Вход/Регистрация
Луп
вернуться

Станкевіч Юры

Шрифт:

— Ігар, назад! — выдыхнуў ён.

Але хлопчык працягнуў пачырванелую на холадзе далонь да галавы звера, вось ён дакрануўся да кончыкаў ваўчыных вушэй і па скуры Лупа хвалямі прайшла дрыготка, і вось далонь апусцілася на ваўчыную галаву.

Луп, вядома, зразумеў, што чалавечае дзіця не пагражае яму, але ж усялякі напад, свядомы ці не, усялякае ўварванне на яго тэрыторыю заўсёды лічыў як замах на яго, які ён павінен быў адбіваць. Луп адчуваў усё гэта вельмі акрэслена і дакладна. Ён адчуваў бы сябе значна лепш, каб яму на галаву паклалі галавешку, чым гзта дзіцячая далонь, пяшчотнае цяпло якой пятсло яго зараз болып за агонь. Ён увесь дрыжэў, верхняя губа прыўзнялася, і паказаліся вострыя белыя іклы, і ўсе чакалі са страхам, але ён раптам, нібы ад спакусы, адвярнуў галаву ўбок і заплюшчыў вочы. Хлопчык перамог.

Карнюшка, які спачатку стаяў як слуп, кінуўся да іх, але хлопчык ужо зняў руку з галавы ваўка, павярнуўся, ішоў назад і ўсміхаўся пераможна. Акцёр падхапіў сына на рукі.

Людзі загаманілі, заварушыліся, пачуўся нават смех. Напружанне спала.

— Ну што, пераканаўся? — з вышыні спытаў Ігар.— Чаму ж ён мяне не ўкусіў?

— Смелы малец, малайчына.

— А калі б кінуўся — ды за горла?

— Усё-такі звер.

— Якія тут жарты, дзягу зняць ды аперазаць...

— А воўк несапраўдны, не...

— Замест вартаўніка не пакінеш.

— 3 яго карысці, што ад свечкі цяпла.

— Лепш тую шаўку, што пад нагамі бегае. Яна хоць гаўкаць умее!

Акцёр, які толькі апрытомнеў і перамог нема­лую боязь, раптам адчуў гонар за сына.

— Ну што,— спытаў ён у Карнюшкі,— чаму твой звер не кусае?

Карнюшка ссунуў шапку са змакрэлага лоба.

— Дзіўна,— сказаў ён.— Цуд!

Мастак, які назіраў увесь час за ваўком, зрабіў крок наперад і скінуў рукзак.

— Болып не раю нікому падыходзіць,— сказаў ён змрочна.— Я іх звычкі крыху ведаю. Папярзджваю — не рабіце глупства!

— Чаму? — спытаў Акцёр.

— Ваўкі незвычайна чуллівыя і нервовыя істоты,— растлумачыў Мастак.— Пра іх мне шмат парасказвалі. Па-першае, яны беспамылкова вызначаюць небяспечных для сябе людзей, а па-другое — ён дзіцё пашкадаваў, а даросламу не даруе.

Мастак хацеў ісці далей, але раптам перадумаў. Ён выцягнуў з рукзака вялікі блакнот, з бакавой кішэні дастаў аловак і пачаў маляваць. З’явілісялабатая галава, моцныя лапы, падгалістае тулава, ланцуг.

Студэнт з цікаўнасцю зазірнуў яму ў блакнот жоўтымі вачыма.

— А вось і Мастак з’явіўся,— з павагай сказаў ён.

Акцёр апусціў на зямлю сына і ўсхвалявана агледзеў купку людзей.

— Людзі! — сказаў ён.— Людзі мы ці не? Ча­му пакутуе жывёла на ланцугу? Што мы збіліся, як авечкі ў дождж?

— Волю ваўку! — падтрымаў яго Студэнт.— Ён дастойны яе!

— Так,— ажывіўся Філосаф.— Волю яму!

— Адпусці звера!

— Няхай жыве!

— У лес яго!

— Яшчэ чаго,— сказаў Карнюшка.— Карміў колькі, а цяпер адпусціць? Няма дурных!

— Досыць! — ускіпеў Акцёр. Ён зняў з галавы капялюш (галава аказалася вялікая, а на макаўцы была лысіна), выцягнуў з кішэні чырвонец і кінуў туды.— Вось усё, што маю! Падтрымайце! Выкупім жывёліну, і няхай яна будзе вольная! Навошта яму ненавідзець нас, а нам яго!

У натоўпе заварушыліся.

— Я дам,— раптам сказаў Мешчанін.— У мяне восем рублёў.

Філосаф дастаў і паклаў у капялюш грошы.

— I я даю пяцёрку.

— А я траяк,— сказаў Студэнт.— Болып няма.

— Вось дык дзівакі! — крыкнуў нехта.

— I я дам,— сказаў Мастак і палез у кішзню.— Прымаеце ў кампанію?

— Брава! — крыкнуў Акцёр.— Хто яшчэ, чалавекі?

Купка людзей пачала прыкметна радчэць. Ве­дер узмацніўся, па небе ўвесь час беглі хмары. Самотная варона, седзячы на слугіе, аглядала з вышыні рынак. Яна зрэдку каркала металічным голасам і чысціла дзюбу аб бетон.

Мастак дастаў з кішэні грошы, аддзяліў пяцёрку і паклаў Акцёру ў капялюш. Ён зноў ускінуў рукзак на плечы і хацеў рушыць прэч, але Акцёр спыніў яго і таропка паціснуў яму руку сваёй невялікай, пухлай даланёй.

— Дзякуй, малады чалавек!

— Слава Мастаку! — крыкнуў Студэнт.

13 гадзін.

База «Райаграпрамзаб», дзе Рыгор павінен быў атрымаць па абменнаму фонду рухавік, знаходзілася ўбаку ад птушынага рынку. Такім чынам ідыёцкая, на погляд Рыгора, выдумка Сямёна Карнюшкі з ваўком абяцала і яму лішні клопат. Каб Карнюшка не быў з ім з адной вёскі, Рыгор увогуле не паехаў бы на рынак, не паліў бы дарэмна бэнзін.

Тое, што «Райсельгастэхніка» днямі перагрупавалася ў «Райаграпрамзаб» і «Аграпрамтэхніку», было яму даспадобы. Каб адрамантаваць рухавік, ужо не трэба чакаць тыдні, а то і месяцы. Варта здаць яго, і адразу атрымаеш новы па абменнаму фонду.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: