Там, за вёскай, у полі дзьве стаялі таполі, Як адна, дзьве таполі стаялі,I стагналі у полі сухавейна таполі, Як адна, дзьве таполі стагналі.Аб Усходзе у полі ўсё шумелі таполі, Як адна, дзьве таполі шумелі,I аб Захадзе ў полі лісьцьмі пелі таполі, Як адна, дзьве таполі ўсё пелі,Што пануюць у полі над дубамі таполі, Як адна, дзьве таполі пануюць,Што начуюць у полі самаўладна таполі, Як адна, дзьве таполі начуюць…Неба помсту у полі тут пачулі таполі, Як адна, дзьве таполі пачулі,I навекі у полі дзьве заснулі таполі, Як адна, дзьве таполі заснулі.
Лес
Ці знаеш ты, дзяцюк нядбалы,І ты, дзяўчынка дарагая,Лес гэты цёмны, лес падгалы,Што зь веку ў век нам байкі бае?Цікавым вокам і душоюШмат пераняць чаго там можна,Як там усё само сабоюЖыве паважна, асьцярожна.Там зьвер туды-сюды шнуруе,На гальлі птушка там трасецца,Там хвойка з хвойкаю талкуе,Як дзе кума з кумой на рэчцы.Зімой сапе сьцюдзёнай думай,Улетку песьняміь уп'ешся,А ўвосень там — ах, шумы, шумы!Ня чуй — сьлязою абліешся!Няхай жа сьвісьне ў ім сякера:Застогне бедны ён, застогне…О пушча, цёмная ня ў меру,Чыя душа з табой ня дрогне?!
Бор
Цёмна і хмарна, хмарна і цёмна,Як ноч, пустынна раскінуўся бор;Горда над нівай высіцца соннай,Зь небам вядзе патайны разгавор.Глуха нясуцца вольныя шумы,Веткі касматыя гнуцца, трашчаць;Родзяцца ў сэрцы дзіўныя думы,Хочацца пушчу падслухаць, паняць.Што ты, аб чым ты, бор неспакойны,Гэткую гутарку ў шуме завёў;Ці сваёй доляй ты недавольны,Ці што ня так ты на сьвеце знайшоў?Можа, ты ўбачыў сьлёзы нядолі?Можа, дзяцей тваіх недруг пацяў?Можа, пачуў ты звон путаў няволі?Можа, няшчасных жыцьцё ты паняў?А можа, вецер, што скрозь гуляе,Што-небудзь новае збаяў табе?..Эй, гавары ты, пушча глухая!Слухаць прыйшоў я здалёку цябе.Цёмна і хмарна, хмарна і цёмна,Як ноч, пустынна раскінуўся бор;Горда над нівай высіцца соннай,Зь небам ён толькі вядзе разгавор!
Воўк
Топчучы верас і мохЦёмных імшараў і лоз,Выбрыў на сонны разлог,На аплясьнелы пакос.Зубам ляскоча аб зуб,Вочы палаюць агнём;Стаў, як калода, як слуп,Стаў і азваўся выцьцём.Выў сярод дрэмлючых ніў,Як бы на суд каго зваў,Хто сатварыў, спарадзіў,Хто узрасьціў, гадаваў.Ноч — ён на вырай, на жыр;Дзень — у бярлогу, як смоўж…Пустка удоўжкі і ўшыр,Пустка ушыркі і ўдоўж…Выў ён, а рэха ўсё ўдальЗ рогатам дзікім плыло,Толькі ня віўся ў ім жаль…Рэха пракляцьце нясло.
Ваўкалак
Як зьмеркне, як ноч дзень зваюеI зораў паявіцца знак,Па нівах, па сёлах шнуруеТуды і сюды ваўкалак.У поўнач на пні і на сталіЗьнімае, ўзьдзявае свой від;Ня кеміць ні крыўды, ні жалю,Ні наспаў магільных, ні пліт.На веры людской і павазе,Хаваны між яраў і лоз,У кожны надворак залазеI водзіць трусьлівасьць за нос.Паношыцца ў кожнай прыгодзе,Сьмяяцца ня дасьць над сабой;Малітвы на губы наводзе,Як лістам, трасе цемнатой.Ці з ласкай яго, ці няласкай —Рахунак вядзе забабон;Складаецца казка за казкай,Падданых зьярміў ён мільён.Лет тысячы зьела няпамяць,За богам узводзіцца бог,Сто ўсьпелі праўд новых спаганіць —Ніхто ваўкалака ня змог.Як толькі зямля заначуеI зорак абойдуць рады,Па нівах, па сёлах шнуруе,Шнуруе туды і сюды.
Ў вечным боры…
Ў вечным боры цемнатворыСкачуць, плачуць, весяляцца;Жнуць, зьбіраюць дзіва-жніваЎ сонным полі, ў горкай долі.Ночай ходзяць, днём заводзяць,Твораць, мораць яснагляды;Веюць, сеюць плесьні ў песьніНа палаці ў кволай хаце.Як начніцы-чарналіцы,Скрыпам, шыпам маладзяцца:Кінем, плюнем чары-марыНа паляны нечапаны;Над курганам незабранымСкруты-путы разасьцелем,Сном-травою станем, глянемНа няўлады, на пасады…З чорным богам прад парогамСталі ў хвале, як кароны,I пануюць — скачуць, плачуцьЦемнатворы ў вечным боры.
Хохлік
Як зайграе ў лесе хохлік, —Замірае песень воклік;Як зачэпіць мох і лозы, —Аджываюць сьмех і сьлёзы…Ў цёмным яры скачуць чары,Кветка чахне на папары,Лісьць трасецца на асіне,Вогнік блукаецца сіні.Барадой лясун ківае,Шалы нетрай спавівае;Ваўкалак за дамавінайВыпаўзае на пуціну.Ад загону усьветыСухалесы, пустацьветы.Хохлік грае, ведзьма скача,Ноч сьмяецца, сонца плача,Толькі песень не чуваціНа стаптанай сенажаці.
Чорны Бог
У караўніцах амшалых З галавы да ног,Зь дзікіх багнаў, перавалаў Выбрыў Чорны Бог.Вызваў пошасьці, начніцы, Цемрай зазіяў;Тушыць новыя мглавіцы, Тушыць новы зьяў.Ногці смольлю разлапушыў, Ногці-верады,З гікам пудлівыя душы Гоніць дзе-куды.Цемравіца, суталока Зьверзлася ў адно,Лезе звага, ненарока Ўсё на дно, на дно.З каршунамі, з курганамі Занялася прыць, —Чорны Бог заняўся пламем, Чорны Бог гарыць.Паланейся, развугляйся, Зьмейны Чорны Бог, —Ты йшчэ зь Белым не зраўняўся, Ты яго ня змог!..