Вход/Регистрация
Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка
вернуться

Мінскевіч Серж

Шрифт:

На гары стаяў іншы горад — пячорны. Аднак пячоры былі не прыродныя, а створаныя людзьмі.

— Вось як выдатна — нічога будаваць не трэба, — адзначыў Арцін, — выдаляеш з гары лішнюю пароду — вось табе і дом!

— Будаўніцтва наадварот, — падтрымала размову Алеолла.

У пячорным горадзе жылі вельмі спакойныя людзі, яны спявалі павольныя песні, гралі на мілагучных музычных інструментах павольныя мелодыі. На вуліцах паліліся духмяны. Гэта быў горад мудрацоў. Яны ўвесь дзень сядзелі, амаль нічога не елі і думал і.

Раз на год у горадзе праводзілі вялікі дыспут па пытанні — «Што кіруе чалавечай думкай: чалавек альбо чалавечая думка сама сабою кіруе?» Мудрэц, які перамагаў на гэтым дыспуце, абіраўся кіраўніком горада і цэлы год ім кіраваў. Праз год склікалі новы дыспут, і кіраўнік горада павінен быў зноў даказваць сваю правату. Калі ж у яго гэта не атрымлівалася, месца кіраўніка горада займаў іншы мудрэц — той, хто здолеў пераспрачаць свайго папярэдніка.

Амаль год таму на апошнім дыспуце перамог Абдурахмон Улюкбабай. Ён даказаў, што чалавек сам кіруе сваёй уласнай думкай. Праз месяц меўся быць новы дыспут, і ўвесь горад — ад малога да старога — думаў, як упэўніць Абдурахмона Улюкбабая ў тым, што думка сама сабою кіруе.

Алеолла і Арцін не сталі трывожыць жыхароў пячорнага горада, тым больш, на адной з вяршынь яны заўважылі тры старыя шаўкоўніцы, што раслі блізка адна ад адной.

— Мабыць, сярод іх ёсць тая, якую мы шукаем, — выказаў здагадку Арцін.

Юнак і дзяўчына накіраваліся да вяршыні з трыма шаўкоўніцамі. Калі падышлі

да іх бліжэй, убачылі, што ўсе яны амаль засохлі. Толькі сям-там на галінках зелянелі маленькія лісточкі. Як ні ўзіраліся, ніякіх завязей — не тое, што ягад, ні Алеолла, ні Арцін не заўважылі.

— Можа, гэта не тыя шаўкоўніцы? — прызадумаўся Арцін.

— А вы добра падумаць не спрабавалі? — пачуўся ціхі вуркатлівы голас.

Сярод шаўкоўніц, задраўшы хвост трубой, важна прайшоўся паласаты кот. Нейкі

дзівосны — сам жоўта-апельсінавы, а палоскі чорныя. Лапкі белыя, грудка белая і кончык хваста таксама белы, а вочы — ярка-зялёныя і такія хітрыя! Кот быў вялікім, памерам з рысь, але нейкі не надта ўкормлены. «Затое, — падумала Алеолла, — кот дагледжаны».

— Прашу адзначыць — самадагледжаны, — азваўся раптам кот.

— А вы што, думкі чытаць умееце? — здзівілася Алеолла.

— Калі вы так аглушальна думаеце, то чаго тут умець? — кот прысеў перад імі і бліснуў смарагдавай зрэнкай. — Але думаць трэба правільна.

— Ну-ну, цябе забылі спытаць, як нам думаць, — буркнуў Арцін.

Юнак расхваляваўся, што шаўкоўніцы моцна засохлі, і цяпер ламаў галаву, што ж рабіць.

— Калі правільна думаць, то заўсёды можна здагадацца, што рабіць, — аксамітным голасам растлумачыў кот.

— І што нам трэба рабіць? — пацікавілася Алеолла.

— А што звычайна робяць з паўзасохлымі раслінамі? — правуркатаў кот і зачапіў хвастом камель адной з шаўкоўніц.

— Я і без цябе, ужо сам здагадаўся, — перабіў ката Арцін.

— Сам-мм, так сам-мм, — спакойна прамурлыкаў кот і пацягнуўся.

— І што? — нецярпліва спытала Алеолла ў Арціна.

Ёй не падабалася, што будучы віцязь пачынае задзірацца з гэтым хітрым катом. Яна выдатна ведала, што нельга ні чапаць, ні гладзіць незнаёмых катоў, ні дражніць іх, ні бегаць за імі, ні, тым больш, спрачацца з імі, а таксама з сабакамі ды іншымі самастойнымі жывёламі.

— Усё проста, — сказаў Арцін, — шаўкоўніцы трэба паліць.

— Н-так, так, м-малайчына... Трэба паліць, — пацвердзіў кот.

— Ой, ну што б мы рабілі без такога разумніка! — працягваў кпіць Арцін.

Юнак і дзяўчына адправіліся ў пячорны горад. Ім трэба было знайсці што

небудзь для пераносу вады, таму, нядоўга думаючы, яны зазірнулі ў першы, які трапіўся, пячорны дом над самым абрывам — а значыць, на ўскраіне горада. У глыбіні дома яны ўбачылі гаспадара.

Старац, захутаны ў чырвоны халат, з серабрыстай чалмой на галаве, сядзеў на саламяным дыванку, падціснуўшы ногі, і гладзіў сівую завостраную бараду. Ён быў пагружаны ў свае думы. Скрозь круглае акенца, высечанае ў сцяне, ён глядзеў у неба — а неба было насупраць — гара ж высокая. У старца з-пад чалмы тырчалі шырокія, пакрытыя кароткім белым пушком, вушы. Мудрацам гэтага горада вушы былі вельмі патрэбныя для таго, каб добра і ў дэталях, чуць усё тое, што гаворыць ім іншы мудрэц. Бо калі добра пачуць якое-небудзь слова, заўсёды можна прыдумаць процілеглае яму слова.

— Тук-тук-тук, — прамовіў Арцін, бо замест дзвярэй у пячорных дамах выкарыстоўвалі дываны, яркія, пярэстыя і вельмі прыгожыя. Звычайна на іх выяўлялі закручаны спіраллю арнамент. Дываны звісалі над прахонамі, якія служылі ўваходам у пячору, дыванамі ўцяплялі сцены, іх рассцілалі на падлозе.

Біць сагнутым пальцам у дыван — няма карысці, таму Арцін агучыў ветлівы грук голасам. Але ў гэтым ціхім горадзе ніхто не ведаў, што трэба стукацца, таму і адказу не было.

— Выбачайце, калі ласка, — Алеолла шырока адкінула дыван і зазірнула ў дом. — Можа быць, у вас знойдзецца вядро альбо які-небудзь цэбар? — ветліва спытала яна на міжнародным кайнэ.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: