Вход/Регистрация
Сланы Ганібала
вернуться

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

— Зноў Камінтэрн напіўся, — кажуць тады жанчыны ў ягоным двары ды просяць мужыкоў завалачы жлукту дахаты, бо дзядзька мае адметную рысу: заваліўшыся на дол, уяўляе, што ён ужо дома, і, палохаючы мінакоў, пачынае распранацца да майткоў.

У нашай Серабранцы ня менш цікавага, чымся ў Фолкнэравай Ёкнапатофе.

Але на сёньня я закругляюся, бо да мяне зрабіў візыт знаёмы мастак, і мы зь ім глынем кавы, а потым ён натхніцца й што-небудзь намалюе ў «Нашай Ніве», і гэта разам з маёй пісанінаю выкліча ў часткі чытачоў новую порцыю здаровага абурэньня.

А таму, як звычайна кажуць у Нью-Ёрку, гуд бай!

Або, як звычайна кажуць у нас у Серабранцы, у Менску, у незалежнай Рэспубліцы Беларусі, до свидания!

Люты, 1992

Рэквіем па нясьвіскім сале

Адам Міцкевіч страшэнна (яшчэ больш, чым Гётэ — сабакаў і часныку) не любіў гарадоў, не пазначаных на мапах.

Гораду, куды ты едзеш, нялюбасьць аўтара «Дзядоў» ніколі не пагражала.

Гэты горад — Кракаў.

Калісьці за кухлем кракаўскага піва адзін твой знаёмы выпускнік тамтэйшага ўнівэрсытэту разважаў пра тое, што «понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя...»

Цяпер у Кракаве жыве твой знаёмы рэжысэр Кшыштаф, які паставіў у вас у Менску спэктакль пра вар’ята й манашку і, калі захопленая публіка запатрабавала яго на сцэну, выйшаў басанож, бо ніколі не дазваляў сабе зьневажаць сцэну чаравікамі.

Яшчэ ў Кракаве жыве беларускі гісторык Алег, які знайшоў там магілу Алеся Гаруна.

Табе здаецца, што ў Кракаве ўсе людзі такія, як Алег і Кшыштаф. Але тры пляшкі нашай новай сувэрэннай гарэлкі «Белая Русь» (адна законная й дзьве кантрабандныя), што ляжаць у цябе ў валізе, ты вып’еш не са сваімі знаёмымі.

Ты зусім ня будзеш іх піць.

Ты ня будзеш піць «Белую Русь», бо ў Кракаве ёсьць Марыяцкі касьцёл. Некалі татарская страла зрэзала зь ягонае вежы дазорцу, што затрубіў, папярэджваючы места аб варожым нападзе. На памятку пра гэта на вежы штогадзіны граюць трубачы-гейналістыя.

Упершыню за 600 гадоў яны маўчалі тае начы, калі на вежу залез беларускі пісьменьнік Уладзімер Караткевіч.

Ты спадзяесься, што сярод гейналістых і сёньня няма непітушчых. Гэтым разам пад акампанэмэнт храпу гейналістых начны Кракаў (з тае прычыны, што гімну ў Рэспублікі Беларусі дасюль няма) пачуе, як «Саўка ды Грышка ладзілі дуду».

Магчыма, гэта здарыцца ўжо заўтра.

А пакуль ваш аўтобус пад’яжджае да памежнага берасьцейскага пераходу за Варшаўскім мостам. У вас у кішэнях ляжаць запрашэньні на сэмінар па гісторыі Рэчы Паспалітай, факсы й камандзіровачныя пасьведчаньні...

Гейналістым ужо, напэўна, сьніцца Беларусь... Аўтобус закалыхвае, і вакол цябе таксама тчэцца вопрадзень сьненьня. Ад думак пра сярэднявечнага трубача ў сон лезуць раскосыя твары, якія чамусьці просяць даляраў...

Таргануўшыся, аўтобус спыняецца, і ты адплюшчваеш вочы. За вакном гараць у цемрыве вогнішчы, нешта булькоча ў задымленых саганах, бегаюць па смуглявых абліччах агнёвыя водсьветы. На мяжы явы і сьненьня табе здаецца, што ты глядзіш сон далей, што гэта ідуць на Кракаў праз Варшаўскі мост мангола-татарскія захопнікі.

Праўда, немаведама чаму татары гамоняць па-расейску і нецьвярозымі галасамі пяюць задушэўныя расейскія песьні. Прыемнае каляратурнае сапрана каля суседняга вогнішча выводзіць:

А вот намедни на крючок поймал русалку.

Я это помню, это было, как вчера.

Крючок я бросил, бросил леску, бросил палку,

А что словил? Да только три пера.

Як на сон, дык гучыць занадта саўкова, і ты прачынаесься.

Ад Варшаўскага мосту, губляючыся ў бяззорнай цямрэчы, цягнецца бясконцая гірлянда агнёў. Сонныя гейналістыя трывожна пераварочваюцца на другі бок, а ты змагаесься зь нядобрымі прадчуваньнямі й таксама клічаш на дапамогу Марфэя.

Там, у сьне, паміж аўтобусамі шнуруюць баскакі. Да хвастоў іхніх калматых конікаў прывязаныя берасьцейскія аўтамабільныя нумары, а на гнедых баках выведзена: «Милиция». З машынай-міргалкаю наперадзе ў бок мяжы паважна праходзіць караван сланоў і вярблюдаў, і за кадрам хтосьці тлумачыць, што гэта адбывае з афіцыйным візытам спадар прэм’ер...

Раніцою ты ачынаесься пасярод голага поля. У рэдкім туманцы ў далечыню ад застаўленай аўтобусамі да самага далягляду шашы брыдуць ланцужкі людзей. Відовішча нагадвае кадры ваенных кінафільмаў: партызаны ідуць з заданьнем на «жалезку». Нават няўзброеным вокам відаць, што і бяз ранішніх дывэрсантаў поле замініравана так надзейна, што ніякай арганікі яму да XXI стагодзьдзя не спатрэбіцца.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: