Вход/Регистрация
Сланы Ганібала
вернуться

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

А можа, «Правда» нешта ведае?..

Карацей, думай, што хочаш.

Побач з газэцінаю матляецца аб’яўка: з 30-га маршрутная таксоўка ў аэрапорт хадзіць ня будзе ў сувязі з паломкаю. Сёньня толькі 25-га. Адкуль вядома, што акурат празь пяць дзён маршрутка зламаецца — загадка.

Але ўсё гэта драбяза.

Вось праблема, вартая інтэлектуала: дзе я знаходжуся?

Вакол кіпарысы, горы, жанчыны й гандлёвыя кропкі Абхаскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, якая ўваходзіць у склад СССР. Але адначасова яна ўваходзіць і ў Рэспубліку Грузію, якая ў СССР не ўваходзіць.

Ёсьць толькі адзін спосаб дабраць тут нейкага сэнсу. Яго завуць Бора Гальперашвілі. Гэты піцундаўскі жыд, здаецца, ніколі ня быў ні акцябронкам, ні піянэрам, не вучыўся ні ў школе, ні ў інстытуце, а ад нараджэньня, пабліскваючы заплылымі тлушчам разумнымі вочкамі, стаяў за стойкаю прыморскага бару зь непрэтэнцыёзнаю назваю «Бар».

З Борам мы пазнаёміліся яшчэ на досьвітку перабудовы, калі аднойчы так заўзята падтрымлівалі дэмакратычныя працэсы, што потым давялося падтрымліваць нас. Тады, памятаецца, пляшка цынандалі каштавала ў «Бары» два рублі, а гарачы сакаўны хачапуры — сорак капеек.

Час не спрыяе чульлівасьці, і мы з Борам сустракаемся па-мужчынску стрымана. Паміж намі адбываецца першы дыялёг.

— Господин Боря, — кажу я, — изможденный организм жаждет бутылочку цинандали и один хачапури.

— А что, дорогой, — пытаецца «господин Боря», — Белоруссия тоже отделилась?

— А как же, — адказваю я, падазрона пазіраючы на загадзя адкаркаваную пляшку без налепкі, а потым на Бору.

Спакойна вытрымаўшы мой позірк, Бора цікавіцца:

— А какая у вас будет валюта?

— Драньки и майсюки, — не змаргнуўшы, адказваю я.

— Интересные названия, — з павагаю кажа Бора.

— Причем, в одном драньке будет 99 майсюков, — помсьліва дадаю я.

Бора настолькі ўражаны складанасьцю нашай грашовай сыстэмы, што хавае адкаркаваную пляшку без апазнавальных знакаў і адкаркоўвае новую, з налепкай.

— А почему 99, а не 100?

— Потому, что один уже есть.

Гэта мая дробная помста за таямніцу Абхаскай ССР. Няхай ведае, што і мы ня ў рэшаце яечню смажым.

З пляшкаю залацістага цынандалі за восем рублёў, з хачапуры амаль бяз сыру і бяз масла, затое за траячку, і зь філіжанкаю з адбітым вушкам (шклянкі ў Абх. ССР ці ў незалежнай РГ ужо скончыліся) я кіруюся да мора і выбіраю сабе абгладжанае хвалямі й выкінутае ўрэшце на бераг бервяно.

Шторм быў учора. Сёньня зялёныя хвалі ласкава ліжуць бераг. Раз-пораз пенлівы язык мора дастае да самага бервяна. Тады каменьчыкі ўспыхваюць і пераліваюцца рознымі колерамі, ды хутка зноў робяцца шаравата-аднатоннымі, і толькі рэдкі зь іх не губляе свае барвы.

Зьверху грэе сонца, зь сярэдзіны — цынандалі, зьнізу — утульнае цёплае бервяно. Магчыма, яго кінулі ў хвалі турэцкія працоўныя, каб дапамагчы працоўным незалежнае РГ (ці Абх. ССР) пераадолець энэргетычны крызіс, які змушае на ўсім гэтым абшары (незалежна ад уваходжаньня ці неўваходжаньня ў СССР) з 12 да 17.00 вырубаць электрычнасьць.

Але выпіць першую філіжанку за турэцкіх працоўных я не магу. Бо ў такім разе мне ніколі не даруе беларускі паэт, прозьвішча якога я беспардонна выкарыстаў у размове з Борам Гальперашвілі. Першыя глыткі я п’ю за Лёню Дранько-Майсюка. Цяпер мяне грэе ня толькі сонца, бервяно і цынандалі, але і ўспамін пра Лёню. Гэта ён, Лёня, напісаў мне на сваёй апошняй кніжцы аўтограф:

Валодзя, дружа, жарты — жартамі,

Ды трэба й гэткага чакаць,

Што будзем хутка з парыжанкамі

Па-беларуску размаўляць.

Я ня супраць. Праўда, парыжанак мне хочацца замяніць на філіжанкі. Тады атрымаецца больш сьціпла й бліжэй да жыцьця...

Палітыка на гэтай блаславёнай зямлі прысутнічае сёньня ва ўсім, нават у цынандалі.

Пакуль я п’ю за здароўе турэцкіх працоўных, імя Леаніда Васілевіча Дранько-Майсюка ў маёй сьвядомасьці ўжо цалкам выцясьняецца іншым — Зьвіяд Канстанцінавіч Гамсахурдзія.

Калісьці ён змагаўся за правы чалавека, яго садзілі, ён нібыта каяўся, выходзіў на волю, зьбіраў дэманстрацыю ды вёў яе да Мцхецкага храму. Насустрач Зьвіяду Канстанцінавічу выяжджаў Эдуард Амвросевіч Шэварднадзэ, які, сеўшы ў крэсла першага сакратара грузінскага ЦК, перасаджаў, кажуць, 30 тысяч гэтак званых спэкулянтаў і ценевікоў, за правы якіх, называючы іх прадпрымальнікамі, ваюе цяпер у «Движении демократических реформ».

А тады верны ленінец, брэжневец і андропавец Шэварднадзэ, раскрыліўшы рукі, ішоў насустрач дэманстрантам.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: