Вход/Регистрация
Радкі і жыццё
вернуться

Бечык Варлен

Шрифт:

Страдальцев участь разделяя...

5.3.

Галіна Каржанеўская. «Мой сад» (1976). Ёсць драбяза, літарагуршчына, нават поза. Але ж і талент, моманты свежага бачання, радаснай вышыні. Адкуль даецца людзям гэтае боскае ўмельства: дыхнуць — і жыццё?

«Лит. газ.» 13.XII.78 апублікавала пісьмо, дзе гаворыцца: «На трамвайной остановке я спросила ў води­теля, как нам добраться до крепости. Он ответил, что ему пора в парк, но ради нас он готов сделать еще круг. И повез нас бесплатно...» Згубная для такога матэрыялу памылка: у Брэсце няма трамвая.

24.3.

Трэці тыдзень — халодны антыцыклон з Новай Зямлі. Ноччу за 20 градусаў. Затое днём — сонца, сонца, сонца. Ад Масквы да Брэста. Паколвае вушы сухім марозам, халадзіць каля шыі, але прасторна, лёгка. Ружовы небасхіл, сіняе неба. У лесе цішыня, абвіслае голле бяроз — яны чакаюць, маркоцяцца, думаюць.

На дачнай сядзібе — непраходны снег.

29.3.

Памёр 24 сакавіка Пятрусь Броўка. Тут трэба было б запіса'ць многае, але я нават не быу на пахаванні: адолела нейкая бестэмпературная хвароба. I вось — бяздзейнасць, учадзелая галава, ломіць косці, круціць ногі.

Тым часам нарэшце пераламаўся халодны арктычны антыцыклон. Было пашарэла, снег зноў сыпаўся, але ўжо без холаду і надзейнасці. А цяпер — на вясну, хутка цяплее, сонца, вада. За акном — гул вясны, нейкіх галасоў, імпэтнага руху.

«Последний поклон» Астафьева — непаспешлівы шматводны рух, дзе нішто быццам не губляецца: і радаснае, і балючае, і ўспаміны пра добрае, і нялюдскасць. Зрэдзьчасу здаецца, што ёсць і перабор эмоцыі, адступленняў, падрабязнасцей. Але суперажывальнае пачўццё нагружваецца і ў іх; нясе шматводная рака жыцця... У што надзейна дае веру кніга: у невынішчальнасць дабраты і чалавечнасці, што ўсё яшчэ існуе ў простых людзях і павінна быць заўсёды. Тут бескарыслівае, добрае, спагаднае мацнее ў душы. Свет разгортваецца ў адзінстве з душой уражлівай, чуйнай, але і загартавана-ўстойлівай. Таймені, чарамша, вада, раматус, пірагі, голад, тытунь, адламаны палец маці з залатым пярсцёнкам, аднавокі дзед Павел...

Некага (і самога сябе) шкадуеш, нечаму радуешся. Вінаваты чагосьці, усё прыблізілася да цябе і расхінулася ў прасторы. Чуеш кожны гук у яго асобнасці і ўсе мелодыі разам. Радасць самотная, а самота — радасная.

У Астаф’ева ёсць цудоўны раздзел: як ён слухаў му­зыку, скрыпку Васі. Да гэтага — страх і адзінота, трывога і іншае.

Потым:

«Растроганными слезами благодарил, я Васю, этот мир ночной, спящее село, спящий за ним лес. Мне даже мимо кладбища не страшно было идти. Ничего сейчас не страшно. В эти минуты не было вокруг зла. Мир был добр и одинок — ничего, ничего дурного в нем не уме­щалось.

Доверяясь доброте, разлитой лунным светом по все­му селу и по всей земле, я зашел на кладбище, постоял на могиле матери.

— Мама, это я. Я забыл тебя, и ты мне больше не снишься».

30.3.

Той халодны сон, з якога пачалася хвароба. У цемені сна раптам выходзіць да мяне Ігар, расхінуўшы рукі. Я ведаю, што яго няма, ён памёр, і ручкаюся з ім неяк неахвотна, прытым выразна адчуваю поціск. Мяне бянтэжыць і гняце адчуванне нерэальнасці. Гэтага не павінна быць, Ігара няма, а вось жа як адбываецца. Далей Ігар ідзе следам, есць марковіну, а я бачу, як морквіна знікае: яе есць чалавек, які не існуе. Дзеля нечага недарэчна жартую: Ігар дэматэрыялізуе моркву... Сам адчуваю недарэчнасць сну і жарту, бянтэжуся яшчэ болей, і сон патанае ў цемры ночы ці прабуджэння. Падумалася: няўжо хвароба? А днём япа ўжо сціснула, заліхаманіла мяне, і вось ужо тыдзень я пад яе ўладай.

Пісьмо Д. Л. А што напішаш і чым дапаможаш. ён закахаўся, а цёткі з ім ваююць.

4.4.

Вясна ў шэрым убранні туманоў, трывожна-сумная мляўкасць. Напісаць артыкул з назваю, напрыклад «Штрыхі» або «Млечны Шлях», дзе — разрозненыя нататкі пра розныя прачытаныя кнігі — ад Пан-чанкі да Каржанеўскай (Якубовіч — як характар, творча арганЬ заваны і скіраваны да мэты).

11.4.

Не разгубіць нешта важнае, далучанае да вясны і ад яе адасобленае. Павольнае, вельмі павольнае прыбаўленне цяпла — і снягі яшчэ падаюць, не разбярэш дождж ці снег, нешта хліпкае, халоднае... Але не гэта галоўнае, а адчуванне раптоўнай унутранай прасторы, з востра-балючай неабходиасцю і спраў і ўчынкаў, засяроджанасцю і разамкнёнасцю, бушаваннем неажыццявімых намераў.

«Пастух и пастушка» Астаф’ева.

«Рождали в душе мелодию беспредельной, вечной, всегда заново переживаемой, никогда и никем до конца не испитой и неразгаданной человеческой печали, а пепельным тленом отливающая степь и угрюмо иависаю-щий над нею древний хребет, устало и глубоко вдавив­шийся в равнину, и бельма солончаков, все так же хо­лодно и немо отсвечивающие вдали, делали эту печаль еще пространственней, запредельней, так что уж ни краю, ни дна в ней не ждалось и не виделось.

Скорбно шелестели немощные травы, похрустывал костлявый татарник, звучало вечное утешение над вечным покоем, и ни время, ни люди были не властны над этим».

«— Почему ты лежишь один посреди России?»

Гэтая зноў мільгнуўшая думка: калі чытаеш сапраўдны твор, яднаюцца два розныя адчуванні — быццам усё гэта ты даўно ведаў і адчуваў, яно было ў табе, і быццам ты толькі цяпер, зараз усё гэта адчуў, зразумеў і па-сапраўднаму перажыў. I тое, што ты гэта ведаў і разумеў — толькі цяпер і зразумеў, зведаў.

3 аповесцю Астаф’ева, як і раней з Распуціным, не хочацца развітвацца: трымаў бы ўсё ў сабе і побач, і наколькі б больш чуйным і дзейным быў бы, усё ўнутры жыло б, а не сонца нерухомілася.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: