы інтэрвалы, усе ў рад яны паўзуць па шырокай разлегласці балкі-лагчыны. Праўда, паўзуць асцярожна, відаць, не імкнучыся гусеніцамі душыць уцекачоў — яны іх нішчаць агнём. Глыбінны нутраны гул, усё мацнеючы, плыве над зямлёй.

На фланг я ўжо не бягу. Прыгнуўшыся, уваходжу ў ланцуг, дзе ён трохі радзейшы, і падаю ў снег. Снег тут не глыбокі, навокал тырчыць шэрае дуддзё быльнягу. Справа ад мяне шавеліць ствалом нехта ў паўшубку — ці не камандзір які? Толькі ён не камандуе. Цяпер ён, як і ўсе, радавы ў гэтым ланцугу старшыны Еўсюкова. З другога боку ад мяне таропка месціцца ў снезе даўганогі баец у кароценькім шыняльку. Над заснежаным марозным стэпам блішчыць у смузе невысокае зімовае сонца.

Здаецца, мы ўсе загінем. Каб вызначыць тое, не трэба быць празорцам — дастаткова паглядзець наперад. I, па сутнасці, так недарэчна! Пасля загіне Юрка, Каця. Наўрад ці ўратуецца і Сахно. Можна лічыць, што кожны з нас адзін для другога — ужо не існуе. Я — для Юркі, ён — для мяне. Застаюцца хвіліны. Апошнія мае хвіліны. Самотнае гэта прадчуванне раптам бурыць недалёкі крык. Гэта ў ланцугу прыўстае на каленях старшына. Яго цёмная куртка дэсантніка здалёку відаць на аснежаным доле.

— Агонь! Якога храна ляжаць! Агонь!

Так, вядома, трэба агню. Інакш, чым мы можам стрымаць гэтыя танкі? Толькі што мы ім зробім нашым агнём? Каб хоць парачку ПТР. Ды каб гранаты…

З ланцуга рэдка і бязладна пачынаюць бахаць вінтоўкі. Нехта пускае доўгую чаргу з аўтамата. Танкі, напэўна, пакуль нас не бачаць. Я ляжу ў нейкім здранцвенні, увабраўшы рукі ў мокрыя рукавы шыняля. Мерзнуць пальцы. Да самага калена гарыць, ные нага. У маім карабіне ўсяго пяць патронаў, і я выпушчу іх, калі танкі падыдуць бліжэй. Каб пацэліць хоць бы ў які трыплекс…

Танкі хутка сунуцца ўсё бліжэй. У балцы цяжкі маторны гул, прыглушанае стракатанне гусеніц. Уцекачоў перад ім ужо не відаць — жывыя ўсе за павароткам. На шырокім бязладным шляху, здратаваным мноствам ног, — некалькі трупаў, разбітая фурманка, бліжэй — наш, напэўна, сканалы, конь. Аднак нехта там ажывае і пачынае грабціся з-пад самых танкаў. Знямогла валочыць па снезе, відаць, перабітыя ногі. Зараз жа на лбе пярэдняга танка ўспыхвае агністая бліскаўка, і чалавек назаўжды выцягваецца на снезе.

— Агонь! Агонь!.. — крычыць Еўсюкоў.

Я кладу на далонь карабін і прыцэльваюся. Прыклад туга б’е ў плячо, і мне шкада марна патрачанага патрона. Мусіць, неўзабаве ён мне ой як спатрэбіцца! Нетаропка пачынаю цэліцца зноў. I тут выбух грымотна рве побач. Позірк губляе цэль, мяне абдае смуродам і снегам. На выбух я не азіраюся — я толькі адчуваю: ну вось і ўбачылі! Цяпер трымайся! Цяпер дадуць жару.

Але што гэта? Збоч па снезе цераз балку, нібы парваўшыся, мільгае чырвоная нітка. Раз, другі. I над адным танкам на касагоры з’яўляецца дымок. Я кідаю позірк на суседа ў паўшубку. Так і ёсць — гэта ён б’е трасіруючымі. Толькі чаму дым? Няўжо падпаліў?

— Тр-р-рах! Тр-р-рах!

Ірве з недалётам, перад ланцугом. На некалькі секунд танкі прападаюць за снежна-земляной хмарай выбухаў. Я тыцкаюся тварам у дол. Наўкола шастаюць камякі, і калі вецер зганяе з варонак дым, наперадзе — незразумела радасны цуд: адзін танк гарыць!

Проста не верыцца, але так. Танкісты з яго ўжо павыскоквалі. У борце і ў вежы расчынены люкі, зад увесь у агні. Два бліжнія да яго танкі спыняюцца. Пагорак адзываецца траскотнай вогненнай ярасцю.

— Па бочках агонь! Па бочках! — праз гул і грукат прарываецца зводдаль крык Еўсюкова.

I тут толькі я разумею: на танках бочкі з гаручым. Таму і такая ўдача.

Я прыцэльваюся ў нейкі бліжэйшы да нас танк, які марудна паварочвае свае шырокія грудзі на наш пагорак. Здаецца, у яго на борце нешта тырчыць. Бочкі ці не, адсюль не разгледзіш. I я паспешліва страляю збоку, пакуль гэтае нешта яшчэ не закрыла вежа. Толькі знаку ад майго стрэлу ніякага — ні агню, ні дыму. А побач яшчэ і яшчэ бліскаюць трасіруючыя суседа ў паўшубку.

Той, задні, ужо апантана гарыць. Чырвоныя космы агню шугаюць на ветры, і чорны хвост дыму размашыста сцелецца над стэпам. Астатнія яго пакінулі, абышлі і паспешліва разварочваюцца ўнізе на наш пагорак. Паветра над ланцугом туга ніжуць іх густыя малапрыцэльныя чэргі.

«Не, гэта вам не ў балцы! Гэта вам не ў балцы!» — крычыць ва мне злы, няўрымслівы голас. Нядаўняя паныласць знікае. Я ўжо гатовы біцца. Я нават хачу, каб яны хутчэй падышлі. Дзіўнае, незразумелае жаданне! Але ўсё роўна хачу. Мяне распірае запал і зларадства. I, мусіць, толькі таму, што гарыць іх падпалены куляй танк. Астатнія ж адзінаццаць сунуцца бліжэй. Неўзабаве нам будзе туга.

Але хай!

Ланцуг дружна бахае, стракоча, грукае бязладнымі стрэламі. Упарта б’е трасіруючымі сусед. Я прыглядаюся да ягонай вінтоўкі, і ў мяне з’яўляецца здагадка, што яна трафейная, як і мой карабін. Гэта нараджае пэўную думку. Я падхопліваюся са свайго месца і на каленях і руках кідаюся ў снег. Ззаду зноў блізка гахае. Зямля пада мной пругка ўздрыгвае, асколкі распорваюць неба. Я падграбаюся да чалавека ў паўшубку.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: