Кончыцца лета гарачае,Кончыцца воля-раздольле;Кветкамі лог не харошыцца,Збожжам ня хваліцца поле.Косы ня сьвішчуць сталёвыяУ соннай траве сенажацяў,Серп на вайну ня йдзе з коласам,Песень, і тых не чуваці.Сонна адна-адзінокаюГруша стаіць над мяжою, —Лісьце скідае пажоўклае,Сыпе асеньняй нудою.Неба штодзень пахмурнейшае,Сонца штодзень на ім меней,Птушак заціхла чырыканьне,Нейкае ўкруг зьнемажэньне.Вецер заводзіць у коміне,Быццам жыцьцё сваё ганіць;Думы старыя, халодныяСэрца пужаюць, як зданьні.Так і ўцякаў бы ад гэтагаТам гэт'! За горы, за рэкі,Каб чалавек ды мог скрыцісяАд сваёй долі навекі.
II
Сьцелюцца цэлы дзень росы,Вечны цень сьпіць на зямлі,Бледныя сонцавы косыВыглянуць рэдка калі.Здаля даносяцца шумы,Ў коміне шумы пяюць;Ціснуцца буднія думы,Сноў забыцьця не даюць.Нейкая зводная сілаЗ выглядам вечна старымВабіць здалёку магілай,Крыжам міргае сваім.
III
Змоўклі лісьцястыя шэлесты,Гальлі худыя тырчаць,Мёртвыя дзе-нідзе верастыЗеленяй зводнай блішчаць.Цягнуцца дрэвы расхутаныК небу з балотных нізін, —Корань, у жвіры заплутаны,Не адпускае галін.Рогат зьвярыны пакоціццаДзікім жаданьнем бяз слоў, —Пушча замрэ, закалоціцца,К воблакам цягнецца зноў.
IV
З гальных ліп і бярозЛісты валяцца,Між павалаў і лозРассыпаюцца.Шапацяць, шалясьцяцьЗалацістыя,Веткі ў неба глядзяцьПусталістыя.Дачакаўшы вясны,Зноў ажыўляцца;Не паўстануць лісты,Што асыплюцца.
V
Неба поўна сівых хмараў,Сьвет палошча дождж сьцюдзёныЧорнай кучай на папарыЧахнуць каўкі і вароны.Сонца ўжо ніхто ня бача,Вецер вые, завывае;Восень стогне, восень плача,Думы сумам спавівае.Ў маёй хаце у пахілай —I няцёпла, і нявідна,Выглядае, як магіла,Выглядае неяк крыўдна.I ў душы, хоць плач, як нудна,Гэтак цёмна, як і ў хаце;Ой, як нудна! Сказаць трудна…Галасіў бы, слаў пракляцьці.Галасіў бы, як галосеВецер гэты, восень гэта,Каб аж рэха разьляглося,Гэт, на цэлае паўсьвета!Каб ляцела, не сьціхалаПа шырокаму па полю,I ўсім чыста апявалаМаю горкую нядолю.
VI
Дзе ты схавалася, яснае сонца, Ясныя летнія дні дзе падзеліся? —Сьцюжа гуляе па роднай старонцы, Зімнія песьні расьпеліся.Стогнуць мяцеліцы грозныя ў полі, Ціснуцца думы пра шчасьце былое,Сэрца лядзеніцца з жалю, зь нядолі — Беднае сэрца людское.Беднае, беднае… Колькі мучэньня Быт чалавечы табе пасылае!..Ох, каб не сэрца, было бы сьлёз меней, — Шчасьліў, хто сэрца ня мае.
VII
Ў думах нявесела,Сэрца сьціскаецца;Цёмная, золкаяВосень збліжаецца.Неба пакрыласяМглою, туманамі,Галкі узносяццаПа-над курганамі.Поле шырокаеПусткай абселася,Дуброва шумнаяЗь лісьцяў разьдзелася.Імжыць сьцюдзёністыДождж над зямелькаю,Сьвет пакрываючыЖаласьцю нейкаю.Людзі у курныяХаткі пакрыліся, —Радасьць мінулася,Песьні забыліся.Бабка старэнькая,Зможана мукамі,Казкі даўнейшыяШэпча з унукамі.Віхар у комінеЖудка заносіцца,То як бы жаліцца,То ў хату просіцца.Ў думах нявесела,Сэрца сьціскаецца;Цёмная, золкаяВосень збліжаецца.
Восень
Вось і па леце… Няма яснай гожасьці;Восень запела пагудку сваю;Нудна, жаль нейкі адцьвіўшай прыгожасьці,Гіне ахвота к пацехам, к жыцьцю.Вока не пасьвіцца зеленяй, коласам,Сэрцу раздольля, прывольля няма;Вецер заводзіць нябожчыцкім голасам,Вые, рагоча, як ведзьма сама.Лісьце струпеўшае з дрэў асыпаецца,Веткі шкілетамі сталі бязь іх,Воўчыя зрэнкі між пнёў палыскаюцца,Птушчын і лопат, і шчэбет заціх.Неба адзелася цёмнымі хмарамі,Сыпе сьцюдзёнай слатою, дажджом;Жоравы, гусі лятуць над папарамі…Цёмна, пагібельна, сьлёзна кругом.Штосьці трывожнае, зло-непрыхільнаеСунецца з гэтай мярцьвячай глушы…Восень панурая, восень магільная!Страшна ты чуткаму сэрцу, душы.
Зіма
Было цёпла. У ваконцыЗаглядала ясна сонца.Аж, ні села і ні пала,Зіма зь сьнегам загуляла!Усю нашую старонкуСпавіла, як у пялёнку, —Няма траўкі, няма кветак,Пуста гэтак, мёртва гэтак!Сьціхла рэчка, як забіта,Пад шкляною лёду плітай;Лес пашумам не гамоніць,Птушак песьнямі ня звоніць.Век халодны без адмены,Мароз стукае у сьцены,А ад сьнегу днём і ночайІскры сыплюцца у вочы.Скрыпяць санкі на марозеПа высьлізьганай дарозе…Эй, каб шчаснай больш часінкі,Вось бы зьлётаў да дзяўчынкі!..
Сьнег
Залягла, як пасьцель,Лебядзіная бельНа загон, на курган.І кажан, і груганЗанямеў не на сьмех: Гэта сьнег, толькі сьнег…За старухай-зямлёйТы пасьцель, дружа мой,Узваліў на душу,Як бы крыж на мяжу,I ўжо рад не на сьмех: Гэта сьнег, толькі сьнег…Думкі, сэрца, паглёдАбліў лёд, скаваў лёд.Так спавіў, спавіў сам,Каб лягчэй было там,Дзе жыцьцё не на сьмех: Гэта сьнег, толькі сьнег…Ты і жыў, і любіў,Ты ня ўмёр — і забыў,Каб нічога ня дбаць,Сьмела ўдаль паглядаць,Быць самым не на сьмех… Гэта сьнег, толькі сьнег…Хтось — сваяк, не сваяк —Як жыў, скончыўся так.Прагудзеў поп і звон,Ідзі з памяці вон:Бой за хлеб не на сьмех! Гэта сьнег, толькі сьнег…Мо' і лёгкія дні…Не зачэпяць аніНі бяда, ні нуда,Ні агонь, ні вада…Само шчасьце, сам сьмех! Гэта сьнег, толькі сьнег…